Неизвестен Автор - Лагодны цмок (Ангельскiя лiтаратурныя казкi) (на белорусском языке) Страница 12
- Категория: Детская литература / Прочая детская литература
- Автор: неизвестен Автор
- Год выпуска: неизвестен
- ISBN: нет данных
- Издательство: неизвестно
- Страниц: 15
- Добавлено: 2019-02-14 16:47:17
Неизвестен Автор - Лагодны цмок (Ангельскiя лiтаратурныя казкi) (на белорусском языке) краткое содержание
Прочтите описание перед тем, как прочитать онлайн книгу «Неизвестен Автор - Лагодны цмок (Ангельскiя лiтаратурныя казкi) (на белорусском языке)» бесплатно полную версию:Неизвестен Автор - Лагодны цмок (Ангельскiя лiтаратурныя казкi) (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно
Як толькi гэта зразумелi, было нарэшце прынятае адзiнае разумнае рашэнне. Кароль - што праўда, насуперак сваёй волi - вымушаны быў даць згоду, i герольды абвясцiлi, што любы, хто заб'е цмока, возьме шлюб з прынцэсаю i атрымае палову каралеўства ў дадатак.
Падданыя зноў уздыхнулi з палёгкай. I чаму толькi нiхто раней не дадумаўся да такога простага рашэння? Надзея лунала ў паветры; публiку зноў дапусцiлi да вiдовiшча; бойкi адбывалiся штодня, i, хоць канец у кожнай быў аднолькавы, газетчыкi заўсёды знаходзiлi нешта падбадзёрвальнае: то цмок згубiў зуб, напрыклад, то на яго чорных грудзях з'явiлася нейкая шэрая пляма, то ён спазнiўся на некалькi секунд цi растаўсцеў ад добрага жыцця, а то нават усмiхнуўся i выглядаў амаль добразычлiва. Небаракам-героям таксама знаходзiлася некалькi прыемных словаў, i асаблiвая ўвага надавалася iх красамоўным прамовам, прысвечаным прынцэсе. Толькi паводле прамоваў i можна было параўнаць спаборнiкаў памiж сабой, бо iх дыялогi з цмокам нiчым не рознiлiся. Цмоку вельмi не даспадобы былi камплiменты, якiмi асыпалi прынцэсу. Чым болей гарачыя былi словы кахання, тым жудаснейшы быў канец.
Леа, Конрадаў брат, быў адзiн з першых валанцёраў i загiнуў па-геройску. Конрад вельмi сумаваў па сваiм энергiчным, нецярплiвым браце. Хiба маглi бацькi падумаць, што цмок, якi спачатку падаваўся такiм жа далёкiм, як кароль i прынцэса, знойдзе сабе ахвяру ў iх доме. Але яны ганарылiся сваiм сынам, гэта iх падтрымлiвала i памяншала боль. Конрад штодня занепадаў духам. Ён вельмi баяўся, што i Рудольфу, яго ўлюбёнаму брату, можа прыйсцi ў галаву думка выклiкаць цмока на бойку. Праўда, Рудольф быў не такi гарачы, як Леа, i апроч таго ён быў заручаны з адной мiлай дзяўчынай. А жанатым мужчынам было забаронена бiцца з цмокам, хоць, вядома, знаходзiлiся такiя, хто хаваў, што жанаты, i памiраў потым ад цмокавых зубоў смерцю халасцяка.
Конрад карыстаўся любою нагодай, каб пахвалiць Шарлоту, Рудольфаву нарачоную. Увесь час ён малiў Рудольфа хутчэй ажанiцца з ёю. Хвалюючыся за брата, Конрад аднойчы адважыўся нават сказаць, што Шарлота падаецца яму нават прыгажэйшай i чароўнейшай за прынцэсу. Рудольф загадаў яму змоўкнуць. калi ён не хоча, каб яго пабiлi.
- Я нiчога не кажу, прынцэса вельмi прыгожая, - не здаваўся Конрад, - але яна бялявая, а ты заўсёды казаў, што табе падабаюцца толькi брунеткi. А якiя чароўныя валасы ў Шарлоты! Чорныя, як крылы ў крумкача! Калi ласка, паабяцай, што пабярэшся з Шарлотай гэтым месяцам.
- Як я магу? - адказаў Рудольф. - У мяне няма нi грошай, нi дома. Куды я прывяду жонку?
Конрад ведаў, што гэта не зусiм так. Хоць Рудольф i лiчыўся за весялуна i зуха, але трацiў ён няшмат, i сякiя-такiя грошы ў яго вялiся. А сам Конрад, хоць зарабляў не шмат, але зусiм нiчога не трацiў.
- Калi ты паабяцаеш згуляць вяселле праз два тыднi, - малiў ён, - я аддам табе ўсе мае грошы i не пайду ва ўнiверсiтэт, а застануся лесарубам.
Уявiце сабе, як цяжка было беднаму хлопцу зрабiць такую прапанову. Але Рудольф толькi пасмяяўся.
- Трымай свае грошы, даражэнькi Конрад, яны спатрэбяцца, калi прыйдзе твая чарга бiцца з цмокам.
Такi адказ Конрада зусiм не абнадзеiў, i ён пачаў думаць, якiм iншым чынам уратаваць брата. Кароль абяцаў засыпаць золатам таго, хто прыдумае, як пазбавiцца ад цмока. Старыя бабкi, калекi i адданыя мужы дасылалi розныя прапановы. Напрыклад, дазволiць якому прэтэндэнту на прынцэсiну руку пранiкнуць у палац крадком, - прапанова не прайшла, бо нават калi ён i здолее прайсцi ў палац, дык цмок усё роўна застанецца жывы i здаровы. Прапаноўвалi змянiць каралеўскага чарадзея на якога iншага, больш кампетэнтнага. На гэта мiнiстр унутраных спраў адказаў, што на перавозе коней не мяняюць, што каралеўскi чарадзей мае сусветную вядомасць, што нiхто не ведае замка лепей чым ён, i, сама галоўнае, што чарадзей - адзiны прынцэсiн сябар, i было б вельмi жорстка пакiнуць яе без яго падтрымкi i парады.
Адзiн разумнiк (вiдаць, незадаволены ўладамi) нават дазволiў сабе заўвагу, што калi нiчога не зменiцца, дык прынцэса так i застанецца ў дзеўках. Газеты паднялi яго на смех, i ён згубiў працу.
"Каб толькi я мог прабрацца ў палац, - марыў Конрад, - можа, я там што-небудзь бы прыдумаў. Трэба напiсаць прынцэсе лiст, але вельмi тактоўна".
Ён пачаў пiсаць лiст, але асадка не слухалася яго. Яна нiбыта мела сваю волю, якая змагалася з ягонай. Замест каштоўных прапаноў на паперы з'яўлялiся куртатыя фразы кшталту "маё жыццё ў вашай уладзе", "нельга жадаць лепшай смерцi"... Стамiўшыся, ён дазволiў асадцы пiсаць самой. Калi лiст быў гатовы, ён з жахам убачыў, што з-пад яго пяра выйшла невялiчкае прызнанне ў каханнi да прынцэсы, падобнае да тых, што амаль штодня змяшчалi газеты ў калонцы гiстарычнай хронiкi (якая не надта адрознiвалася ад некралогаў). Конрад адкiнуў паперку i пачаў пiсаць зноў. Гэтым разам справа пайшла лепей. Ён паставiў подпiс, надпiсаў на агортцы: "Прынцэсе Гэрмiёне" - i занёс лiст на пошту. Хлопец ведаў, што прынцэса атрымае ягоны лiст толькi праз некалькi дзён, а то i тыдняў, бо ёй дасылаюць вельмi шмат лiстоў...
Калi Конрад вярнуўся дадому, ён знайшоў у сваiм пакоi Рудольфа, якi стаяў каля стала i нешта трымаў у руцэ.
- Ха-ха-ха! - засмяяўся ён. - Я цябе раскусiў!
Конрад не зразумеў, што той мае на ўвазе.
- Ага, - сказаў Рудольф, хаваючы рукi за спiнай, - дык ты мне хлусiў. Ты сам закахаўся ў прынцэсу. Ты ўгаворваў мяне не бiцца з цмокам, бо сам хочаш яго забiць i здабыць сабе славу!
Рудольф смяяўся, а напалоханы Конрад закрычаў:
- Не, ты нiчога не разумееш!
- Ану, паслухай, - сказаў Рудольф i пачаў чытаць Конрадава прызнанне ў каханнi. Спачатку кплiва, потым больш сур'ёзна, а скончыў са слязьмi ў вачах, голасам, якi дрыжаў ад пачуццяў, што захапiлi яго.
Хвiлiну абодва маўчалi. Конрад працягнуў руку, каб забраць паперку, але Рудольф не аддаў яе.
- Аддай, - папрасiў Конрад.
- А навошта яна табе? - запытаў брат.
- Я хачу яе спалiць! - закрычаў Конрад.
- Не, - усмiхнуўся Рудольф i цiхенька адштурхнуў Конрада. - Няхай пабудзе ў мяне, можа, калi прыдасца, хто ведае?!
Ён выйшаў, забраўшы паперку з сабой. Конрад гатовы быў памерцi, бо зразумеў, што зрабiў дурасць.
Ён меў рацыю. Праз два днi Рудольф, памiж iншым, паведамiў, што прапанаваў сябе за прэтэндэнта на прывiлей вызвалiць прынцэсу Гэрмiёну з-пад цмокавай улады i што ягоная прапанова была прынятая.
- Бойка адбудзецца ў аўторак, - весела аб'явiў ён, - бедны стары цмок!
Мацi загаласiла. Бацька моўчкi выйшаў з хаты i не вяртаўся больш за гадзiну. Конрад сядзеў, утаропiўшыся вачыма ў сцяну, i нiчога вакол сябе не бачыў. Нарэшце ён запытаў:
- А як жа Шарлота?
- Ну, - легкадумна адказаў Рудольф, - яна рада, што я пайду. Яна ўсё разумее i сама вельмi шкадуе прынцэсу. "Я ведала, што ты захочаш бiцца з цмокам, - сказала яна мне. - Я буду чакаць цябе".
- I гэта ўсё? - не паверыў Конрад.
- Яна мяне блаславiла.
Конрад задумаўся, потым запытаў:
- А ты прызнаўся ёй, што кахаеш прынцэсу?
Рудольфу зрабiлася няёмка:
- Як бы я ёй такое сказаў? Гэта было б не надта прыгожа. Ну i потым, я ж не па-сапраўднаму кахаю прынцэсу. Проста тое прызнанне, што ты напiсаў, прымусiла мяне адчуць, нiбыта я яе кахаю. (Конрад згодна кiўнуў.) Я паспрабую кахаць яе, пакуль будзе iсцi бойка. Калi цмок не паверыць мне, дык не выйдзе, i я згублю свой шанец. Але, - дадаў ён павесялеўшы, - я прачытаю тваё прызнанне, i гэта падмане цмока.
- А потым?
- Потым я вярнуся i ажанюся з Шарлотай. Яна мне верыць i ўсё разумее. А ты падаруеш нам крыху сваiх грошай, усе я не вазьму, бо я ж не хцiвы.
Ён выйшаў пасвiстваючы. Конрад самлеў ад жаху.
Каралеўскi палац, якi шмат вякоў таму быў пабудаваны на скале, з трох бакоў абкружанай глыбокiмi прорвамi, заўсёды лiчыўся непрыступным. Казалi, што ў самой скале было выбiта больш пакояў, чым пабудавана з каменю на скале. У познiя часы архiтэктары ўпрыгожвалi толькi знешнi выгляд палаца - дадавалi элегантныя вежкi ды балкончыкi.
Улюбёным прынцэсiным месцам у палацы быў пакой, так глыбока схаваны ў тоўшчы скалы, што сонечнае святло трапляла туды толькi пры дапамозе складанай сiстэмы люстраў. Немагчыма было здагадацца, якая пара года на двары, бо цэлы год у камiне гарэў агонь. Уваход у гэты пакой быў толькi адзiн - па стромкай вузкай лесвiцы, але, па чутках, выхадаў з яго было некалькi: цёмныя, нiзкiя праходы, якiя, напэўна, вялi да патаемных сховiшчаў у скале. Стагоддзямi нiхто iмi не карыстаўся i не цiкавiўся, але прынцэса захаплялася ўсiм таямнiчым i ведала праходы як свае пяць пальцаў. Часам яна нават палохала бацькоў - раптам узнiкала перад iмi нiбыта з паветра.
Гэрмiёна сядзела ў глыбокiм фатэлi ля камiна i гартала нейкiя паперы. Прачытаць iх яна не магла, бо не хапала святла. Раптам на паперы ўпаў нечы цень. Прынцэса падняла вочы. Перад ёю стаяў чалавек. Як ён тут апынуўся, яна ведала не больш за нас з вамi, але зусiм не здзiвiлася i не напалохалася.
- Ну што, - сказаў чарадзей (безумоўна, гэта быў ён), - ты ўсё яшчэ незадаволеная?
- Учора, прынамсi, усё прайшло цудоўна, - прашаптала прынцэса.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.