Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке) Страница 53
- Категория: Детская литература / Прочая детская литература
- Автор: Ганс Андерсен
- Год выпуска: неизвестен
- ISBN: нет данных
- Издательство: неизвестно
- Страниц: 63
- Добавлено: 2019-02-14 16:57:56
Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке) краткое содержание
Прочтите описание перед тем, как прочитать онлайн книгу «Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке)» бесплатно полную версию:Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно
I вось агонь схапiў паперу! Як яна ўспыхнула!
- Уф! - сказала яна i ў тую ж хвiлiну пераўтварылася ў слуп полымя, якое ўзвiнулася ў паветра высока-высока, лён нiколi не мог падняць так высока сваiх блакiтненькiх кветкавых галовак, i полымя ззяла такiм асляпляльным бляскам, якiм нiколi не ззяла белая тканiна. Напiсаныя на паперы лiтары ў адно iмгненне заiрдзелiся, i ўсе словы i думкi ператварылiся ў полымя!
- Цяпер я ўзвiнуся прама да сонца! - сказала полымя, быццам тысячамi галасоў адначасова, i паляцела ў трубу. А ў паветры залёталi маленечкiя нябачаныя iстоты, лягчэй, больш лягчэй, чым нават полымя, з якога нарадзiлiся. Iх было столькi ж, колькi калiсьцi было кветачак на iльне. Калi полымя патухла, яны яшчэ раз пратанцавалi па чорным попеле, пакiдаючы на iм блiскучыя сляды ў выглядзе залатых iскрынак.
Дзятва выбегла са школы, за ёй выйшаў i настаўнiк; любата была паглядзець на iх! I дзецi заспявалi над мёртвым попелам:
Азiрнуцца не паспееш,
Як i песеньцы канец!
Але нябачаныя малюпасенькiя iстоты казалi:
- Песенька нiколi не канчаецца - вось што самае дзiвоснае! Мы ведаем гэта, i таму мы шчаслiвейшыя за ўсiх!
Але дзецi не пачулi нiводнага слова, а калi б i пачулi, не зразумелi б. Ды i не трэба! Не ўсё ж ведаць дзецям!
ДЗЯЎЧЫНКА З ЗАПАЛКАМI
Бралася на мароз, iшоў снег, на вулiцы рабiлася ўсё больш i больш цёмна. Справа была вечарам, напярэдаднi Новага года. У гэткi вось холад i цемрадзь па вулiцах блукала бедная дзяўчынка з непакрытай галавой i босымi нагамi. Праўда, яна выйшла з дому ў туфлях, але чаго яны былi вартыя! Неверагодна агромнiстыя, апошняю iх насiла мацi дзяўчынкi, i яны зляцелi ў малюткi з ног, калi яна перабягала цераз вулiцу, спужаўшыся дзвюх карэт, што iмчалi мiма яе. Аднаго туфля яна так i не знайшла, другi ж падхапiў нейкi хлопчык i пабег з iм, сказаўшы, што з яго выйдзе выдатная калыска для яго дзяцей, калi яны ў яго будуць.
I вось дзяўчынка пайшла далей басанож; ножкi яе зусiм пачырванелi i пасiнелi ад холаду. У старэнькiм фартушку ў яе ляжала некалькi карабкоў серных запалак; адзiн карабок яна трымала ў руцэ. За цэлы дзень нiхто не купiў у яе нiводнай запалачкi, яна не ўтаргавала нi гроша. Галодная, азяблая, iшла яна ўсё далей, далей... Шкада было i паглядзець на небараку! Снег густа падаў на яе цудоўныя бялявыя валасы, якiя вiлiся, але яна i не думала пра гэтую прыгажосць. Ва ўсiх вокнах свяцiлiся агеньчыкi, вулiцы дыхалi смажанымi гусьмi; сёння ж быў пярэдадзень Новага года - вось пра гэта яна думала.
Нарэшце яна ўселася ў куточку, за выступам аднаго дома, скурчылася i падцiснула пад сябе ножкi, каб хоць трошкi сагрэцца. Але не, стала яшчэ халадней, а дамоў яна вярнуцца не смела: яна ж не прадала нiводнага карабка, не ўтаргавала нi гроша - бацька прыб'е яе! Ды i не цяплей у iх дома! Толькi што дах над галавою, а вецер, дык так i гуляе па ўсяму жытлу, нягледзячы на тое, што ўсе шчылiны i дзiркi старанна заткнуты саломаю i анучамi.
Ручкi яе зусiм пакалелi. Ах! Адна маленечкая запалка магла б сагрэць яе! Калi б толькi яна асмелiлася ўзяць з карабка хаця б адну, чыркнуць ёю аб сцяну i пагрэць. пальчыкi! Нарэшце дзяўчынка выцягнула запалку. Чырк! Як яна засiпела i загарэлася! Полымя было такое цёплае, яснае, i калi дзяўчынка прыкрыла яго ад ветру жменькай, ёй здалося, што перад ёю гарыць свечка.
Дзiўная гэта была свечка: дзяўчынцы мроiлася, быццам яна сядзiць перад вялiкаю жалезнаю печкаю з блiскучымi меднымi ножкамi i дзверцамi. Як хораша палымнеў у ёй агонь, як цёпла стала малютцы! Яна выцягнула было i ножкi, але... агонь пагас. Печка знiкла, у руках дзяўчынкi застаўся толькi абгарэлы канец запалкi.
Вось яна чыркнула другою; запалка загарэлася, полымя яе ўпала проста на сцяну, i сцяна стала раптам празрыстаю. Дзяўчынка пабачыла ўвесь пакой, накрыты беласнежным абрусам i застаўлены дарагiм фарфорам стол, а на iм смажаную гусь, напханую чарнаслiвам i яблыкамi. Што за пах iшоў ад яе! Лепш жа за ўсё было тое, што гусь раптам саскочыла са стала i, як была, з вiдэльцам i нажом у спiне, так i пабегла, перавальваючыся, проста да дзяўчынкi. Тут запалка пагасла, i перад дзяўчынкай зноў стаяла адна халодная каменная сцяна.
Яна запалiла яшчэ запалку i апынулася пад дзiвоснаю елкаю, куды большаю i прыгажэйшаю, чым тая, якую дзяўчынка бачыла на Куццю, зазiрнуўшы ў акно аднаго багатага купца. Елка гарэла тысячамi агеньчыкаў, а з зелянiны голля выглядвалi стракатыя малюнкi, якiмi ўпрыгожваюць вокны крамаў. Малютка працягнула да елкi абедзве ручкi, але запалка пагасла, агеньчыкi сталi паднiмацца ўсё вышэй i вышэй, i яна пабачыла, што гэта былi ясныя зорачкi; адна з iх раптам пакацiлася па небе, пакiдаючы за сабою доўгi вогненны след.
- Вось нехта памiрае! - сказала дзяўчынка.
Нябожчыца бабуля, якая адна ў цэлым свеце любiла дзяўчынку, казала ёй: "Калi падае зорачка - нечая душа iдзе да Бога".
Дзяўчынка чыркнула аб сцяну новаю запалкаю; яркае святло асвяцiла прастору, i перад малюткаю стаяла ўся акружаная ззяннем, такая ясная, светлая, i ў той жа час такая цiхая i ласкавая яе бабуля.
- Бабуля! - закрычала дзяўчынка. - Вазьмi мяне з сабою! Я ведаю, што ты знiкнеш, як толькi пагасне запалка, знiкнеш, як цёплая печка, дзiвосная смажаная гусь i вялiкая цудоўная елка!
I яна паспешлiва чыркнула ўсiмi запалкамi, якiя засталiся i былi ў яе ў руках, - гэтак ёй хацелася затрымаць бабулю.
I запалкi ўспыхнулi такiм яркiм полымем, што стала святлей, чым днём. Нiколi яшчэ бабуля не была такою прыгожаю, такою вялiкаснаю! Яна ўзяла дзяўчынку на рукi, i яны паляцелi разам, у ззяннi i ў бляску, высока-высока, туды, дзе няма нi холаду, нi голаду, нi жаху - да Бога!
У халодны ранiшнi час, у кутку за домам, па-ранейшаму сядзела дзяўчынка з ружовымi шчочкамi i ўсмешкай на вуснах, але мёртвая. Яна замерзла ў апошнi вечар старога года; навагодняе сонца асвяцiла маленькi трупiк. Дзяўчынка сядзела з запалкамi; адзiн карабок амаль зусiм згарэў.
- Яна хацела пагрэцца, небарака! - казалi людзi.
Але нiхто не ведаў, якую прыгажосць яна бачыла, у якiм бляску ўзняслася разам з бабуляй да навагоднiх радасцей на неба!
СЯРЭБРАНАЯ МАНЕТКА
Жыла-была манетка. Яна толькi што выйшла з чаканкi, чысценькая, блiскучая, пакацiлася i зазвiнела:
- Ура! Цяпер пайду гуляць па белым свеце! Ура!
I пайшла.
Дзiця трымала яе ў сваiм цёпленькiм кулачку, скнара сцiскаў халоднымi, лiпкiмi пальцамi, людзi старэйшыя падоўгу круцiлi ў руках, перш чым расстацца з ёю, а моладзь трацiла яе, як толькi атрымлiвала. Манетка была сярэбраная з невялiкай дамешкай медзi i вось ужо цэлы год гуляла па белым свеце, па той краiне, дзе яе адчаканiлi. Потым яна выправiлася вандраваць за мяжу i ўрэшце засталася адзiнай роднай манеткай у кашальку падарожнiка. Але ён i не здагадваўся, што яна iснуе, пакуль яна сама выпадкова не трапiла яму пад руку.
- Ого! - усклiкнуў ён. - У мяне яшчэ засталася адна родная манетка! Ну, няхай вандруе са мною i далей!
I падарожнiк зноў паклаў яе ў кашалёк, а манетка ажно зазвiнела i заскакала ад радасцi. Цяпер яна ляжала разам са сваiмi замежнымi таварышкамi, якiя ўвесь час мянялiся: адны саступалi месца другiм, а наша манетка ўсё заставалася ў кашальку, i гэта было пэўнай адзнакай яе адметнасцi.
Мiнула шмат тыдняў. Манетка заехала далёка-далёка ад радзiмы, але куды не ведала. Яна толькi чула ад суседак, што яны францужанкi або iталiйкi, што яны цяпер у такiм або такiм вось горадзе. Але сама яна не магла ўявiць сабе гэтых гарадоў: вечна седзячы ў кашальку, не пабачыш свету. А з ёю так яно i было.
Ды вось аднойчы манетка прыкмецiла, што кашалёк не зачынены, ёй захацелася хоць адным вокам зiрнуць на свет, i яна праслiзнула ў шчылiнку. Ёй, канешне, не трэба было гэта рабiць, бо залiшняя цiкаўнасць нiколi не застаецца без пакарання! Яна выпала ў кiшэню штаноў. Увечары кашалёк дасталi, а манетка засталася ляжаць, дзе ляжала. Штаны вынеслi ў калiдор, каб пачысцiць, i тут манетка вывалiлася з кiшэнi на падлогу, i нiхто гэтага не заўважыў.
Ранiцай адзежу зноў прынеслi ў пакой. Падарожнiк адзеўся i паехаў, а манетка засталася.
Неўзабаве яе знайшлi на падлозе i далучылi да трох iншых манетак, каб яны выконвалi свае абавязкi.
"Вось i цудоўна! Зноў пайду гуляць па свеце, пабачу новых людзей, новыя звычаi!" - падумала манетка.
- Што гэта за манета? - раптам пачула яна. - Гэта не наша манета! Ды яна фальшывая! Яна нiчога не вартая!
Вось тут, уласна кажучы, i пачынаецца гiсторыя манеткi, якую яна пасля сама расказвала.
- "Фальшывая! Нiкуды не вартая!" Пры гэтых словах я ажно скаланулася, расказвала манетка. - Я ж ведала, што я з чыстага серабра, вельмi звонкая i цудоўнай чаканкi. Мабыць, гэтыя людзi памыляюцца, - думала я. - Не можа быць, каб яны так казалi пра мяне! Але менавiта пра мяне яны i гаварылi. Яны называлi мяне фальшываю. На iхнюю думку, я была нiчога не вартая! "Трэба яе збыць каму-небудзь у прыцемку", - сказаў чалавек, да якога я трапiла. I збыў-такi. Але пры дзённым святле мяне зноў пачалi лаяць i зневажаць: "Фальшывая!", "Нiчога не вартая!", "Трэба яе хутчэй збыць з рук!" I я дрыжала ад сораму i страху кожны раз, калi мяне падсоўвалi каму-небудзь замест мясцовай манеты.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.