Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке) Страница 59
- Категория: Детская литература / Прочая детская литература
- Автор: Ганс Андерсен
- Год выпуска: неизвестен
- ISBN: нет данных
- Издательство: неизвестно
- Страниц: 63
- Добавлено: 2019-02-14 16:57:56
Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке) краткое содержание
Прочтите описание перед тем, как прочитать онлайн книгу «Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке)» бесплатно полную версию:Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно
- А я ўсё яшчэ тут стаю! - сказаў лопух. - Нiкому як быццам i справы да мяне няма, а я ж наладзiў вяселле! Яны заручылiся, ды i пажанiлiся вось ужо тыдзень таму назад! Што ж, сам я кроку не зраблю - не магу!
Прайшло яшчэ некалькi тыдняў. На лопусе красавалася ўжо толькi адна кветка, апошняя, але вялiкая i пышная. Вырасла яна амаль каля самых каранёў, вецер абвяваў яе холадам, фарбы яе звялi, i чашачка, такая вялiкая, быццам у кветкi артышоку, нагадвала цяпер высерабраны сланечнiк.
У сад выйшла маладая парачка, муж i жонка. Яны iшлi ўздоўж садовай агароджы, i маладая жанчына зiрнула праз яе.
- А вось ён, вялiкi лопух! Усё яшчэ стаiць! - усклiкнула яна. - Але на iм няма больш кветак!
- Не, бачыш вунь марны цень апошняй! - сказаў муж, паказваючы на высерабраныя рэшткi кветкi.
- А яна ўсё-такi прыгожая! - сказала жонка. - Трэба загадаць выразаць такую ж на рамцы вакол нашага партрэта.
I маладому мужу зноў давялося пералезцi цераз агароджу i сарваць кветку лопуху. Кветка ўкалола яму пальцы - малады ж чалавек абазваў яе "марным ценем". I вось кветка трапiла ў сад, у дом i нават у залу, дзе вiсеў партрэт маладажонаў, напiсаны маслянымi фарбамi. У пятлiцы ў маладога была адлюстравана кветка лопуху. Пагаварылi i аб гэтай кветцы, i аб той, якую толькi што прынеслi; яе вырашана было выразаць на рамцы.
Вецер падхапiў гэтыя размовы i разнёс iх далёка-далёка па ўсёй ваколiцы.
- Чаго толькi не прыходзiцца перажыць! - сказаў лопух. - Мой першынец трапiў у пятлiцу, мой паследак трапiў у рамку! Куды ж траплю я?
А асёл стаяў каля дарогi i касавурыўся на яго:
- Падыдзi ж да мяне, салодкi мой! Я не магу падысцi да цябе - вяроўка кароткая!
Але лопух не адказваў; ён усё больш i больш акунаўся ў думы. Так ён прадумаў амаль да каляд i нарэшце расцвiў думкай: "Калi дзеткi ўладкаваны добра, бацькi могуць прастаяць i за металiчнымi прутамi!"
- Вось гэта высакародная думка! - сказаў сонечны прамень. - Але i вы зоймеце ганаровае месца!
- У гаршку цi ў рамцы? - спытаў лопух.
- У казцы! - адказаў прамень.
Вось яна, гэтая казка!
АНЁЛ
Кожны раз, калi памiрае добрае, мiлае дзiця, з неба спускаецца божы анёл, бярэ дзiця на рукi i аблятае з iм на сваiх вялiкiх крылах усе яго любiмыя мясцiны. Па шляху яны набiраюць цэлы букет розных кветак i бяруць iх з сабою на неба, дзе яны расцвiтаюць яшчэ ярчэй, чым на зямлi. Бог прыцiскае ўсе кветкi да свайго сэрца, а адну кветку, якая здасца яму мiлей за ўсе iншыя, цалуе; кветка атрымае тады голас i можа далучыцца да хору блажэнных духаў.
Усё гэта апавядаў божы анёл мёртваму дзiцёнку, узносячы яго ў сваiх абдымках на неба; дзiця слухала анёла, як скрозь сон. Яны праляталi над тымi мясцiнамi, дзе так часта гулялi дзецi пры жыццi, праляталi над зялёнымi садамi, дзе расло мноства цудоўных кветак.
- Якiя ж узяць нам з сабою на неба? - спытаўся анёл.
У садзе стаяў цудоўны, стройны ружовы куст, але нейчая злая рука надламала яго, так што галiны, усыпаныя буйнымi, напаўраспушчанымi бутонамi, амаль завялi i сумна павiслi.
- Бедны куст! - сказала дзiця. - Возьмем яго, каб ён зноў расцвiў там, на небе.
Анёл узяў куст i так моцна пацалаваў дзiця, што яно злёгку прыадкрыла вочкi. Потым яны нарвалi яшчэ шмат яркiх кветак, але, акрамя iх, узялi i сцiплы грымотнiк i просценькiх браткоў.
- Ну вось, цяпер i хопiць! - сказала дзiця, але анёл пакiваў галавой, i яны паляцелi далей.
Ноч была цiхая, светлая; увесь горад спаў; яны праляталi над адной з самых вузкiх вулiц. На маставой валялася салома, попел i ўсякi хлам: чарапкi, абломкi алебастры, анучы, старыя донцы ад капелюшоў, словам, усё, што ўжо адслужыла свой век або згубiла ўсякi выгляд; напярэдаднi якраз быў дзень пераезду.*
* У Капенгагене кватэры здымалiся звычайна на паўгода, з 1 сакавiка да 1 верасня i з 1 верасня да 1 сакавiка; гэтыя два днi i былi днямi агульнага пераезду з кватэры на кватэру.
I анёл паказаў на разбiты кветачны гаршчок, якi валяўся сярод гэтага хламу i з якога вывалiўся камяк зямлi, увесь аплецены каранямi вялiкай польнай кветкi; кветка звяла i нiкуды больш не была вартая, яе i выкiнулi.
- Возьмем яе з сабою! - сказаў анёл. - Я раскажу табе пра гэтую кветку, пакуль мы ляцiм!
I анёл пачаў расказваць.
- На гэтай вузкай вулiцы, у нiзкiм падвале, жыў бедны хворы хлопчык. З самых раннiх гадоў ён ляжаў у пасцелi; калi ж адчуваў сябе асаблiва добра, то праходзiў на мылiцах па сваёй каморцы разы два назад i ўперад, вось i ўсё. Бывала, летам сонейка заглядвала на паўгадзiны i ў падвал; тады хлопчык садзiўся на сонейку i, трымаючы рукi супраць святла, любаваўся, як прасвечваецца ў яго тонкiх пальцах кроў; такое сядзенне на сонейку замяняла яму прагулку. Пра багатае асенняе ўбранне лясоў ён ведаў толькi таму, што сын суседаў прыносiў яму вясною першую ў кветках букавую галiнку; хлопчык трымаў яе над галавой i пераносiўся думкай пад зялёныя букi, дзе блiшчала сонейка i спявалi птушкi.
Аднойчы суседаў сын прынёс хлопчыку польных кветак, памiж iмi была адна з карэньчыкамi; хлопчык пасадзiў яе ў кветкавы гаршчок i паставiў на акне каля свайго ложка. Мусiць, лёгкая рука пасадзiла кветку: яна прынялася, стала расцi, пускаць парасткi, кожны год цвiла i была для хлопчыка цэлым садам, яго маленькiм зямным скарбам. Хлопчык палiваў яе, даглядаў i клапацiўся пра тое, каб яго не абмiнуў нiводзiн прамень, якi прабiваўся ў каморку. Дзiця жыло i дыхала сваёй любiмiцай: яна ж цвiла, пахла i прыгажэла для яго аднаго. Да кветкi павярнуўся хлопчык нават у тую апошнюю хвiлiну, калi яго клiкаў да сябе гасподзь Бог... Вось ужо цэлы год, як хлопчык у Бога; цэлы год стаяла кветка, усiмi забытая, на акне, завяла, засохла i была выкiнута на вулiцу разам з iншым хламам. Вось гэтую бедную, завялую кветку мы i ўзялi з сабой: яна дала нам куды больш радасцi, чым самая яркая кветка ў садзе каралевы.
- Адкуль ты ведаеш усё гэта? - спытала дзiця.
- Ведаю! - адказаў анёл. - Я ж сам быў тым бедным калекам хлопчыкам, якi хадзiў на мылiцах! Я пазнаў сваю кветку!
I дзiця шырока-шырока адкрыла вочкi, углядаючыся ў прывабны, радасны твар анёла. У тую ж самую хвiлiну яны апынулiся на небе ў Бога, дзе пануюць вечныя радасць i шчасце. Бог прыгарнуў да свайго сэрца мёртвае дзiця - i ў таго выраслi крылы, як у iншых анёлаў, ён паляцеў разам з iмi. Бог прытулiў да сэрца i ўсе кветкi, пацалаваў жа толькi бедную, звялую польную кветку, i тая далучыла свой голас да хору анёлаў, якiя акружалi Бога; адны ляталi каля яго, другiя - трошкi далей, трэцiя - яшчэ далей, i так да бясконцасцi, але ўсе былi аднолькава шчаслiвыя. Усе яны спявалi - i малыя, i вялiкiя, i добрае, толькi што памершае дзiця, i бедная польная кветачка, выкiнутая на маставую разам са смеццем i хламам.
БУСЛЫ
На даху самага крайняга дамка ў адным маленькiм мястэчку знайшла прытулак буслянка. У ёй сядзела матуля з чатырма птушанятамi, якiя высоўвалi з гнязда свае маленькiя чорныя дзюбы, - яны ў iх яшчэ не паспелi пачырванець. Непадалёку ад буслянкi, на самым каньку даху, стаяў, выцягнуўшыся ў струнку i падцiснуўшы пад сябе адну нагу, сам татухна; нагу ён падцiскаў, каб не стаяць на варце без справы. Можна было падумаць, што ён выразаны з дрэва, такi ён быў нерухомы.
"Вось важна дык важна! - думаў ён. - Ля буслянкi маёй жонкi стаiць вартавы! Хто ж ведае, што я ейны муж? Могуць падумаць, што я выпраўлены сюды ў каравул. Вось жа важна!" I ён па-ранейшаму стаяў на адной назе.
На вулiцы гуляла дзятва; убачыўшы бусла, самы гарэзлiвы з хлапчукоў зацягнуў, як умеў ды памятаў, старадаўнюю песеньку пра буслоў; за iм падхапiлi ўсе астатнiя:
Бусел, бусел белы,
Што стаiш дзень цэлы
На назе адной?
Дом пiльнуеш свой?
Можа, хочаш гэтак
Зберагчы ты дзетак?
Смешна з клопатаў тваiх,
Мы ўсё роўна зловiм iх!
Аднаго мы - на шнурок,
А другога - у ставок,
Трэцяга - заколем,
Меншага - зняволiм
Ды ў вогнiшча кiнем,
Там ён i загiне!
- Паслухай, што пяюць хлапчукi! - сказалi птушаняты. - Яны кажуць, што нас павесяць ды ўтопяць!
- Не трэба звяртаць на iх увагi! - сказала iм мацi. - Толькi не слухайце, нiчога i не здарыцца!
Але хлапчукi не сунiмалiся, спявалi ды пацвельвалiся з буслоў; толькi адзiн з хлопчыкаў, якога звалi Петар, не схацеў далучыцца да таварышаў, гаворачы, што грэшна цвелiцца з жывёлы. А мацi суцяшала птушанят.
- Не звяртайце ўвагi! - казала яна. - Глядзiце, як спакойна стаiць ваш бацька, i гэта на адной толькi назе!
- А нам страшна! - сказалi птушаняты i глыбока-глыбока схавалi галоўкi ў буслянку.
На другi дзень хлапчукi зноў высыпалi на вулiцу, убачылi буслоў ды зноў заспявалi:
Аднаго мы - на шнурок,
А другога - у ставок...
- Дык нас павесяць ды ўтопяць? - зноў спыталiся птушаняты.
- Ды не ўжо, не! - адказала мацi. - А вось неўзабаве мы распачнем навучанне! Вам трэба навучыцца лятаць! Калi ж навучыцеся, мы выправiмся з вамi на лугавiну ў госцi да жабак. Яны будуць прысядаць перад намi ў вадзе ды пяяць: "ква-ква-ква!" А мы з'ямо iх - вось будзе весела!
- А потым? - спыталiся птушаняты.
- А потым усе мы, буслы, збярэмся на асеннiя манеўры. Вось тады ўжо трэба ўмець лятаць як мае быць! Гэта вельмi важна! Таго, хто будзе лятаць дрэнна, генерал праткне сваёй вострай дзюбай! Дык вось, старайцеся з усяе сiлы, калi навучанне пачнецца!
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.