Валентин Окудович - Вайна культураў, альбо Пiрамiда Хеопсу за мурам Мiрскага замку (на белорусском языке) Страница 2

Тут можно читать бесплатно Валентин Окудович - Вайна культураў, альбо Пiрамiда Хеопсу за мурам Мiрскага замку (на белорусском языке). Жанр: Документальные книги / Искусство и Дизайн, год неизвестен. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте «WorldBooks (МирКниг)» или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Валентин Окудович - Вайна культураў, альбо Пiрамiда Хеопсу за мурам Мiрскага замку (на белорусском языке)

Валентин Окудович - Вайна культураў, альбо Пiрамiда Хеопсу за мурам Мiрскага замку (на белорусском языке) краткое содержание

Прочтите описание перед тем, как прочитать онлайн книгу «Валентин Окудович - Вайна культураў, альбо Пiрамiда Хеопсу за мурам Мiрскага замку (на белорусском языке)» бесплатно полную версию:

Валентин Окудович - Вайна культураў, альбо Пiрамiда Хеопсу за мурам Мiрскага замку (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно

Валентин Окудович - Вайна культураў, альбо Пiрамiда Хеопсу за мурам Мiрскага замку (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Валентин Окудович

Зрэшты, калi наканавана такому здарыцца, то тут, як кажуць, i казаць няма пра што. Культура перастане быць культураю, i iдэнтыфiкаваць сябе чалавек (i супольнасьць) будзе не з нацыянальнаю культурай цi культурай пэўнага рэгiёну, а зь нечым зусiм iншым. Аднак, магчыма, гэтыя мае футурулягiчныя трызьненьнi ёсьць толькi штучнай унiвэрсалiзацыяй патэнцыйна лякальнай падзеi, прэвэнтыўным перапалохам ад зруху ў прасторы, якая раптам бязьмежна расхiнулася ва ўсе бакi ад нечаканага выбуху камунiкацыяў. Паспрабуем пагадзiцца, што гэта насамрэч так, i сытуацыя камунiкатыўна адкрытага грамадзтва кардынальна ня зьменiць адвечнай сутнасьцi чалавека, якi i надалей будзе шукаць i знаходзiць свае асновапалеглыя праекцыi ў нацыянальным культурным кодзе. Але якраз у гэтым выпадку мы i маем драматычную праблему, дзеля актуалiзацыi якой прапануецца гэты тэкст. Бо нават калi мы бязьмежна перабольшваем тую радыкальную навiзну культурнай сытуацыi, якую нясе з сабою камунiкатыўна адкрытае гармадзтва, то ўсё роўна ня зможам зусiм адмаўляць, што многiя тут згаданыя працэсы (натуральна, невымерна больш iх засталося за кантэкстам гаворкi) маюць месца ўжо цяпер i, вiдавочна, будуць iнтэнсыўна разгортвацца ў недалёкай будучынi. А гэта азначае, што да звыклай вайны культураў дадаецца яшчэ адзiн актыўны i пагрозьлiвы для кожнай культуры дзейнiк - татальная камунiкацыя. Яна небясьпечная для ўсiх.культураў, але гэтая небясьпека не для ўсiх аднолькавая. Для тых культураў (напрыклад, iталiйскай, нямецкай), якiя даўно i цалкам сфармавалiся, трывала ўгрунтавалiся ў сацыяльныя iнстытуты, iндывiдуальную мэнтальнасьць, штодзённы побыт - гэта толькi магчымая небясьпека, пакудь больш гiпатэтычная, чым рэальная. А вось для тых культураў (найперш маю на ўвазе беларускую), працэс фармаваньня якiх яшчэ не завершаны, у якiх ледзьве хапае сiлаў трымаць апошнiя межы абароны ў вайне з больш магутнымi культурамi, гэты нечаканы вораг за сьпiною робiцца ўжо сёньня рэальнай i звышнебясьпечнай пагрозай.

На вялiкi жаль, у нас на гэтую небясьпеку амаль не зьвяртаюць увагi, мы па-ранейшаму скiраваныя на вайну культураў (з аднаго баку, на вайну з расейскай культурай, з другога - на вайну з культурай Захаду). Мiж тым, на маю думку, сытуацыя камунiкатыўна адкрытага грамадзтва неўпрыкмет робiцца цi не найбольш драматычнай праблемай, якая ставiць пад пытаньне саму магчымасьць культурнай iдэнтыфiкацыi. А значыць, i саму магчымасьць беларускай культуры ўвогуле.

Перейти на страницу:
Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Комментарии / Отзывы
    Ничего не найдено.