Сергей Давидович - Замалёўкi (на белорусском языке) Страница 18

Тут можно читать бесплатно Сергей Давидович - Замалёўкi (на белорусском языке). Жанр: Фантастика и фэнтези / Научная Фантастика, год неизвестен. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте «WorldBooks (МирКниг)» или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Сергей Давидович - Замалёўкi (на белорусском языке)

Сергей Давидович - Замалёўкi (на белорусском языке) краткое содержание

Прочтите описание перед тем, как прочитать онлайн книгу «Сергей Давидович - Замалёўкi (на белорусском языке)» бесплатно полную версию:

Сергей Давидович - Замалёўкi (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно

Сергей Давидович - Замалёўкi (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Сергей Давидович

- Зараз я тут буду з вамi байкi разводзiць... Чакайце! - але вядро ставiць на зямлю, каб вальней уздыхнуць.

Нам гэта толькi i трэба! Я, быццам спатыкнуўшыся, стукаю нагой па вядры, яно - перакульваецца, i на дарогу, следам за конскiмi кругляшкамi, шугае жоўценькi авёс...

Крыку i гвалту было многа з боку брыгадзiравага бацькi. Брыгадзiравай крыўды - яшчэ больш.

Гэта крыўда перарасла ў дробязную помсту, якая, мiж iншым, загнала мяне на стог клеверу.

ПАРУШАНАЯ ТРАДЫЦЫЯ

На вечарынкi, а асаблiва на вяселлi моладзь дапiнала i за дзесяць, i за дваццаць кiламетраў. Iшлi, не думаючы пра адлегласць ды пра стому. Галоўнае танцы-абдыманцы! Iшлi на цэлы дзень, на цэлую ноч, таму была адна непрыемная закавыка - голад. Надыходзiў час, i хацелася хоць чагосьцi ўгрызцi. Не несцi ж у кiшэнi хлеб з салам. Але супраць гэтай закавыкi добра спрацоўвала адна традыцыя - мясцовая моладзь арганiзоўвала нейкi стол i запрашала немясцовых перакусiць. Сябры запрашалi сяброў, знаёмыя - знаёмых.

Аднойчы мы з хлопцамi зацягнулiся на вяселле ў такую далеч, што знаёмых там не аказалася, i голад паступова пачаў псаваць нам настрой.

Панiгаўшы туды-сюды, мы вырашылi, пакуль яшчэ засталiся нейкiя сiлы, клыпаць дамоў.

Раптоўна, як на тое шчасце, сустракаем крыху знаёмага хлапца, якi ў калгасе працаваў маладым спецыялiстам - ветэрынарам - i жыў у гэтай вёсцы.

- Дзiма! - у адзiн голас злiлiся нашы галодныя галасы. - Як жывеш? Рады бачыць!.. А мы тут з ранiцы... цэлы дзень... стамiлiся... духi падцягнула... Разумееш?

Бачым, што не разумее i робiць выгляд, што перад iм стаяць бараны.

Тады мы набралiся нахабства i адрэзалi яму шляхi для адступлення:

- Дзiмка, можа б, ты штосьцi паесцi даў...

Дзiмка ветлiва, як i падабае маладому спецыялiсту, плюнуў на наша галоднае самалюбства:

- Хлопцы, вы з якой вёскi? З Карпiлаўкi? У вашу глушэчу я нiколi не траплю... Ды i знаёмыя мы праз пень-калоду... З якой ласкi я буду вас кармiць, калi мы нiколi болей не ўбачымся?..

Моўчкi глынулi мы гэты пачастунак i пацягнулiся праз лясы дамоў.

Адно засталося суцяшэнне - болей нi разу з Дзiмкам мы не сустрэлiся.

ПАРУШЫНКI

Хто мы ў жыццi? Пытанне, на першы погляд, простае. А як толькi робiш спробу ўдумлiва адказаць на яго - натыкаешся на вялiкiя складанасцi. Можна, канечне, адказаць: мы - людзi, але адказ будзе далёка не вычарпальны, асаблiва калi за тваiмi плячыма - дарога даўжынёй у паўвека.

Дык хто ж мы, людзi, у жыццi?..

Давайце возьмем маю родную невялiчкую вёсачку Карпiлаўку канца пяцiдзесятых гадоў. Электрычнага святла няма, радыё няма, пра тэлебачанне вухам не чулi, дактароў анiякiх, цяжкая калгасная праца аплочваецца ўмоўна i... можна бясконца пералiчваць тое, чаго ў нас i не было.

Але - дзiва! - з'яўляецца раптоўна ў нашай вёсцы новая сям'я - Дуброўскiя. Шукаюць, бедалагi, прыстанiшча хоць якое ды кавалак хлеба. Мы, мясцовыя жыхары, жыўшыя даволi бедна, жахнулiся, убачыўшы гэтых жабракоў, сапрэлыя лахманы i гразь на iх - усё багацце. Сям'я - чатыры чалавекi: муж з жонкай i дзецi-падлеткi - Гэнусь i Клаўдзiя. Карпiлаўка для iх - не першы прыпынак. Шмат дзе спрабавалi яны знайсцi сваё шчасце, але ўсюды былi лiшнiмi, непатрэбнымi. А з такiм, як у iх, "стартавым капiталам" не разгонiшся.

Добра, што побач з нашай хатай стаяла, невядома кiм пабудаваная, даўно кiнутая, пахiленая хатка, без падлогi i вокнаў. У гэтую хатку i пасялiлiся бедныя людзi.

Карпiлаўцы неслi iм хто бульбы вядро, хто хлеба акраец, хто малако пакуль прыдбаюць нешта сваё.

Прайшоў нейкi час, а ў Карпiлаўку з'яўляецца новая гаротная сям'я, праз месяц - яшчэ адна. Але гэтым дзвюм сем'ям не пашанцавала - не было дзе жыць, i жыццёвая бура панесла iх далей...

Калгаснае кiраўнiцтва хутка скумекала, што дармавая працоўная сiла сама просiцца ў хамут, i на былой сядзiбе Антона Лявiцкага (Ядвiгiна Ш.) "зляпiлi" з нячэсаных бярвенняў нешта падобнае на хату з двума ўваходамi - на дзве паловы...

Толькi пабудавалi "пастку" для бяздомных, як у ёй ужо жывуць, а значыцца, i працуюць у калгасе дзве сям'i - Анiшчукi i Курт з жонкай. У Анiшчукоў аж чатыры чалавекi адразу пайшлi ў калгас - яшчэ крэпкiя бацькi i два сыны - Коля i Мiша. Здаецца, толькi зарабляй, абжывайся, радуйся жыццю. Ды не! Памыкалiся некалькi гадоў Дуброўскiя i павезлi некуды далей свае рызы i вошы. Папрацавалi Анiшчукi за "дзякуй" - i таксама панесла iх жыццё па сваiх непрадказальных, ухабiстых шляхах-дарогах. А на iх месца прыехалi Бялькевiчы i рассялiлiся паасобку, "шыкоўна". Сёстры - у пакiнутую Анiшчукамi палову, брат з жонкай - у Дуброўскiх хатку-развалюху.

Потым раптоўна, не развiтаўшыся, некуды знiк з жонкай Курт...

Пазней прыязджалi ўсё новыя i новыя гаротнiкi, але вымушаны былi ехаць некуды далей у пошуках неiснуючага на нашай зямлi шчасця. Быццам гэта былi не людзi, а парушынкi цi лiсце, адарванае злосным ветрам ад роднай галiнкi, да якой ужо век не прыжыцца...

Я не закранаў лёс сваiх бацькоў, нашай сям'i, бо карпiлаўскiя "перасяленцы" - кропля ў акiяне таго гора, якое ўвесь час было наперадзе маiх бацькоў - да самае iх магiлы...

Дык хто мы такiя ў жыццi?..

КУРТ I МУХА

З чатырнаццацi год я пачаў пасвiць калгасных жарабят, якiх выпасвалi i вырошчвалi ў Карпiлаўцы, а потым, пасталелых i падужэлых, адпраўлялi па калгасных брыгадах для цяжкой штодзённай працы.

Жарабят было многа, не ногi ў iх, а крылы - патрэбны спрытнасць i ўменне, каб кiраваць такiм лятучым эскадронам. З ранку да вечара насiўся я галопам на канi вакол сваiх гарэзаў, правёў з iмi не адно лета. За гэты час да кропелькi вывучыў характар i павадкi кожнага, ды i яны мяне ведалi як аблупленага.

Калi ранiчкай я падыходзiў да агароджы, каб адкiнуць жэрдкi i выпусцiць iх на чарговы выпас, яны выбягалi мне насустрач, абступалi, клалi галаву на грудзi, мяккiмi губамi церабiлi мае вушы - выказвалi сваю любоў i дружбу.

Прыемна было бачыць, як жывая, iмклiвая рака чулых i трапяткiх iстотаў цячэ перад табой, выстукваючы дзесяткамi капытоў вечны рытм жыцця.

Было цяжка да слёз з iмi расставацца.

Пазней мне, пасталеламу на два-тры гады, даверылi парку коней, якiя лiчылiся пастаянна "маiмi", за якiх я адказваў, на якiх я працаваў у калгасе. I зноў iшла "прыцiрка", без якой немагчымы нармальныя адносiны памiж чалавекам i жывёлай. Конi па маiх паводзiнах, па голасе распазнавалi мой настрой i адпаведна сябе паводзiлi - то паслухмяна, то наравiста...

Але была ў нас адна кабыла, якую звалi Мухай. Чорная, ажно блiшчэла, гладкая, стройная, прыгожая - не адарваць вачэй! А вось характар - нiбы вулкан, з якога ўвесь час вылятае агонь. Да яе баяўся падысцi нават конюх. А конюх - гэта ж бацька родны для коней, бо кормiць, стойла чысцiць - даглядае.

Былi выпадкi, калi конюх захворваў, тады брыгадзiр часова давяраў гэтую пасаду мне. Я з задавальненнем выконваў свае абавязкi. Бяру, бывала, ахапак сена цi канюшыны, падыходжу да стойла, а конь ужо сустракае, цягнецца губамi да сена, скубе з ахапка. Я, як сапраўдны конюх, несярдзiта чытаю натацыю: "Павярнiся, каб цябе..." Конь дае прайсцi да драбiнак, за якiя закiдваю сена, паварочваецца за мной i пачынае смачна хрумсцець, а я нясу гэткую ж порцыю ў наступнае стойла. Сена ж для Мухi нясу не ў ахапку, а на вiлах ды на выцягнутых руках, бо тая робiцца лютай пры маiм наблiжэннi - вочы гараць агнём, уся дрыжыць. Прыходзiлася кiдаць сена на праходзе ля стойла, бо Муха так давала капытамi па жэрдках, што ад iх ляцелi трэскi, як з-пад сякеры.

(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});
Перейти на страницу:
Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Комментарии / Отзывы
    Ничего не найдено.