Сергей Давидович - Стрэл дуплетам (на белорусском языке) Страница 2
- Категория: Фантастика и фэнтези / Научная Фантастика
- Автор: Сергей Давидович
- Год выпуска: неизвестен
- ISBN: нет данных
- Издательство: неизвестно
- Страниц: 3
- Добавлено: 2018-08-25 08:52:51
Сергей Давидович - Стрэл дуплетам (на белорусском языке) краткое содержание
Прочтите описание перед тем, как прочитать онлайн книгу «Сергей Давидович - Стрэл дуплетам (на белорусском языке)» бесплатно полную версию:Сергей Давидович - Стрэл дуплетам (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно
Клаўдзя падхапiлася:
- Трэба людзей клiкаць, доктара! Можа, жывы! Ну што ты сядзiш, як кол?!
- Цiха! - раптам крыкнуў на жонку Тадэвуш. У сына насцярожана запытаўся: Як гэта магло здарыцца? Што не падзялiлi?..
Юзюк скамечана i ўсхвалявана расказаў, як усё было, i выдыхнуў:
- Нежывы ён, мама... Ляжыць нежывы...
- Трэба клiкаць нейкую дапамогу, людзей... - зноў ускочыла Клаўдзя, але Тадэвуш злосна шыкнуў:
- Дурань безгаловы! Ну, збяры людзей! Мiлiцыю паклiч яшчэ! I што? Лявона паднiмеш? Балда! Не будзе нi Лявона, нi Юзюка - заканапацяць па самую плешку!
Тадэвуш рашуча ўстаў, уссунуў боты на босыя ногi, зняў з цвiка шапку.
- Паднiмай Васiля! - закамандаваў Юзюку. - А дзе Грышка з Адолiкам? запытаўся ў жонкi.
- Яны ж недзе па вёсках працуюць... Маглi i заначаваць дзе...
- Заначаваць! - злосна паўтарыў Тадэвуш. - Нажыраюцца не ў меру ды поўзаюць ракам па гразi! Вунь, адзiн ужо заначаваў!..
- Тата, Васiль не прачынаецца, толькi мармыча нешта, - паскардзiўся па-дзiцячы Юзюк.
- Кiнь ты гэту падлу! - блiснуў бацька вачыма. - Няхай спiць, меней сведкаў будзе!.. А ты, - звярнуўся да жонкi, - бяры пасцiлку i бягом за намi...
Мёртвае цела Лявона гойдалася i адцягвала пасцiлку да самай зямлi, а калi нехта з мужчын у цемры спатыкаўся, цягнулася па дарозе.
Бацька iшоў першым, за iм, учарэпiўшыся ў рагi пасцiлкi, старанна перабiраў нагамi Юзюк.
Усё адбывалася настолькi iмклiва, што ён не разумеў, што з iм, дзе ён i што нясе?
За мужчынамi iшла Клаўдзя, цiха галасiла, церла рагом хусткi твар i нешта прыгаворвала.
Начная працэсiя падышла да ганка i спынiлася. Не згаворваючыся, мужчыны запалiлi. Цяжка дыхаючы, Юзюк асцярожна спытаўся:
- А што далей?..
- У хату яго... Нясiце ў хату! - узмалiлася Клаўдзя.
- Якую хату! - зноў шыкнуў на яе Тадэвуш. - Мала вачэй на свеце! Трэба тэрмiнова закапаць! Толькi дзе? I каб язык з-за зубоў не высоўваўся!
Юзюка ад гэтых слоў зноў наскрозь апалiў жахлiвы холад.
- А развiтацца... А чаму ж так не па-людску? - галасiла Клаўдзя.
Тадэвуш апусцiў галаву:
- I я не каменны... Усё атрымалася не па-людску - i жыццё, i смерць, i пахаванне...
Патаптаўся, зняў шапку i з цяжкасцю выдыхнуў:
- Я ж другога сына ратую... Развiтвайся тут...
* * *
Вёску Застарычы аддзялялi ад Кладак восем кiламетраў, але i тут пра Крумкачовых дзяцей ведалi ўсе i ўсё. Ды што гэта за перашкода восем кiламетраў - паўтары гадзiны ходу?! А калi iдзеш па лесе, сярод чысцiнi i прыгажосцi, паўтары гадзiны сцiскаюцца да непрыкметнасцi.
Гэта не горад, дзе за такi ж час наглытаешся i пылу, i смуроду, адурнееш ад машын, не кажучы пра тое, што натаўкуць табе локцямi i ў бакi, i ў грудзi, i ў плечы.
Юзюк па гэтай лясной дарозе хадзiў-перахадзiў столькi, што на яго перасталi звяртаць увагу вавёркi, якiя раз-пораз перабягалi дарогу цi пырскалi з дрэва на дрэва. Не пужалiся ўжо i не паднiмалi гвалт яго цёзкi па прозвiшчу - чорныя крумкачы, чые гнёзды лапiлiся да вяршынь магутных соснаў.
Усё, што ён бачыў, было такiм родным i блiзкiм не толькi таму, што вырас сярод гэтай шчырасцi прыроды, а i таму, што дарога гэта звязвала яго з дзяўчынай, захапiўшай яго думкi i сэрца.
Больш месяца пасля страшнага здарэння Юзюк не паказваў i носа ў Застарычы. Ён думаў, што нiколi ўжо не ўбачыць сваёй каханай, але пасля нечалавечых пакут, патаемных слёз i бяссонных начэй раптоўна пацягнула да яе. Хацелася хоць крыху ажывiць, сагрэць счарнелую i збалелую душу.
Iшоў Юзюк не шпарка, баючыся спаткання сваiх вачэй з яе поглядам. Што ёй сказаць? Як сябе паводзiць? А цi мае права ён, забойца, на чыстыя чалавечыя адносiны? Мала таго што галеча беспрацоўная, дык яшчэ i злачынец...
Алена, да якой iшоў Юзюк, раней некалькi разоў намякала на тое, што пасля iх вяселля ён пераедзе жыць у Застарычы i будзе працаваць у суседняй калгаснай брыгадзе, да якой усяго тры кiламетры. Юзюк моўчкi пагаджаўся, бо i сам у душы прагнуў наладзiць жыццё, як у нармальных людзей.
Iдучы па Застарычах, Юзюк не першы раз чуў за сабой жаночае:
- Ой, парушаць Крумкачовы хлопцы сваю халасцяцкую вольнiцу! Ой, парушаць! Ой, хутка грымне вяселле! Ой, вусы свярбяць!..
Але грымнула зусiм другое, i пра вяселле Юзюк не мог нават думаць.
* * *
Жыццё ў Крумкачовай хаце, паля таго як не стала Лявона, змянiлася.
Юзюк у рот не браў гарэлкi i ўсякiх крэпкiх напояў, зрабiўся маўклiвым, пазбягаў глядзець бацьку ў вочы. Цiшком шмыгаў праз лазнiчок на залысiнку пагорак сярод бярэзнiку, i тут, ля месца пахавання брата, гадзiнамi сядзеў не кратаючыся, быццам гэта быў не ён, а застылы жывы помнiк.
Нябачная магiла прыцягвала яго, хаця i выклiкала ў сэрцы нясцерпны боль...
Мацi дома, пры выпадку, кранала яго рукой i цiшком супакойвала цi то сябе, цi то Юзюка:
- Трэба жыць, сынок... Трэба жыць...
Бацька як пiў, так i працягваў пiць. Маўчаў, палiў. Да магiлы Лявона - нi шагу.
Грышка з Адолiкам час ад часу, працверазiўшыся, пыталiся:
- Дзе гэта Лявон? Ён што, прыжыўся дзе-небудзь ля спаднiцы?..
- Можа, i прыжыўся! Вам што? - гыркаў бацька.
- А дзе ружжо? На паляванне б сцягацца, мяса ўжо снiцца пачало, - зноў дапытвалiся браты.
Бацька гэтак жа злосна абсякаў:
- Няма болей ружжа! Мышы з'елi! Сапсавалася - вось я i выкiнуў яго, каб не пакалечылiся, дурнi...
Болей не было каму шукаць Лявона ў гэтай глухаманi. А нават каб i схапiлiся - шукай iголку ў стозе сена! Ведалi навакольцы, што басцялiся хлопцы самапасам, маглi начаваць там, дзе валiла iх з ног гарэлка - хоць у лесе, хоць на балоце...
Помнiлi i тое, што было ў Крумкачоў шэсць сыноў, але той шосты, Вацiк, памёр недарэчна i ў муках, калi яму споўнiлася толькi трыццаць гадоў.
Напiўся ён неяк зiмой па самую завязку i ехаў з другой вёскi дамоў у запрэжаных санях. Заснуў Вацiк на ахапку сена, ногi з саней звесiлiся, i з адной нагi ссунуўся валёнак. Мароз быў страшэнны, ажно дрэвы пастрэльвалi трэскалiся, не вытрымлiвалi.
Конь - жывёлiна разумная, ён прывёз бы Вацiка дамоў, але лейцы цягнулiся па снезе i зачапiлiся за нейкi корч.
Так i стаялi яны ноччу, дакладней, стаяў бедны конь, а небарака Вацiк ляжаў i храпеў на санях. Калi ж ён крыху прыйшоў у сябе, адблытаў лейцы i пагнаў каня да ратавальнай хаты - было позна. Вушы, шчокi, нос адышлi, памянялi толькi скуру, а вось нага счарнела, распухла.
Колькi бацькi нi гналi яго да дактароў, ён аднекваўся:
- Баюся! Можа, само пройдзе...
Упёрся, як баран у слуп, i сядзеў на печы, думаў, адагрэе нагу i кроў пабяжыць па ёй па-ранейшаму.
Але пухлiна i чарната праз тыдзень палезлi вышэй, i пачалася гангрэна. Ужо i нагу даўся адрэзаць, але было позна...
Памяталi гэта людзi, ведаў пра гэта i ўчастковы мiлiцыянер, таму пошукi Лявона, каб яны пачалiся на афiцыйным узроўнi, ператварылiся б у фармальныя адпiскi.
* * *
Прайшло больш года з таго часу, як разарваў цiшыню сцямнелага лесу той ракавы дуплет.
(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.