Сергей Давидович - Несапраўдны архiрэй (на белорусском языке) Страница 2
- Категория: Фантастика и фэнтези / Научная Фантастика
- Автор: Сергей Давидович
- Год выпуска: неизвестен
- ISBN: нет данных
- Издательство: неизвестно
- Страниц: 3
- Добавлено: 2018-08-28 09:57:58
Сергей Давидович - Несапраўдны архiрэй (на белорусском языке) краткое содержание
Прочтите описание перед тем, как прочитать онлайн книгу «Сергей Давидович - Несапраўдны архiрэй (на белорусском языке)» бесплатно полную версию:Сергей Давидович - Несапраўдны архiрэй (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно
"Якое нiчога! - усклiкнуў Сцяпан. - Ты - натуральны... архiрэй цi архiмандрыт, цi... хто там яшчэ? Намеснiк Бога на зямлi!"
Язэп абуральна махнуў рукой: "Ат! Ад цябе праўды не дачакаешся... Запалi лепш свечкi ля абразоў ды расчынi дзверы - вось-вось людзi пачнуць збiрацца..."
Сцяпан выканаў загад сябра i спытаўся: "Што яшчэ, Ваша высокапраасвяшчэнства?"
Язэп паглядзеў наўкола, нешта прыкiнуў i сказаў: "Я буду тут, за алтаром, а ты, як прыедуць высокiя госцi, правядзi iх праз натоўп на пачэснае месца да самага алтара i хуценька заходзь да мяне. Запалiш i падасi мне ў адну руку гэтыя скрыжаваныя свечкi ў падсвечнiку, у другую руку дасi кадзiла - я адразу i пачну службу... Дарэчы, а дзе яно?"- "Вось, вiсiць яно, бацюхна!" - iранiзуе Сцяпан. "Хопiць зубаскалiць! - просiць Язэп. - Справа ж сур'ёзная, адказная. Не дай Бог апраставалосiцца! I скiнь ты сваю ватоўку!"
Час цягнуўся марудна, трывожна. Язэп мармытаў пад нос усё, што ведаў, хваляваўся. Ды i Сцяпан прыцiх, напружыўся.
Нарэшце першымi пачалi заходзiць у царкву бабы. За iмi пацягнулiся i другiя прыхаджане - i мясцовыя, i на падводах, з другiх вёсак. Людзей набiлася - не дыхнуць! Усе чакалi пачатку службы i не ведалi, што айцец Мiкалай ляжыць дома, што той гнiляк.
Язэп адчуў, што ўзмакрэла спiна, пачалi падрыгваць каленi. Нейкая суш убiлася ў рот, язык прылiп да нёба - не адарваць. Трэба было пачынаць службу, але не прыехала яшчэ высокае начальства. Здавалася, што духата ўзарве дах царквы, нават свечкi пачалi гарэць цьмяна - не хапала кiслароду. Язэпава хваляванне распiрала i яго самога, як духата царкву.
Нарэшце падкацiлi да царквы "Волга" i "уазiк", i з iх вышчамiлiся гладкiя i важныя кiраўнiкi раёна. Сцяпан кiнуўся iм насустрач, распiхваючы вернiкаў. Падбег да самага тоўстага, ледзь выгаворваючы, запрасiў у царкву: "Заходзьце, калi ласка! Вас даўно чакае... - Сцяпан запнуўся. Не сказаць жа, што чакае Язэп, былы алкаш... - Вас даўно чакае... Вас чакае... архiрэй!" - выпалiў ён.
Сярод начальства пайшоў гоман: "Архiрэй! Ого! Дзеля нас сам архiрэй прыехаў!.. Дзе газетчык? Дзе наш фотакор?"
Чынна i важна дэлегацыя пайшла праз натоўп за Сцяпанам аж да самага алтара, блiжэй да архiрэя.
Паставiўшы гасцей на пачэснае месца, Сцяпан слiзгануў за алтар да Язэпа. "Давай, Язэп! Не дрэйф! Успомнi маладосць, калi жыццё аж кiпела ад нашых выкрутасаў!"
Язэп горача зашаптаў: "Давай! Запальвай свечкi, распальвай кадзiла!"
Сцяпан запалiў свечкi, кiнуўся да кадзiла, а яно - пустое. Не ведае, што запальваць. Сцяпан пахаладзеў. "Язэп! Кадзiла пустое! Што там павiнна быць? Можа, газа?"
Язэп запырскаў слiнай: "Якая газа? Гэта ж не газоўка, не лямпа!"
У царкве пачалi хвалявацца, гаманiць вернiкi. Надта ж доўга нiхто не паказваўся з-за алтара.
Язэп кiнуўся да Сцяпана: "Не губi, Сцёпачка! Памажы, браток! Ну хоць што-небудзь запалi ў iм! Хоць што! Толькi б яно дымiлася!"
Сцяпан замiтусiўся, не ведаючы, што рабiць: лiхарадкава абмацаў кiшэнi, кiнуўся да ватоўкi, скубянуў з дзiркi пачарнелай ваты. Рукi трэслiся, запалка нiяк не магла смаргануць па карабку.
"Зараз, Язэпка! Будзе дым! Будзе!" - Сцяпан запалiў кавалак газеты, падсунуў яе пад вату - i кадзiла ажыло, запыхкала густым дымам. Дым быў непрыемны, едкi, затое вярнуў, як з комiна.
Сцяпан усунуў у здзервянелую руку сябра кадзiла i падпiхнуў да дзвярэй алтара.
Язэп ужо нiчога не чуў i амаль нiчога не бачыў. Ён як не сваiмi рукамi трымаў падсвечнiк з запаленымi свечкамi i кадзiла. Пiхнуўшы нагой дзверы, Язэп выйшаў да людзей. Гоман i шэпты сцiхлi. Цiшыня была нясцерпная. З вялiкай цяжкасцю Язэп адарваў язык ад нёба i расцiснуў здранцвелыя пашчэмкi. Рот-то ён раскрыў, але ўсё, што ведаў, iмгненна выскачыла з галавы. З чаго пачынаць? Жах!
"Госпадзi, есi! Пачуй нас на небесi! Для ўсёй Беларусi сваю благадаць прынясi!.."
Язэп запнуўся i аслупянеў: "Што я мялю? Якi сорам!.."
Вернiкi пачалi хрысцiцца, пераглядвацца - такой малiтвы яны яшчэ не чулi.
Язэп зноў раскрыў рот i адначасова замахаў кадзiлам. Едкi дым распаўзаўся па царкве, завiсаў над галовамi прыхаджан.
Тут Язэп успомнiў пра перадвелiкодны пост: "Госпадзi! Мы пасцiлi, i ты папасцi! Мы адпасцiлi - у нас пагасцi! А хто не пасцiў - грахi адпусцi!.."
Зноў разанула думка: "Куда мяне заносiць? Што з маiм языком?!."
Дым ад ваты пачаў лезцi Язэпу ў нос, у вочы. Па шчоках пакацiлiся слёзы.
Начальства зашапталася: "Гляньце! Архiрэй плача! Вось гэта дык пропаведзь! Шчырая, аж да слёз!"
Язэп узняў вочы: "Госпадзi! - Дым засцiлаў вочы, круцiў у носе, дзёр горла. - Госпадзi! На нас пашлi... апчхi... апчхi..."
Язэп ужо анiчога не бачыў, слёзы ручаямi кацiлiся з вачэй. Пачалi пацiху выцiраць слёзы i ўсе астатнiя. Дыхаць было цяжка.
Язэп нервова задраў галаву ўверх, узняў над ёй падсвечнiк са свечкамi, замахаў iмi крыж-накрыж: "Госпадзi! З вышынi сваёй пасады... - Раптам зароў дзiкiм голасам: - Ой, халера ясная! О-ё-ёй!.." Растоплены, гарачы воск са свечак закапаў яму на твар. Язэп сабраў астатнiя сiлы:
"Госпадзi!.. Ды што гэта такое! Ой, пячэ, сволач!"
"Хрыстос уваскрос з мёртвых! Язэп! Дурань! Хрыстос уваскрос! - пачуў Язэп голас сваёй жонкi, якi далятаў з закуранай цемры. - Смерцю смерць перамог!" напiналася жонка.
Кропля воску зноў ляпнула Язэпу ля самага вока. Ён зароў:
"Хаўрося! Дурыдла! Заткнiся! Без цябе тут хоць памiрай!"
За алтаром зарагатаў Сцяпан: "Вось такую пропаведзь я люблю!"
Вернiкi зашапталiся: "Гэта ж не айцец Мiкалай! Гэта ж Язэп - былы п'янчуга i валацуга! А за алтаром сядзiць яго сабутэльнiк".
Раённае начальства, выцiраючы падкураныя вочы, занепакоiлася: "Кажуць, гэта не архiрэй... Нейкi алкаголiк... А мы пёрлiся ў такую далеч, быццам у нас сваiх п'янiц мала".
Язэп апусцiў рукi i перастаў махаць кадзiлам, ад чаго дым вярнуў яму ў твар. "Апчхi! Госпадзi!.. Кха! Кхе!"
З натоўпу вернiкаў пачуўся жаночы голас: "Цяпер ужо ты заткнiся, Язэп! Хопiць дурыць нам мазгi!"
Другi голас падтрымаў жанчыну: "Затушы ты сваю курылку! Задушыш! Дзе айца Мiкалая дзеў?"
Пачулiся галасы: "Пэўна, задушыў i галавой пад корч! Вызваць трэба мiлiцыю, няхай забойцу арыштуюць!"
За мужа заступiлася Хаўрося: "Што ты пляцеш, жаба разлезлая! Жывы айцец Мiкалай!"
Язэп папляваў на вату, прыцiснуў яе пальцамi: "Ды расчынiце вы дзверы, няма чым дыхаць!" Потым стомлена сказаў: "Айца Мiкалая, акрамя хваробы, нiхто не душыў. Ляжыць ён хворы, а я хацеў як лепей... Я ж толькi вучуся..."
"Дрэнны ты вучань! - крыкнулi з натоўпу. - Пайшлi дамоў, людцы! Лепей ля абразоў памолiмся!"
Галоўны раённы начальнiк узняў руку ўверх: "Стойце, грамадзяне! Калi ўжо так атрымалася, дазвольце мне сказаць!"
Усе прыцiхлi, хаця хтосьцi прашаптаў: "Яшчэ адзiн прапаведнiк..."
"Грамадзяне! Дарагiя нашы грамадзяне! - працягваў кiраўнiк. - Пасяўная, як кажуць, на носе! Давайце паднапнёмся - i стары, i малы, i крывы - i адсеемся раней мiнулагодняга!"
(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.