Аляксей Кулакоўскі - Да ўсходу сонца Страница 13
- Категория: Разная литература / Прочее
- Автор: Аляксей Кулакоўскі
- Год выпуска: неизвестен
- ISBN: нет данных
- Издательство: неизвестно
- Страниц: 13
- Добавлено: 2019-05-14 18:35:37
Аляксей Кулакоўскі - Да ўсходу сонца краткое содержание
Прочтите описание перед тем, как прочитать онлайн книгу «Аляксей Кулакоўскі - Да ўсходу сонца» бесплатно полную версию:Аляксей Кулакоўскі - Да ўсходу сонца читать онлайн бесплатно
— Зараз-жа выступаць, бо адкрыюць агонь з мінамётаў.
Падбеглі далёка не ўсе. Машкін заўважыў гэта, але ў душы дараваў
тым, хто не выканаў яго загаду. Ён разумеў, што калі Грыцко і Міхал не падбеглі, значыць яны не маглі гэтага зрабіць. Нядобрае нешта i з дзяўчатамі, калі яны не з'явіліся. Ідучы, прыгнуўшыся, па цвілым адвільгаці яры, камандзір паглядзеў у твар шафёру, узбеку, яшчэ тром байцам і па іх вачах зразумеў, што яны выйшлі з бою дэлымі. Міхал з Грыцком былі трохі ўбаку. Грыцко паспешліва круціў з лазы жгуты i перавязваў імі Святлане ногі вышэй кален, а Міхал стаяў, нахіліўшыся над Зінай. На каго яны цяпер былі падобныя? Мокрыя i брудныя, па многу разоў прастрэленыя лахманы звісалі з плячэй, з рукавоў, ад міхалавых ядлоўцавых лапцяў не засталося i звання. У Грыцка нават паясны рамень быў скрозь пабіты асколкамі ад разрыўных куль.
3 глыбокай трывогай i болем у сэрцы падыходзіў Машкін да гэтых людзей. Падышоўшы, моўчкі стаў каля Зіны на калені, спалохана глянуў Міхалу ў вочы. Баец плакаў...
...Выходзілі з яра перад самым усходам сонца. Міхал нёс на руках Зіну, а Грыцко — Святлану. Дзяўчынка трымалася за грыцкову шыю, а зініна правая рука, працятая многімі кулямі, як і ўсё яе цела, бездапаможна звісала i амярцвела матлялася. За Міхалам i Грыцком ішоў Машкін, шафёр і ўсе астатнія байцы. Яны ішлі шчыльна адзін каля аднаго, каб пры неабходнасці засланіць сваімі спінамі тых, што былі наперадзе. Яшчэ хвіліна, і павінен заззяць першы сонечны прамень, яшчэ хвіліна, і павінны паказацца свае пазіцыі.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.