Анатоль Казлоў - Дзеці ночы Страница 15
- Категория: Разная литература / Прочее
- Автор: Анатоль Казлоў
- Год выпуска: неизвестен
- ISBN: нет данных
- Издательство: неизвестно
- Страниц: 17
- Добавлено: 2019-05-14 08:44:41
Анатоль Казлоў - Дзеці ночы краткое содержание
Прочтите описание перед тем, как прочитать онлайн книгу «Анатоль Казлоў - Дзеці ночы» бесплатно полную версию:Анатоль Казлоў - Дзеці ночы читать онлайн бесплатно
Калі цяпер спытаць Вілена пра той даўні і першы яго рытуал прыёму ў гуронаўцы, то ён яго дэталёва і не ўспомніць. Усё, што рабілася навокал, здавалася яму ірэальным, фантазіян хваравітага і затуманенага мозгу. Быццам усё было, але нічогане засталося ў памяці... Мноства вычварных масак, прыбойныя накаты галасоѵ, якія быццам вадою заліваюць вушы. Незлічоныя агеньчыкі свечак у руках бястварых людзей. Раскацісты і зычны голас Максіма, які стаяў над распасцёртым ягоным целам пад крыжам і мазаў пэндзлем Віленавы рукі, ногі, грудзі нечым смярдзюча-прытарным. Адно запомніў хлопец: адчуванне, што нехта нябачны схапіў яго сэрца шурпатай далонню і выціскае з яго, быццам з памідора, усе жыццёвыя сокі і сілу. Вілен згубіў прытомнасць...
— Ну ты, браток, і даеш жару! — пачуў Падкідны голас і расплюшчыў вочы. Над ім стаяў Гурон.— Напалохаў мяне, ледзь у шганы не наклаў,— Максім падміргнуў.— Тры дні ў бяспамяцгве ляжыш, тэмпература ледзь не спаліла тваё цела. Але нічога, усё ў мінулым. Цяпер адпачывай і набірайся моцы.
Вілен ляжаў у кватэры Г урона.
— Як ты мяне давёз?
— Браты і сёстры памагалі.— Максім хвіліну памаўчаў, аб нечым думаючы.— Ведаеш, я пакуль не гаварыў нашым, што ты абраны намеснікам. Рана, відаць. Ды і не прычасціўся ж ты. Але гэ га не так і важна. Дробязі. Галоўнае: цябе абраў Г аспадар і ты падыходзіш мне. Усё астатняе — туфта.
У гэты ж вечар Вілен ужо быў на нагах. Ен адчуваў сябе надзіва весела і добра.
— Заўтра перабіраюся да сябе ў кватэру. Ты не супраць?
— Правільна, стары,— падтрымаў Максім.— Я там пабываў ужо. Праўда, без твайго дазволу.
— Адкінь цялячы этыкет.
— Вось гэта па-нашаму, браток. Я табе скажу, што абстаўлены твае харомы з шыкам. А «мерседэс» паставіў у твой гараж пад домам.
— I гараж ёсць?
— А як жа! Мы павінны жыць з шыкам. Так наказваў Г аспадар. Хто яму служыць душою, той мае усё... Слухай, ледзь не забыў. Мне прыйшоў выклік ад бацькоў. Дні праз два крутануся ў Італію. Вось, блін, ні разу за мяжой не быў, а цягне, быццам у роднае гняздо.
— Малагок,— падахвоціў Вілен Гурона.
— Турын! Хачу ў Турын.— капрызліва буркнуў Максім.
— Папутны вецер у задніцу і мяккай пасадкі.
— Дзякуй. Тое, што трэба.
— 1 надоўга?
— Думаю, што не. Тут шмат яшчэ не зроблена.
— А калі бацькі прыжэняць?
— Ды не ад іх гэта выклік,— па сакрэце прызнаўся Максім.— Гаспадар чамусьці захацеў, каб я наведаў цэнтр Паўночнай Італіі.
— А мне ш го рабіць у гэтыя дні?
— Чытай, вучыся. Я падабрау літаратуру. У бацькавым кабінеце на стале ляжаць кнігі. Калі будзе жаданне. то скакані ў Дом ночы. Добра прыгледзься да ўсяго, бліжэй парадніся. Мо нешта навейшае прыдумаеш для алтара. Ты ж башкавіты. Не страшна?
— Чаго баяцца? — Вілен ціскануў плячыма.
— Правільна. А цяпер адпачывай і не губляй прытомнасці, намеснік.
...Пералёт з аэрапорта «Мінск-2» у Турын прайшоў спакопна і незаўважна для Максіма. Пасля дажджлівага і маркотнага дня ў родным горадзе Італія сустрэла Гурона цёплым сонцам і шчыкатліва-прыемным, слабаваценькім ветрам. На выхадзе пасля рэгістрацыі Максім заўважыў хударлявага чалавека з аскегычным тварам, які ў руцэ трымаў невялікую шыльдачку з яго, Гуронавым, імем і прозвішчам. Чорны касцюм у невядомага чалавека вісеў на плячах, як на даўгаватай жардзіне. Тонкія, колеру спелай каліны губы ўсміхнуліся Максіму, калі ён падышоў да незнаёмца.
— Вы Максім Гурон? — на даволі прыстойнай рускай мове спытаў чалавек.
— Так.
— Выдатна. Едзем да мяне ў госці. Але. забыў прадставіцца. прабач. Я Ларэнца Аляксандры, мастак. А пра цябе ўсё ведаю са слоў Гаспадара.
— I далёка нам?
— Не вельмі. У прыгарад Турына Джыавена. Мой шафёр за пстрык пальцамі давязе нас да вілы. Жыву я адзін. але маю ўсваім дамку сорак пакояў. Месца для цябе знойдзецца.— Высокі сівавалосы Аляксандры з вялізнымі вачыма лёгенька падштурхнуў Гурона да выхаду.
Чорная. ручной зборкі «ферары» чакала іх тут жа. каля ўваходных цэнтральных дзвярэй. Ларэнца сам сеў за руль, побач уладкаваўся Максім, а шафёр, які адкрываў дзверцы машыны. размясціўся на заднім сядзенні.
— Рашыў, што самому пракаціць цябе пад італьянскім небам будзе лепш,— прагаварыў Аляксандры глыбокім грудным голасам. Ён нават не павярнуў галавы, кажучы гэта. Рухавік спрацаваў, як швейцарскі гадзіннік. «Ферары» плаўна рванула з месца. А праз пару хвілін у Г урона аж захапіла дыхавіцу ад язды машыны. Здавалася, што яна ляціць над доўгай і гладкай паласой дарогі. Узгорысты і лясісты ландшафт прыгараднай прыроды не захапляў хлопца. Ён. выкаціўшы вочы, уталопіўся ў лабавое шкло. Дзівіўся вывераным і манеўраным рухам немаладога ўжо мужчыны, на твары якога не бачылася аніякай засяроджанасці. Ён лёгка, гуляючы, грымаў у руках руль.
«Ас кіроўца! — мільганула ў Максіма думка.— У нас так не паездзіш».
— А вунь і мая віла. Па левы бок ад цябе,— парушыў маўчанне Аляксандры.— Падабаецца адсюль?
— Угу. Сіла!
— Правільна. I мне яна імпануе.
Праз некалькі імгненняў «ферары» ўкаціла праз шырокія і задужа высакаватыя жалезныя вароты ў дагледжаную паласу парку каля вілы.
— Зараз глытнём добрай кавы, а пасля ўжо і пагаворым. Расслабся. Максім, адчувай сябе як дома. Праходзь,— запрасіў Ларэнца і першым ступіў на мармуровыя чорныя прыступкі з укропленымі ярка-чырвонымі квадратамі.
Кава санраўды была густой і смачнай. Ад невялікіх залачоных кубачкаў сыходзіў памрачальны арамат. Здавалася, шго кава ўвабрала ў сябе незлічонае мноства пахаў кветак італьянскай зямлі і яшчэ нечага загадкавага і інтрыгуючага, ішо Максім не змог бы апісаць, наваг стоячы над дулам шсталета.
— А зараз папіядзім мае пакоі,— прапанаваў Аляксандры.— Табе важна тое-сёе пабачыць. Так наказваў Гаспадар. Ты не супраць? — ён хітравата зірнуў на Гурона.
— Буду толькі рады.
Пакоі вілы былі сапраўды набіты рознымі амулетамі: чорнымі свечкамі і мноствам іншых рытуальных нрадметаў. У цэнтры аднаго пакоя Максім убачыў вялізнае нудзіла чорнага казла з залатой каронай на галаве.
— Мяне сам турынскі кардынал архіепіскап Балестрэла абвінаваціў у д’ябальшчыне,—-Аляксандры задаволена рагатнуу—Дайшло да яго нарэшце. Ён сцвярджае, што не менш саракатысяч іурынцаў з’яўляюцца прыхільнікамі культу Д'ябла. Балестрэла памыляецца, можаш мне наверыць, іх значна больш. Нашы засакрэчаныя секты аб’яднаны ў арганізацыю, чыя структура адлюстроўвае іерархію кагаліцкай царквы. Свае месы і службы мы спраўляем у закінутых катакомбах вакол горада. якія захаваліся яшчэ з часоў Старажытнага Рыма. Шмат разоў гарадскія службы, на просьбе святош, замуроўвалі ўваходы ў катакомбы.
Мы наваг началі зарабляць грошы,— Ларэнца ад задавальнення пацягнуўся, раскінуўшы рукі ў бакі.— За пятнаццаць тысяч даляраў мы запрашаем прыняць удзел у нашых месах усіх жадаючых. Але запомні — не месы без чалавечых ахвяр. На такіх службах прысутнічаюць толькі вывераныя людзі, так патрабуе Гаспадар. I яшчэ ты павінен ведаць. Максім. што я галоўны прэтэндэнт на прастол чорнага папы — главы д'ябальшчыкаў усяго свету. А ты будзеш маім намеснікам у сваёй краіне. Так загадаў Гаспадар. Ягонае слова — мне закон. Ты гатовы да прыняцця такой ношы на сябе?! —Ларэнца с грэльнуў вачыма ў Гурона.
— Так, я гатовы і згодны! — не раздумваючы. адказаў Г урон.
— Paeta sunt servanda,— узнёсла прамовіў Аляксандры.— Назад дарогі не будзе.
— Я ведаю. У мяне яе і зараз няма.
— I Іра нас на ўсім свеце Fama cresit eundo. Odi et ашо гэга! Сёння вечарам мы нададзім табе вярхоўны сан. Станеш маімі вачыма на сваёй зямлі. Павер. гэта не лёгка, але ганарова.
Цябе выклікаў сюды Гаспадар дзеля таго, каб ты набраўся сілы, моцы і беспаваротнай веры ў Яго. Наш горад Турын з даўніх часоў лічыцца акультнай сталіцай хрысціянскага свету. Тут у нас размешчана трыццаць тры магічныя месцы. Тут, у Турыне, перасякаецца трохкутнік белай магіі, вяршынямі якога лічацца Прага, Ліён і Турын, з трохкутнікам чорнай магіі з вяршынямі ў Лондане, Сан-Францыска і зноў жа — Турыне. Вось бачыш: сталіца Паўночнай Італіі якраз і ёсць тое месца, дзе сутыкаюцца ў бязлітаснай барацьбе сілы дабра і зла.— Аляксандры перадыхнуў пасля даўгаватай гаворкі. Ён падышоу да вялікага, у тры чалавечыя росты, вісячага на сцяне люстэрка і адчыніў велікаватую паліраваную шкатулку, што стаяла на століку, надобным да марской ракавіны, дастаў адтуль скрутак у чорнай хустцы, разгарнуў і паднёс пад твар Максіма бальзаміраваную чалавечую руку.
— Яна адсечана ў адной англійскай арыстакраткі падчас чорнай месы ў 1732 годзе.— Аляксандры ўталопіўся позіркам у вочы Гурона.— 3 тых часоу гэта рука выкарыстоўваецца ў магічных таінствах для слѵжэння Гаспадару вышэйшых яго іерархаў. Сёння вечарам, як я і казаў, на гары Музінэ, тут недалёка, чатырнаццаць кіламетрау ад нас, тваё, Максім, пасвяшчэнне.
— Я гатовы! — упэўнена, зноў не задумваючыся, адказаў хлопец.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.