Ала Сямёнава - Бэзавы попел Страница 2

Тут можно читать бесплатно Ала Сямёнава - Бэзавы попел. Жанр: Разная литература / Прочее, год неизвестен. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте «WorldBooks (МирКниг)» или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Ала Сямёнава - Бэзавы попел

Ала Сямёнава - Бэзавы попел краткое содержание

Прочтите описание перед тем, как прочитать онлайн книгу «Ала Сямёнава - Бэзавы попел» бесплатно полную версию:

Ала Сямёнава - Бэзавы попел читать онлайн бесплатно

Ала Сямёнава - Бэзавы попел - читать книгу онлайн бесплатно, автор Ала Сямёнава

Свет існаваў. Свет руйнаваўся. На вачах. Камінка ў мяне не было. Грубка роднага дома была за сто пяцьдзесят кіламетраў. Класічны, прыгожы спосаб знішчэння ўласных допісаў — спаліць! каб быў толькі попел — не існаваў. І я ціха шматкавала спісаныя замашыстым почыркам лісткі ў сметніцу бібліятэкі. „Уже написан Вертер...” (Пазней даведалася, што адчуванне тое было знаёмае i самому Стрельцову: „Бывае ўсё-такі зайздросна, Вось ты высільваўся, пацеў, А твой радок надзіва проста У вершы сябра заляцеў”.) Я суцешылася тым, што ў якую трансцэндэнтную гадзіну, калі шэра-бэзавы надвячорак ранняй вясны, строгая графіка дрэў, напаўрэальнае мройлівае паветра, трывога надзеі ў вясновага птаства — i ты сам-насам з усім гэтым, з пранізлівым усведамленнем прыроднай явы — там, недзе, на самым дон­цы свядомасці заўсёды жыла памяць: ёсць чалавек, для якога ўсё гэта таксама не толькі кругазварот прыроды, не толькі час, калі пачынаюць прыкідваць планы на адпачынак.

Сустрэліся мы першы раз... Хаця гэта была хутчэй „невстреча”. Адбылася яна таксама напрадвесні.

Два разумныя хлопцы, сябры Міхася Стральцова, напісалі два артыкулы, аркушы са тры кожны. Артыкулы добрыя. Але нешта ім стрэліла ў голаў зляпіць ix разам i пазначыць як кнігу. A Стральцоў падпісаў той рукапіс як тытульны рэдактар — ганаровы, так бы мовіць. Быў ён тады ў зеніце сваёй славы. Яшчэ малады — a ўжо вядомы. Толькі што выйшла яго кніжка ў Маскве („Что будет сниться”) ca знакамітай прадмовай Янкі Брыля: чытаў „амаль на адной хвалі прыёму” з Буніным.

Мае аўтары, мабыць, ужо распавялі яму пра нашу спрэчку — я лічыла, што два розных артыкулы розных аўтараў яшчэ не кніга — i Стральцоў уляцеў у рэдакцыю: шапка набакір, кажушок наросхрыст (кажушок на тую пару самы ўсхліп моды). Маналог свой ён распачаў ад парогa. Я то рабілася белай, як мой шыкоўны з кутасамі шалік (радасць аж захліствала мяне, калі суседка ў Наваградку прэзентавала гэты дарунак з Аўстраліі), то чырвонай, як мая святочная сукенка. (Канечне ж, я насунула на сябе ўсё лепшае, што ў мяне было, — баран! Божа, не дзеля таго, каб спадабацца ці зрабіць уражанне, — не, я толькі ліхаманкава імкнулася адпавядаць урачыстасці моманту: прыйдзе сам Міхась Стральцоў!) А момант быў сур'ёзны. Гняўлівы Стральцоў распякаў мяне як мог. Я моўчкі стаяла на сваім: максімалізм заклятай выдатніцы.

...Урэшце тыя хлопцы выдалі кожны сваю кнігу. А са Стрель­цовым мы сустрэліся гадоў праз пяць у выдавецтве „Мастацкая літаратура”.

Быў тады, як пазней скажуць, самы застой. Цэлыя пласты гісторыі i літаратуры нібыта i не існавалі — маўчанне. Шмат каго i шмат чаго не друкавалі. Шмат чаго мы i не разлічвалі надрукаваць. Много чаго адстойвалі, „кідаючыся на амбразуру”. Але... Ці то таму, што пачатак кожнай справы надае ўсяму імпэт, ці то таму, што Мікола Гаўрылавіч Ткачоў, наш дырэктар, адміністрацыйны геній, стварыў атмасферу будзённага свята, аднак „в те дни „МЛ” была Эл­ладой”, калі перастварыць вядомыя радкі. Не, садоў Акадэміі ў нас не было, усе рэдакцыі сядзелі ў двух пакоях. Ажно дзе-небудзь аполудні ў пакоі віхурна з'яўляўся Рыгор Барадулін — толькі што ці то з Ушачаў, ці то з Багамскіх астравоў. Увесь у рыфмах, яркі, шчодры, i незбыт добры, i незбыт з'едлівы адначасова. „Як захлынуўся ад радасці жаўранак...” Праходзіла праз пакоі Алена Васілевіч — сама жаноцкасць, у элеганцкім паліто i рамантычным капелюшы... У вэлюме сваіх апавяданняў, сваёй трылогіі... Узнікаў канцэнтравана-інтравертны Алесь Разанаў, нібыта толькі што скончыўшы дыялог ці то з Сакратам, ці то з Хайдэгерам... Шпарка крочыла з ахапкам кветак Вера Палтаран — i валашковым цветам цвілі яе вочы... Сыходзіў з нейкай урачыстай явы ў шалёна выразнай форме каўтаранга Васіль Хомчанка. Схіляла над рукапісам класічны профіль Галя Шаранговіч — ці то багіня, сышоўшая з нябёс, ці то патрыцыянка з выявы стараветнага майстра. У палоне вандроўнай рамантыкі 60-х шукала сапраўднасць свайго „я” яе іменнічка Галя Нужкова. Вялі інтэлектуальныя размовы малодшыя рэдактаркі... Уводзілі ў ашалом душы паэтаў красуні-машыністкі...

Царавала атмасфера паразумення, надзей, спадзяванняў...

Заходзіў i Міхась Стральцоў. Знакаміты. Але да той незамглёна светлай славы дадалася яшчэ адна. Тая слава, што спадарожнічала не аднаму i не двум паэтам. Празаікам. Мастакам. Тая слава, што прывяла i ў Мазыр, адкуль я атрымала ліст...

З пачатку 70-х i ўзніклі тэлефонныя „спатканні”. Нейкай парою ён званіў часта, нейкай — гады ў рады. Заходзіў у выдавецтва. „Праводжу цябе да тралейбуса”. — „Чакай, я куплю піражок”. Ён гмыкаў, пасміхаючыся. I купляў на цэлы рубель тых піражкоў (ці не апошні рубель? Ён тады не рабіў афіцыйна, i грошы не вяліся ў яго). „Ведаеш, я буду цябе сустракаць, як з дзіцячага саду”. I мы доўга шпацыруем — з Паркавай магістралі (праспекта Машэрава) прысадамі, разлеглым яблыневым садам. „Ведаеш, Алеся (малодшая дачка, ад другога шлюбу) збіраецца ў секцыю тэнісу”. „Хто твой муж? Я ніколі не апушчуся да таго, каб пытацца ў некага”. „Вераніка [сярэдняя дачка, ад першага шлюбу], мая малодшая дарослая дачка, „піша”. „Здаецца: нешта ёсць”. Гэта пазней, ужо ўлісце, з Мазыра.

Згадваю ўсё гэта я зноў жа не дзеля рызыкі пазначыць — бачыце, як ставіўся да мяне Міхась Стральцоў, — а каб падаць штрышкі ягонага характару.

Ведала я яго, безумоўна, з лепшага боку. Нават i адтуль, з Ма­зыра, ён не пісаў, як яму там, што з ім, які яго побыт i небыт. Пра гэта згадвалася, можа, іншым адресатам? У лістах жа да мяне часам тое прарывалася агульнай раздражёнасцю ды хіба вось такімі радкаш: „Я сантыментальным яшчэ не стаў, але здагадваюся ўжо, што нешта падобнае чакае мяне паперадзе. Гэта, мусіць, ад адзіноты, уяві сабе многа-многа мужчын у адным месцы, да таго ж падобных адзін да аднаго, як шпакі. И все с болячками, с пупырышками — душев­ными, конечно, — бр-р!” Або: „Не забывай мазырскага палонніка”.

Агульны тон лістоў быў іранічна-лірычны, многія лісты былі з вершамі. Як згадваў ён сам: „...адбываю рату вершамі”. Часам ён так i пачынаў:

„Дзень добры, Ала!

Не сумую сягоння: навошта?

Mo цягнік пастараўся, а мо

Галубіная лёгкая пошта

Мне прынесла тваё пісьмо.

А чаму не паслаць было чаіц

Ад шумлівых тваХ берагоў,

Каб вясёласць маю прывячалі

Над маркотай асенніх лугоў?

Ix маркота хаця б з нагоды,

Што, зняверыўшыся ў журбе

Лістападаўскае прыроды,

Свет зняверыўся i ў сабе.

Што ўжо рэчкі, стагі i долы

I прадзьмуты вятрамі лес

У задумнасці невясёлай

Пакарыіліся восені спрэс,

Хоць ад замеці ліставея

Скразнякамі святло ў барах,

Хоць i ў сэрцы трыімціць падзея,

Як лісток на тугіх вятрах...

Гэта ўсё так табе знаёма!

Не надумаю я з тугой,

Што ты бліжай цяпер да дома,

Чыім я дома да дома свайго,

Проста гэту асеннюю замяць,

Гэты лес у асеннім агні

Пасыілаю табе на памяць:

Мне весною яго вярні! <...>„

Той ліст з „падарункам” я таксама атрымала яшчэ ў Дубултах. А перад тым быў вось такі.

„Дзень добры, Ала!

— А таечка мая, а слухай-ка ты сюды-ы, — як любіла выражоўвацца адна вясковая кабетка, — ляжу гэта я на казённым ложку, пя­тою збэрсаўшы казённае прасцірадла, вырачыўшы вочы i ўталопіўшы ix у столь (цьфу, — зноў слоўца бессмяротнага У.!), дык ляжу гэта я i думаю: а што было б, каб, скажам, Д. раней за X. стаў акадэмікам i што сказаў бы на гэта Саша Яскевіч? Га?

I тут мне прыносяць нешта падобнае да пісьма. Гм! Почырк, скажу я, востранькі такі, але i завітушачкі ёсць, — ну, не раўнуючы, — колючая ружа! Эге, — думаю i ўспамінаю, што казаў у такіх выпадках мой сусед — „Эх, Мяндоза, тут няйначай нейкая Мяндоза!” — Гэта ён некалі шэкспіраўскі спектакль па тэлевізары бачыў, i класіка яго праняла. Гляджу далей: Гвадалупа не Гваделупа, Ганалулу не Ганалулу, Ганалес не Ганалес — Паланга нейкая. А самае дзіўнае: там, дзе подпіс павінен быць, ці то вензель, ці то адмысловая пячатка. Падобная i да жука скарабея i да кітайскага ці японскага знаку. Ну, думаю, тут без М. Ф. Фядоранкі (ці Федарэнкі?) не разбярэш. Ці то хіба кавабату на дапамогу паклікаць.

Але ўсё-такі, таечка ты мая, сэнсу я даўмеўся, i дапяў, i дапаў, і насалоду, як Караткевіч ужо кажа, тым часам меў. Дзякуй.

Ну, дык вось. Хмаркі, дзякуй Богу, плывуць i тут, а куды i з якім намерам, нават на КПП (кантрольна-прапускны пункт) не ведаюць. А сосны тут таксама ёсць, i над імі музыка пад вечар да знямогі грае, запрашаючы праімчацца на аленях ранкам раннім, а бывае, што над безабаронным птаствам i сімфонія грыміць. Невядома навошта, так сабе. Хочаш вершык пра гэта?

Перейти на страницу:
Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Комментарии / Отзывы
    Ничего не найдено.