Аляксандр Капусцін - Крутыя павароты Страница 3

Тут можно читать бесплатно Аляксандр Капусцін - Крутыя павароты. Жанр: Разная литература / Прочее, год неизвестен. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте «WorldBooks (МирКниг)» или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Аляксандр Капусцін - Крутыя павароты

Аляксандр Капусцін - Крутыя павароты краткое содержание

Прочтите описание перед тем, как прочитать онлайн книгу «Аляксандр Капусцін - Крутыя павароты» бесплатно полную версию:

Аляксандр Капусцін - Крутыя павароты читать онлайн бесплатно

Аляксандр Капусцін - Крутыя павароты - читать книгу онлайн бесплатно, автор Аляксандр Капусцін

Позна вяртаўся Павел Рыгоравіч дадому. Ад чаднага дыму, што пранікаў праз шчыліны самаробнай кабіны «газіка», ад стомленасці, ад цяжкіх неадступных думак зусім разбалелася галава. Хацеў бы цяпер Павел Рыгоравіч пасядзець, ні аб чым не думаючы, адпачыць ад гэтых штодзённых клопатаў. Дык жа не выпадае. Ці ж у пракурора можа быць такая мінута, каб ён аб чым-небудзь не турбаваўся, аб нечым не ламаў галавы? Вось хаця б сёння... Цэлы дзень біўся, як рыба аб лёд, ды хіба ж гэта ўжо ўсё? Колькі яшчэ над гэтай справай прыдзецца пасядзець... А пападзе ў тыя хлапечыя рукі — хто ведае, ці ўтрымаюць яны яе і як павядуць...

«Газік», ускочыўшы ў нейкую яму, зарыпеў дзверцамі кабіны, ажно застагнаў. Думкі пракурора, нібы ад гэтага штуршка, раптам пераскочылі на другое:

«Той цяпер, напэўна, ужо трзці сон бачыць. А што яму...»

Святло фар выхапіла з цемры на абочыне дарогі дзве нахіленыя адна да адной тонкія бярозкі, а паміж імі — дзве чалавечыя постаці; мужчынскую i жаночую. На момант мужчына павярнуў твар, i Павел Рыгоравіч пазнаў яго: ну як жа, суддзя... Стаіць, уцягнуўшы галаву ў плечы, i засланяе сабою дзяўчыну. Дык вось ён дзе, вось чым займаецца... Тут дыхнуць няма калі, а ў яго час ёсць i на гэта...

Думкі чапляліся адна за адну, i Павел Рыгоравіч ужо думаў пра Куксу, пра тое, што нарсуд дарэмна выпусціў яго тады з турмы. Праўда, абласны суд не задаволіў яго, пракурораў, пратэст i не адмяніў прыгавор нарсуда, але ж ён усё роўна стаіць на сваім. Гэта не ўпартасць, не. У гэтым яго пераконвае шмат што. Прозвішча Куксы ўпамінаецца разам з кражай у заспенскай краме. А можа б злачынства i не было, каб Кукса не разгульваў на волі? Не давяраў Павел Рыгоравіч злачынцам-рэцыдывістам, адносіўся да іх насцярожана і ў некаторых выпадках лічыў за лепшае не забываць ім старых грахоў.

Не адзін год працаваў ён у пракуратуры, і такія тыпы, як Кукса, каму-каму, а яму добра вядомы...

Пракурорам Павел Рыгоравіч Самусь стаў пасля вайны. Калісьці ў шаснаццаць год ён быў цесляром. Пасля доўга працаваў старшынёй заўкома. У вайну партызаніў, камандаваў ротай. Добра памятае Павел Рыгоравіч тую хмарную бязветраную раніцу, калі ён вярнуўся ў родны гарадок. Туман ляніва рассейваўся пад косымі промнямі сонца, і паступова з яго шэрай дымчатай масы сталі вырысоўвацца ўцалелыя дамы. Дзе-ні-дзе яшчэ дыміліся галавешкі, не затушаныя дробным восеньскім дажджом, што ішоў з вечара. Павел Рыгоравіч сеў на кучу цэглы. на папялішчы роднага дома... Сонца ўжо было амаль на поўдні, а ён усё сядзеў згорбіўшыся і апусціўшы вочы долу. Пазіраў на пачарнелыя галавешкі, а бачыў змучаныя твары жонкі і сына, якіх расстралялі фашысты. Сябры-партызаны, сустрэўшы яго пад вечар у райкоме партыі, заўважылі, як галава Паўла Рыгоравіча, зрэдку кранутая сівізной за гады партызаншчыны, за адзін дзень зусім пабялела.

Спачатку Самуся часова прызначылі пракурорам. Гэтае «часова» цягнулася каля двух год. За тыя два гады ён, як кажуць, «набіў руку», i яго зацвердзілі пракурорам.

Гэта было вось ужо дзесяць год назад.

У той жа вечар, як толькі Павел Рыгоравіч вярнуўся з Заспы, у Куксы быў зроблены вобыск. Знайшлі ў яго і падношаныя салдацкія боты, на абцасе аднаго з якіх справа цялёпкалася збітая падкоўка. Кукса, згорблены чалавек сярэдніх год, моўчкі пазіраў то на пракурора, то на работнікаў міліцыі, час-ад-часу неяк заўзята цёр размаляваныя татуіроўкай рукі, быццам яны ў яго вельмі рассвярбеліся. У такія мінуты яго глыбокія косыя вочы злосна блішчэлі На допыце Кукса заявіў, што ў Заспе ён ніколі не быў i не ведае нават, дзе там тая крама. Гэтае ж самае ён паўтарыў i на вочнай стаўцы з Андрэем Арэшкам. Але крамнік, акінуўшы яго злосным позіркам, нібы адрэзаў:

— Маніць. Быў.

Другіх сведак, хто б бачыў Куксу ў краме, не знайшлося. «Цяпер слова за экспертызай», — рашыў Павел Рыгоравіч.

5

То неяк таямніча сцішана, то ўзбуджана шэпчуцца маладым лісцем пад майскім ветрам дзве бярозкі. Вось тут, пры дарозе, нямала пабачылі яны людзей, нямала пачулі разважлівых размоў аб жыцці. Дык аб чым жа цяпер шэпчуць яны? Ці не ў вечнай шчырасці клянуцца адна другой?..

Так здавалася ім, закаханым, у тыя хвіліны, калі яны моўчкі прыслухоўваліся да голасу сэрцаў, калі давяралі адно другому свае запаветныя думы. Але хто ж яны, тыя закаханыя? Калі б пракурору, як тады, зноў давялося праязджаць паўз гэтыя бярозкі, ён бы яшчэ раз убачыў, як той самы хлопец, наставіўшы каўнер плашча, засланяе сабою дзяўчыну. Але чаго таму пракурору ездзіць тут у такі позні час? Ён жа, сам ведучы следства, ужо закончыў справу заспенскай крамы.

Пустэльна і ціха на старым шляху. Нішто не перашкаджае зака­ханым.

Каханне! Якое гэта светлае, велічнае пачуццё!..

Сямён Пятровіч i сам незаўважыў, як яно закралася да яго ў душу. Пасля першай сустрэчы ў бібліятэцы з Верай ён калі-ні-калі лавіў сябе на тым, што думае пра яе. Толькі не прыдаваў гэтаму вялікага значэння. Успомніць чалавека, які нечым табе спадабаўся, — звычайная з’ява. А Вера запомнілася яму такою, якою была тады, пасля танцаў — узнёслаю, з іскрамі-смяшынкамі ў вачах.

Другі раз яны сустрэліся на калгасным партыйным сходзе. Сямён Пятровіч гаварыў тады аб правільнай расстаноўцы кадраў і ўсё кідаў крадком позіркі на Веру.

Ці то зусім выпадкова ці мо нават наўмысна, Сямён Пятровіч, выходзячы пасля сходу з калгаснай канторы, крануў Веру за локаць.

На вуліцы ім у твар ударыў густы струмень цёплага ветру, ірвануў у дзяўчыны з галавы хусціну.

— Гэта вы нам, Сямён Пятровіч, вецер прынеслі. Учора яго не было, — усміхнулася Вера, папраўляючы косы.

Пад раскідзістым вязам, што нахіліўся над ганкам канторы, яны заўважылі чалавека. Бліснуў агеньчык цыгаркі, і Кузняцоў пазнаў яго. То быў Рыгор, той самы дэмабілізаваны вайсковец, які, разгадваючы тады красворд, першы назваў Паўлюка Труса. Некалькі гадзін таму назад, перад пачаткам сходу, Сямён Пятровіч пазнаёміўся з ім.

Юнак да прызыву ў армію скончыў механічнае аддзяленне сельскагаспадарчага тэхнікума і цяпер працаваў брыгадзірам трактарнай брыгады.

«Мо кагосьці чакае, каб пайсці разам»,— падумалася Кузняцову, калі яны міналі хлопца.

Кузняцоў праводзіў Веру дахаты. Паварочваючы ў завулак, дзе жыла дзяўчына, ён зноў убачыў на другім баку вуліцы адзінокую постаць. Чалавек бесперапынна бліскаў цыгаркай. А вяртаючыся назад, у кантору, дзе быў абсталяван невялікі пакойчык для прыезджых, Сямён Пятровіч успомніў чамусьці адзін інстытуцкі вечар і сваю ранейшую сяброўку. Тая таксама яму падабалася. Але пачуццё да яе было не такім цёплым, як да гэтай бібліятэкаркі. I чаму так? Вера, як і тая студэнтка, не была асабліва прыгожай — звычайная дзяўчына. Але ж ёсць у ёй нешта такое, што вабіць, прыцягвае.

Сямён Пятровіч быў, як кажуць, не першай маладосці, i таму каханне яго, крыху запозненае, было моцным.

... Бялее на ўсходзе неба, прачнулася, зашчабятала недзе ранняя птушка, а Сямён Пятровіч усё трымае Веру за рукі:

— Ну пабудзь адну хвілінку...

Вера стаіць, прыхіліўшыся да дрэва, пазірае кудысьці на ўсход i ціха спявае:

— Зорка Венера ўзышла над зямлёю,

Светлыя згадкі з сабой прывяла...

Помніш, калі я спаткаўся з табою,

Зорка Венера ўзышла.

Сямён Пятровіч паглядае ў той бок, куды пазірае Вера. Там, далёка-далёка ў небе, яшчэ зіхацяць познія зоры.

А Вера прадаўжае:

— Але расстацца нам час наступае;

Пэўна, ўжо доля такая у нас.

Моцна кахаў я цябе, дарагая,

Але расстацца нам час.

Калі Сямён Пятровіч ужо ехаў дадому на веласіпедзе, яго аклікнулі:

— У вас, добры чалавек, няма аганьку?

Бьшцам хто штурхнуў Сямёна Пятровіча пад руку. Руль захістаўся, веласіпед скаціўся ў каляіну і спыніўся. Кузняцоў азірнуўся. На Марцінавым лагу воддаль пасвіліся коні. А бліжэй да дарогі ў шапцы-вушанцы і плашчы-дажджавіку, шырока расставіўшы ногі, стаяў Мацвей Бяляк.

— Запалак, кажу, няма ў вас часам? А-а, гэта вы, грамадзянін суддзя, добрай раніцы!.. А я быў i не пазнаў вас.

Кузняцоў таропка выняў з кішэні і працягнуў конюху запалкі.

— От жа парадкі!.. I хто гэтых упаўнаважаных прыдумаў? — прыкурыўшы, загаварыў Мацвей.— Гэта ж, мабыць, дагэтуль яшчэ засядалі з праўленцамі? А цяпер пасядзі вось у тым судзе цэлы дзень...

Сямён Пятровіч падазрона прыгледзеўся да Мацвея: не, той, відаць, нічога не бачыў. Але крыху ад’ехаўшы, пачуў, як Бяляк прабурчаў:

— Учэпістыя рукі ў гэтай бібліятэкаркі. Баюся, што нездарма яна так за суддзю трымаецца.

6

Пазнаёміўшыся са справай, Сямён Пятровіч склікаў падрыхтоўчае пасяджэнне суда. Яно павінна было зацвердзіць абвінаваўчае заключэнне. Толькі пасля гэтага крымінальная справа можа разглядацца на судовым пасяджэнні.

Павел Рыгоравіч, асядлаўшы акулярамі шырокі нос, час-ад-часу зазіраў у паперы і даводзіў суддзям, чым пацверджана віноўнасць Куксы. Паводле яго слоў, Кукса, выкарыстаўшы момант, калі не было вартаўніка, разбіў шыбу, залез у заспенскую краму і пацягнуў розных тавараў больш як на 5 тысяч рублёў. Адбіткі пальцаў на абломку шкла і след абцаса — пацверджанне гэтаму. Сямён Пятровіч са стомленым, здавалася, зусім безуважлівым выглядам слухаў пракурора і ратаваўся, каб не пазяхнуць.

Перейти на страницу:
Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Комментарии / Отзывы
    Ничего не найдено.