Михаил Стрельцов - Блакiтны вецер (на белорусском языке) Страница 2
- Категория: Проза / Русская классическая проза
- Автор: Михаил Стрельцов
- Год выпуска: неизвестен
- ISBN: нет данных
- Издательство: неизвестно
- Страниц: 2
- Добавлено: 2018-12-25 11:25:30
Михаил Стрельцов - Блакiтны вецер (на белорусском языке) краткое содержание
Прочтите описание перед тем, как прочитать онлайн книгу «Михаил Стрельцов - Блакiтны вецер (на белорусском языке)» бесплатно полную версию:Михаил Стрельцов - Блакiтны вецер (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно
Дык вось гэты самы ўспамiн. Неяк пацягнула Лагацкага за язык - пакпiў з таго парукаўскага матаролера. Як ён цяпер разумеў: была ў гэтым не ўсвядомленая яшчэ i смешная спроба як бы наперад апраўдацца перад кiмсьцi ў нейкай сваёй няздатнасцi.
- Браце мой, - сказаў яму Парукаў, - ты разважаеш недаравальна для дарослага чалавека. Спытай у любога школьнiка, ён табе скажа, што мы жывём у атамны век. Матаролер хоць i не ўзносiць мяне да вяршынь цывiлiзацыi, але, заўваж сабе, сведчыць пра псiхалагiчныя зрухi ў маiм характары. Я раблюся сучасным чалавекам. - Ён засмяяўся, пераводзячы ўсё на жарт. - Ахвяруй, браце, сваiм вясковым iдэалiзмам, не трэба быць "дзядзькам у Вiльнi". Ясна?
Чорт бы яго спазнаў, гэтага Парукава, ён умеў разважаць лагiчна. Жарты жартамi, але Лагацкi адчуў сябе нiякавата: нiбы вось узяў чалавек ды i даў яму мiмаходзь, як малому, безуважна крыўдную пстрычку. "Ну, браце, адстаў ты ад жыцця, куды табе - не разумееш простых рэчаў" - гэткае пачулася Лагацкаму ў тых жартаўлiвых парукаўскiх словах.
"I сапраўды як "дзядзька ў Вiльнi", - думаў цяпер Лагацкi спакойна неяк, быццам з тым непрыемным успамiнам было пакончана назаўсёды i быццам усё цяпер будзе iнакш. Хада супакойвала яго. Незаўважна для сябе ён пачаў прыглядацца да вулiцы, i зноў, як нядаўна, калi стаяў перад домам, убачанае навокал западала ў памяць. Ён бачыў, як сцiшана, таямнiча застылi ў змроку за платамi сады, як мякка лiлося запозненае святло з акна драўлянага домiка, аднесенага ў глыб двара, i як, схаваўшыся ад холаду, драмаў у тэлефоннай будцы ля магазiна вартаўнiк. Так, аглядаючы ўсё наўкол сябе, дайшоў Лагацкi да чыгуначнага пераезда i спынiўся там. Блiскучы прамень каўзануўся па брыжыку рэйкi i пабег аж туды, дзе пяшчотна млелi чырвоныя агеньчыкi на стрэлках i дзе ўжо iншыя, высокiя i зыркiя, узнiмалiся насустрач агнi. I як бы дачакаўшыся чалавека, пранiзлiва i тонка азваўся недзе наперадзе паравоз. "Трэба абавязкова з'ездзiць у вёску, да мацi, - адзначыў сабе Лагацкi. - Гэта ж столькi часу не наведваўся туды". I яму стала прыемна, што ён падумаў гэтак, i непрымушанае, лагоднае прыйшло тады адчуванне: "Я спакойны - гэта добра. Але спакойны не так, як яшчэ нядаўна, калi прачнуўся". Як бы ў нейкую новую i вялiкую дарогу збiраўся ён цяпер, i ад таго, што яна наперадзе, было прыемна.
Яму ўжо не стаялася на пераездзе, ён павярнуўся i пайшоў дамоў. I нейкiм радасным для яго i такiм значным было цяпер гэта вяртанне.
На пустыры, мiнуўшы вулiцу, ён спынiўся. Белая роўнядзь снегу кiнулася яму ў вочы, i ён ступiў на яе, паволi пайшоў, прыглядаючыся, як цьмяна мроiлiся каля ног сняжынкi. Ён нахiлiўся i, узяўшы рукою i сцiснуўшы ў далонi камячок снегу, прыклаў яго да твару. Прыемная i свежая заструменiлася тады прахалода. Лагацкi выпрастаўся. "Трэба жыць, - падумаў ён, - трэба смялей i весялей жыць: пазбыцца раўнадушша, чэрствасцi, замкнутасцi ў сабе. I тады нiколi не пакiне мяне блакiтны вецер".
Ён павярнуўся i, прыемна ўзрушаны, лагодны, пайшоў на дарогу.
1960 г.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.