Иван Шамякин - Сэрца на далонi (на белорусском языке) Страница 8

Тут можно читать бесплатно Иван Шамякин - Сэрца на далонi (на белорусском языке). Жанр: Проза / Русская классическая проза, год неизвестен. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте «WorldBooks (МирКниг)» или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Иван Шамякин - Сэрца на далонi (на белорусском языке)

Иван Шамякин - Сэрца на далонi (на белорусском языке) краткое содержание

Прочтите описание перед тем, как прочитать онлайн книгу «Иван Шамякин - Сэрца на далонi (на белорусском языке)» бесплатно полную версию:

Иван Шамякин - Сэрца на далонi (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно

Иван Шамякин - Сэрца на далонi (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Иван Шамякин

Старшыня не ведаў, што напiсана ў запiсцы, i чытаць яе цяпер не хацеў баяўся, што яшчэ больш сапсуе настрой. Падумаў, чаму Яраш учора нiводнага слова не сказаў пра гэтую запiску. З-за далiкатнасцi, каб не турбаваць госця службовымi справамi? Цi, можа, гэта хiтры план, разведка працiўнiка, на якога рыхтуецца наступ з усiх бакоў? Кнiжка, ацэнка падполля, бальнiцы... Але чаму гэты наступ яны вырашылi пачаць цяпер? Можа, прачулi што? Цi атрымалi моцную падтрымку? Ад каго? I раптам Сямён Парфёнавiч успомнiў. Сакратар гаркома Тарасаў неяк у гутарцы сказаў, што да вайны ён i Шыковiч працавалi ў адным раёне. Вунь яно што! Старыя сябры. Але не падобна, каб Тарасаў мог займацца такiмi iнтрыгамi. Ды i навошта яму? Працуюць яны мiрна i дружна, без канфлiктаў.

А нарэшце, чаму яму здаецца, што запiска Яраша - нейкi падкоп пад яго, старшыню гарсавета? Яраш з суровай крытыкай выступаў на сесii яшчэ гады два назад. I крытыка гэтая была на карысць: мiнiстэрства праявiла большую ўвагу. Адкрыты новыя палiклiнiкi. Будуецца бальнiца.

Усё-такi каштан супакоiў. Гукан пасмяяўся са сваёй трывогi i вярнуўся да стала. Няма калi займацца аналiзам пачуццяў! Iшоў звычайны рабочы дзень старшынi гарсавета. Тэлефонныя званкi. Наведвальнiкi. Паперы. Лiвень папер. Недзе ўжо ў сярэдзiне дня пазванiў намеснiк старшынi аблвыканкома Мухля. Высвятляў дэталi пераносу гарадской мяжы. Горад рос. Пад канец доўгай тэлефоннай размовы Гукан спытаў мiж iншым:

- Слухай, Пятро Макаравiч, хто ў нас назiрае за будаўнiцтвам прыватных дач? Я ведаю, што я займаюся там, дзе адведзены былi ўчасткi пад такое будаўнiцтва. У Загайным. I там парушэнняў колькi хочаш. Але там усё-такi ёсць нейкi нагляд... А я маю на ўвазе дачы дзiкiя, што растуць у другiх месцах як грыбы. Дзе? Ты сам добра ведаеш дзе. Не ведаеш? Рэдка, значыцца, аб'язджаеш свае ўладаннi. Што б рабiлася ў горадзе, каб я гэтак не ведаў, дзе што будуецца. Анархiя! Не хвалюся. У Дзятлаўскiм ляснiцтве бачыў, якая харомiна вырасла? Але, Яраша i Шыковiча. Я ж не кажу, што iм не трэба дача. Няхай адпачываюць на здароўе. Хлопцы сапраўды добрыя. Здольныя. Але хто iм адводзiў участак? Лясгас? Райвыканком? А маюць яны права? Глядзi, брат. Ведаеш, як цяпер прэса выступае супраць прыватнай уласнасцi? Каб нас з табой не пагладзiлi... Людзi яны разумныя. Але я не сказаў бы, што вельмi разумна з iх боку будаваць такiя харомы сярод лесу. Не адзiн дзесятак кубаметраў. Мая сяброўская парада табе - пацiкаўся. Пацiкавiшся? Вось-вось... Каб не было нечаканасцей... Ну, прывет!

Скончыўшы размову, Гукан задаволена пацёр рукi, падышоў да акна, зноў палюбаваўся на свой каштан. Ужо i праз густое лiсце ў кабiнет дыхаў спякотны летнi дзень.

4

Яраш сядзеў у ардынатарскай i палiў. Ён стамiўся. Тры гадзiны каля аперацыйнага стала. Дзве цяжкiя аперацыi. Асаблiва стамiла апошняя - на дзiцяцi.

Аперацыi на дзецях заўсёды стамлялi яго. Колькi год практыкi, слава лепшага хiрурга вобласцi, а хваляваўся ён сёння, як студэнт.

Попел ад папяросы ўпаў на халат. I адразу ж спрытная рука нячутна падставiла попельнiцу. Яраш падняў галаву i з удзячнасцю зiрнуў на аперацыйную сястру. Ён ведаў, што гэтая дзяўчына ўлюбёна ў яго. I ён таксама любiў яе: Маша, нягледзячы на сваю маладосць, была лепшай аперацыйнай сястрой з усiх, з якiмi яму даводзiлася калi-небудзь працаваць. Яна разумела не толькi кожнае яго слова, але кожны рух, жэст. Варухнулася яго левае брыво - i яна ведала, якi iнструмент трэба падаць. Збеглiся зморшчынкi на пераносiцы - i Маша папраўляла асiстэнта. Яна ўмела так прамакнуць пот на яго лбе i вiсках, што нi на секунду, нi на мiг не адрывала ад хворага, не перашкаджала аперацыi. Яна ўсё ўмела i ўсё ведала.

"Залатая сястра", - сказаў неяк Яраш. Лекары прынялi гэта як жарт: Маша была рыжая, i не проста рыжая, а ўся агнiста-чырвоная. Чырвоныя косы, бровы, нейкiя залацiстыя рудзiнкi абсыпалi нос, шчокi, рукi. Тады Ярашу стала шкада яе. Яму заўсёды было шкада непрыгожых жанчын. I ён больш нiколi не казаў "залатая сястра", нават завочна. У добрым настроi ён казаў пра яе: "Мой хiрургiчны генiй".

Маша скiнула касынку i гэтак жа спрытна, умела, як i працавала, папраўляла валасы. I раптам Яраш убачыў, упершыню за два гады, што яна прыгожая. Стройная, высокая; капа яе валасоў на фоне акна гарэла, як жар. З узнятымi рукамi яна як бы цягнулася ўгору, i здавалася, вось-вось узнiмецца i паляцiць на нейкую iншую планету, з якой яна i з'явiлася, гэтая дзiвосная жанчына.

У доктара ў апошнiя гады частая з'ява - такiя вось нечаканыя адкрыццi прыгожага. Так, напрыклад, зусiм нядаўна ён адкрыў хараство васiльеўскага "Мокрага лугу", якi раней бачыў многа разоў i нiяк не мог зразумець, чым карцiна адрознiваецца ад звычайных падобных пейзажаў, якiя пiшуць iх абласныя мастакi. Яшчэ раней ён гэтак жа адкрыў "Вiшнёвы сад". У маладосцi некалi не даседзеў на спектаклi да канца.

Маша ўбачыла, адчула, што ён глядзiць на яе, як на жанчыну, i ўся ўстрапянулася, спалоханая i ўзрадаваная. Так i застыла з паднятымi рукамi. Не, яна не проста была ўлюбёна ў гэтага дужага, разумнага, таленавiтага чалавека. Яна кахала яго, глыбока, тайна, безнадзейна. I вось наступiў момант, можа, адзiны i непаўторны, калi i ён пачуў токi гэтага кахання.

Позiркi iх сустрэлiся. У Машы спынiлася сэрца. Яраш адчуў адказнасць за кожны свой рух у гэты мiг. Ён умеў валодаць сваiмi пачуццямi. Патушыў недакураную папяросу (палiў ён цяпер толькi пасля цяжкiх аперацый), адкiнуўся на спiнку канапы i сказаў проста, даверлiва:

- Стамiўся я, Маша...

Яна выдыхнула паветра, апусцiла рукi i... зрабiлася зямной. Але што гэта? Вочы... Яе залатыя вочы раптам адплылi некуды, на iх месцы закалыхалiся зялёныя хвалi мора. Ён нiколi не бачыў у яе праяў сентыментальнасцi, яна заўсёды была строгая i маласлоўная. Што ж яе кранула так? Радасць душэўнай блiзасцi? Цi крушэнне апошняй надзеi? Ён падняўся, падышоў, лёгка абняў за плечы - так ён рабiў часта, гэткi амаль несвядомы сяброўска-паблажлiвы жэст старэйшага - i пачуў, як дробна дрыжаць яе плечы. Ён сказаў:

- Не трэба, Маша. Мы з вамi добрыя сябры. Мы застанемся сябрамi, праўда?

Яна ўсмiхнулася з удзячнасцю, прыгнулася, каб вызвалiць плячо з-пад яго рукi, i пайшла да дзвярэй.

Яраш сеў i запалiў другую папяросу.

Хвiлiн праз колькi Маша з'явiлася ў дзвярах i звычайным голасам напомнiла:

- У чатыры ў вас кансультацыя ў трэцяй бальнiцы.

Яна была не толькi лепшай аперацыйнай сястрой, але i яго добраахвотным сакратаром - заўсёды ўсё помнiла.

- Дзякуй, Маша. - Ён уздыхнуў i зноў чамусьцi паўтарыў: - Стамiўся я сёння.

Яраш не любiў трэцяй бальнiцы з-за галоўнага лекара яе Тамары Гаецкай. Да вайны яны разам вучылiся ў медвучылiшчы. Разам паступалi ў iнстытут. I ўжо тады Тамара заляцалася да яго. Але вайна iх разлучыла. Тамара паспела эвакуiравацца, скончыла iнстытут, была на фронце. Вярнулася ў родны горад i адразу заняла кiруючую пасаду ў аддзеле аховы здароўя. Лекар яна была бяздарны, але арганiзатар неблагi, а галоўнае, мела вялiкую прабiўную сiлу да ўсiх дайсцi, усё дастаць, знайсцi... Яраша яна таксама адразу знайшла. I вельмi хацела прыгрэць, прысвоiць. Але ён быў непахiсны i цвёрды. Што яна нi рабiла, на якiя хiтрыкi нi iшла, ён толькi ў адным не вытрымаў - разы два прыняў яе матэрыяльную дапамогу. Яму было дужа цяжка, пакуль канчаў iнстытут, бо малы Тарас хоць i знаходзiўся ў цёткi Любы, але быў яго сынам, i ён лiчыў сваiм абавязкам штомесячна высылаць на ўтрыманне хлопца. Тамара гэта ведала i ўмела памагчы тактоўна i хiтра.

А калi ён ажанiўся з Галiнай, Тамара проста ашалела. Можна сказаць, што яна паставiла сабе за жыццёвую мэту: спакусiць яго, зрабiць палюбоўнiкам. I вось ужо пятнаццаць год дамагаецца гэтай мэты, не грэбуючы нiчым. Сама даўно ўжо замужам, мае сына i ўсё адно нiяк не ўтаймуецца. Прыстае нахабна, цынiчна - на людзях, на нарадах, сходах. Заляцаецца ў прысутнасцi Галiны i свайго мужа. Гэтыя яе заляцаннi, званкi на дом, запрашэннi давялi Галiну да хваробы, бо рэўнасць яе набыла паталагiчны характар, стала псiхозам. Антону, гордаму волату, колькi разоў прыходзiлася ўнiжана пераконваць жонку, што ён нiколi нават не дакрануўся да гэтай жанчыны, акрамя звычайнага прывiтальнага поцiску рукi - як з усiмi людзьмi. Галiна люта, не па-чалавечаму ненавiдзела Гаецкую.

Неяк, калi яны добра пасябравалi, Яраш паскардзiўся Шыковiчам, як адна дурнiца атручвае яму жыццё i сямейнае шчасце. Кiрыла сказаў тады не то жартам, не то сур'ёзна:

- А ведаеш, я на тваiм месцы паказаў бы ёй сваю мужчынскую сiлу. I, запэўняю цябе, яна адразу б сцiхла. Зрабiла б гэта глыбокай тайнай. Беспамылковы псiхалагiчны ход.

Яраша ўразiла, што Кiрыла мог сказаць так пры жонцы. Што было б, каб ён сказаў гэта пры Галiне! А Валя засмяялася, ляпнула мужа далоняй па лысiне i сказала:

- Каб яна была ў цябе, гэтая сiла.

Галiна ў сваю чаргу скардзiлася Валi, i разумная, аб'ектыўная настаўнiца больш паверыла ёй - такая ўжо жаночая псiхалогiя.

...Яраш не даехаў да бальнiцы. Ён рабiў так часта, каб потым непрыкметна праскочыць прахадную i цераз скверык, абышоўшы галоўны корпус, трапiць у хiрургiчны. Так ён пазбягаў сустрэчы з Тамарай Аляксандраўнай, якая яўна падпiльноўвала яго са свайго кабiнета. Праўда, яна часта з'яўлялася ў аддзяленне, але там, пры хворых, мусiла паводзiць сябе стрымана i карэктна. Ярашу былi агiдныя ўласныя манеўры. Ён даўно адмовiўся б ад кансультацый у гэтай бальнiцы, але аддзяленнем тут загадваў здольны малады хiрург Майзiс. Яраш любiў гэтага хлопца i не мог адмовiць яму ў дапамозе. Увогуле, ён стараўся зрабiць усё, каб яго малодшыя калегi як мага менш рабiлi памылак.

Перейти на страницу:
Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Комментарии / Отзывы
    Ничего не найдено.