Альбер Камю - Падзенне (на белорусском языке) Страница 20
- Категория: Проза / Проза
- Автор: Альбер Камю
- Год выпуска: неизвестен
- ISBN: нет данных
- Издательство: неизвестно
- Страниц: 20
- Добавлено: 2019-03-26 11:23:21
Альбер Камю - Падзенне (на белорусском языке) краткое содержание
Прочтите описание перед тем, как прочитать онлайн книгу «Альбер Камю - Падзенне (на белорусском языке)» бесплатно полную версию:Альбер Камю - Падзенне (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно
Ваша праўда, я надта хвалююся; дый як тут спакойна ляжаць? Я павiнен падняцца вышэй - над вамi, мае думкi ўздымаюць мяне. Такiмi начамi цi, праўдзiвей, такiмi свiтанкамi - бо падзенне заўжды адбываецца на свiтаннi - я выходжу з кватэры i iмклiвай хадой iду ўздоўж каналаў. Покрыва з пер'я ў матавым небе танчэе, галубы паволi ўздымаюцца ў вышыню, i ружовыя водблiскi сонца на дахах абвяшчаюць новы дзень майго стварэння сусвету. Першы трамвай на Дамраку дзiнькае ў свой званочак у вiльготным паветры i абуджае жыццё на самым ускрайку Эўропы - той Эўропы, дзе сотнi мiльёнаў маiх падданых - людзей устаюць адначасна з пасцеляў i з горыччу ў роце шыбуюць на працу, якая нiкому не ў радасць. А я ў гэты мiг лунаю над усiм кантынентам, якi, сам не ведаючы таго, падпарадкоўваецца мне, я п'ю гаркавы абсент ранiшняга сонца, п'янею ад сваiх злосных прамоў i адчуваю сябе шчаслiвым. Я шчаслiвы! Шчаслiвы, кажу я вам! I я забараняю вам не верыць, што я шчаслiвы, я шчаслiвы страшэнна! О сонца, пляжы i выспы, авеяныя глiцай! О маладосць, успамiн пра якую кiдае ў роспач!..
Прабачце, я ўсё-ткi прылягу. Здаецца, сапраўды занадта расчулiўся. Але ж не плачу? Не плачу! Ну, бывае, што казаць, часам вось так разгубiшся i пачынаеш сумнявацца нават у яўных рэчах - нават калi табе ўжо адкрыта таямнiца шчаслiвага жыцця. Вядома, маё рашэнне не сама iдэальнае. Аднак, калi табе ўжо абрыдла тваё жыццё i ты ведаеш, што яго трэба неяк змянiць, выбiраць не прыходзiцца. Што ж рабiць, каб зрабiцца iншым? На жаль, гэта немагчыма! Каб дабiцца гэтага, трэба б было наогул зрабiцца нiкiм, забыць пра сябе хоць бы раз дзеля кагосьцi другога. Але як? Не задавайце мне такiх цяжкiх пытанняў. Я - як той стары жабрак, якi не хацеў выпускаць маёй рукi, калi я сядзеў на тэрасе адкрытай кавярнi. "Ах, пане, - казаў ён, - мы зусiм не такiя кепскiя. Мы проста страцiлi тую зорку, якая асвятляла нам шлях". Сапраўды, мы страцiлi сваю зорку, мы страцiлi свой заранак i святую бязвiннасць таго, хто даруе самому сабе.
Паглядзiце - падае снег! О, мне абавязкова трэба будзе пайсцi прагуляцца. Уявiце сабе - светлая ноч, Амстэрдам заснуў, пад заснежанымi мастамi ў каналах цьмяна блiскаюць хвалi, i я, адзiн, iду па пустэльных вулiцах, снег прыглушае хаду, а вакол - чысцiня, мiмалётная, перад заўтрашнiм брудам. Зiрнiце на вялiкiя снежныя кудзеры, якiя лiпнуць да шыбы. Гэта галубы, паверце, гэта галубы. Мiлыя, мiлыя, яны нарэшце адважылiся спусцiцца, i цяпер захутваюць воды i дахi шчыльным покрывам свайго пер'я, i мiгцяць за кожным акном. Якое нашэсце! Давайце ж паспадзяёмся, што яны нясуць нам добрую навiну. Што ўсе будуць уратаваныя - як вам такое, га? - менавiта ўсе, а не толькi выбраннiкi, i што скарбы i цяжар жыцця ўсiм падзеляць пароўну, а вы, напрыклад, пачынаючы з гэтага дня, будзеце класцiся спаць на падлозе - дзеля мяне. I будзем жыць усiм кагалам, а чаго там! Паслухайце, ну скажыце сумленна, вы б, напэўна, аслупянелi, каб з неба зараз па мяне спусцiлася каляснiца цi ўзяў бы раптам ды загарэўся снег. Вы ў гэта не верыце? Я таксама. I ўсё-такi мне абавязкова трэба будзе прагуляцца.
Ну, добра, добра, супакойцеся, буду ляжаць. I дарэчы, не вельмi давярайце майму замiлавальнаму трызненню. Яно таксама мае сваю задачу. Вось так. А цяпер раскажыце мне пра сябе, я хачу паглядзець, цi дасягнула мая палымяная споведзь хоць адной сваёй мэты. Я, ведаеце, увесь час грэю надзею, што мой слухач акажацца палiцэйскiм i арыштуе мяне за крадзеж "Непадкупных суддзяў". Бо за астатняе мяне нельга арыштаваць, праўда? А вось крадзеж карцiны падпадае пад закон, i таму я зрабiў усё, каб выглядаць як хаўруснiк: я хаваю карцiну ў сябе i паказваю яе першаму-лепшаму, хто захоча яе пабачыць. Калi ж вы мяне арыштуеце, для пачатку i гэта ўжо будзе няблага. Спадзяюся, што пасля зоймуцца i астатнiм, а можа, нарэшце i адсякуць мне галаву? А што - выдатна, болей не трэба будзе баяцца смерцi, i я буду ўратаваны! А вы падымеце над натоўпам маю яшчэ свежанькую галаву, каб людзi пазналi ў ёй сябе, i я зноў запаную над iмi, як павучальны прыклад. На гэтым усё прыйшло б да свайго лагiчнага завяршэння, i я непрыкметна б скончыў сваю кар'еру лжэпрарока, якi крычыць у пустынi i не хоча адтуль выходзiць.
Але вы, вядома ж, не палiцэйскi, бо iначай усё было б занадта проста. Што? Ха! А я, ведаеце, падазраваў. Усё-такi мая дзiўная сiмпатыя да вас была небеспадстаўная. Дык значыць, вы займаецеся ў Парыжы чароўнай прафесiяй адваката! Што ж, я адразу адчуў, што мы з вамi адной пароды. Мы ж усе падобныя: увесь час балбочам, хоць нi да каго не звяртаемся, i ўвесь час задаём сабе адны i тыя ж пытаннi, хоць ужо загадзя ведаем адказы на iх. Дык раскажыце, калi ласка, што з вамi здарылася аднойчы на набярэжных Сены i як вам удалося нiколi не рызыкаваць жыццём? Прамоўце нарэшце тыя словы, якiя ўжо доўгiя гады безупынна гучаць у маёй галаве. Ну, добра, я сам скажу iх вашымi вуснамi: "О мiлая дзяўчына! Кiнься ў ваду яшчэ адзiн раз, дай мне яшчэ адзiн шанц уратаваць нас абодвух!" Яшчэ адзiн шанц, га? Якая неразважнасць! Уявiце, дарагi калега, што нас спаймаюць на слове? Давядзецца ж скакаць! Бр-р-р... А вада такая халодная! Але не хвалюйцеся. Цяпер ужо надта позна. I заўжды будзе надта позна. На шчасце!
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.