Рувим Фраерман - Дзiкi сабака дзiнга, альбо аповесць пра першае каханне (на белорусском языке) Страница 23
- Категория: Проза / Проза
- Автор: Рувим Фраерман
- Год выпуска: неизвестен
- ISBN: нет данных
- Издательство: неизвестно
- Страниц: 23
- Добавлено: 2019-03-26 10:03:27
Рувим Фраерман - Дзiкi сабака дзiнга, альбо аповесць пра першае каханне (на белорусском языке) краткое содержание
Прочтите описание перед тем, как прочитать онлайн книгу «Рувим Фраерман - Дзiкi сабака дзiнга, альбо аповесць пра першае каханне (на белорусском языке)» бесплатно полную версию:Рувим Фраерман - Дзiкi сабака дзiнга, альбо аповесць пра першае каханне (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно
- Я кожную ранiцу прыходжу сюды i даю сонцу пячы свае грудзi, каб iмя тваё засталося светлым. Але прашу цябе, не смейся болей з мяне.
Ён паклаў сваю далонь на горла, што было ў яго знакам найвялiкшага смутку. I Таня зразумела, што лепш ёй цяпер не смяяцца.
Яна з новай для яе ласкай зiрнула яму ў вочы i цiхенька дакранулася пальцам да яго скуры.
- Якi ж ты маленькi, Фiлька! Ты дзiця. Гэта ж усё адгарыць i знiкне, як толькi надыдзе зiма i ты надзенеш кашулю.
Фiлька нахмурыў твар, здзiўлена абвёў вачыма наўкола - i гарачы пясок i раку, што зiхацела мiж гор падобна залатой далiне. Разгубленасць яго была вялiкая. Ён забыў пра зiму, ён зусiм не думаў пра яе, калi палiў сваё цела пад сонцам.
"Дурань, дурань!"
Ён гатовы быў махнуць на сябе рукой.
- Але сонца такое дужае, - сказаў ён усё ж упарта. - Няўжо ўсякi след знiкне? Можа, што-небудзь i застанецца, Таня? Падумай.
I Таня, падумаўшы нядоўга, згадзiлася з iм.
- Цудоўна, - сказала яна. - Што-небудзь павiнна застацца, усё не можа мiнуцца. Iнакш куды ж... - спыталася яна са слязьмi, - куды ж падзенецца наша верная дружба навекi?..
Дзецi абнялi адзiн аднаго.
Цёплае паветра абдало iх твары. Адзiнокiя птушкi глядзелi на iх з вышынi.
Скончылася маленства! Як гэта здарылася? I хто б мог iм пра гэта сказаць? Нi пясок, нi лес, нi камянi, якiя былi з iмi заўсёды.
Толькi родная рака iх бегла ўсё далей да ўсходу, струменiлася памiж цёмных гор. I там, у непрагляднай далечы, паўставала перад iмi iншая, чарадзейная краiна, распасцiраўся светлы край.
I, абняўшыся, яны неадрыўна глядзелi ў адзiн бок, не назад, а наперад, таму што ў iх яшчэ не было ўспамiнаў.
Але першы смутак расстання патрывожыў iх.
- Бывай, дзiкi сабака дзiнга, -сказаў Фiлька, - бывай!
Яму хацелася горка заплакаць, але ён быў хлопчык, якi нарадзiўся ў маўклiвым лесе, на беразе суровага мора.
Ён лёг на пясок ля вады i зацiх.
А Таня пайшла па пяску ўздоўж ракi, i чысты вецер, што прыляцеў з таго ж суровага мора, дзьмуў увесь час ёй ў твар.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.