АлёнКа - Аб вечным. Запіскі эзатэрыка
- Категория: Проза / Русская современная проза
- Автор: АлёнКа
- Год выпуска: неизвестен
- ISBN: нет данных
- Издательство: -
- Страниц: 7
- Добавлено: 2019-07-03 18:56:00
АлёнКа - Аб вечным. Запіскі эзатэрыка краткое содержание
Прочтите описание перед тем, как прочитать онлайн книгу «АлёнКа - Аб вечным. Запіскі эзатэрыка» бесплатно полную версию:Кніга складаецца з дзвюх частак, першая з якіх дае адказы на пытанні: што ўяўляе сабою час? якую прыроду маюць дабро і зло? у чым розніца паміж мужчынам і жанчынай? чым на самай справе з'яўляюцца татэм і табу? што мы ведаем аб сімвалізме? У другой частцы чытач знойдзе практычныя рэкамендацыі, як разбагацець, не страціўшы здароўя, як справіцца з рэўнасцю, навучыцца карыстацца прыкметамі ў паўсядзённым жыцці і аналізаваць свае сны, пазнаёміцца са шляхамі атрымання ведаў.
АлёнКа - Аб вечным. Запіскі эзатэрыка читать онлайн бесплатно
Аб вечным
Запіскі эзатэрыка
АлёнКа
© АлёнКа, 2017
ISBN 978-5-4485-0625-3
Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero
Прадмова
Ёсць пытанні аднадзёнкі, ні для чаго непатрэбныя, нічаму не вучачыя – іх можна б і не задаваць зусім. А ёсць пытанні з веку ў век перад чалавецтвам паўстаючыя, патрабуючыя пошуку адказу на іх зноў і зноў, раз за разам – на тэмы невычарпальныя, а толькі зачэрпваемыя з крыніцы ведаў то адной светлай галавой, то другім ніяк не заспакойваючымся на дасягнутым чалавекам.
Што такое час, як не ўяўленне аб ім?
Дзе знаходзіцца, калі ёсць, мяжа, аддзяляючая дабро ад зла?
Мужчына праз жанчыну, жанчына праз мужчыну – а інакш як пазнаць свет?
Не судзі, а то што?..
Калі верыць, то як?
Татэмізм – цемрадзь прашчураў?
Не!
Веданне імі сябе!
Сапраўды спараджэнне культуры табу?
Не!
Яно ўзнікла як вынік няўмення любіць.
Сёння на самым дне, заўтра на вышыні.
Быць.
Як у кнігу глядзець у люстра-людзей наўкол, у люстра-падзей – так уведаць, хто я, хто ты ёсць, хто ён.
Трэба быць.
Кім і як – прачытай. Раптам знойдзеш у кнізе ў мяне ты радкі пра сябе.
Пытанняў розных шмат існуе.
А адказы на іх ёсць сутнасць адлюстраванне ўсяго толькі аднаго закона: адзінства і барацьбы супрацьлегласцяў, у сукупнасці ўтвараючых асобу Бога. Такім чынам, шукаючы адказы на вечныя пытанні, мы знаходзім Бога. А спазнанне Адзінага садзейнічае ўзнікненню ўнутранай патрэбы раіць – навучаць як да раю дайсці.
Хто жадае патрапіць у рай?1
Частка першая. Тэарэтычная
Аб часе
Чаму іншы раз час цягнецца так доўга? Або, насупраць, бяжыць так хутка? Калі, нарэшце, настане паваротны пункт у маім лёсе? Ад чаго залежыць час наступлення якой-небудзь значнай падзеі ў жыцці? Чым абумоўлены затрымкі ў выпадку, калі падзея з'яўляецца доўгачаканай? Час не надышоў… Чаму не надышоў? І што гэта такое – час? адчуванне часу? І па якой прычыне ён адсутнічаў да з'яўлення міфічнага Кронаса? Мы можам умяшацца ў час развіцця падзей? Якім чынам?
Аднаго разу, разважаючы такім вось чынам, убачыла сон.
«Сяджу ў пясочніцы з Дзімам Л. (мой былы вучань, ён ужо скончыў школу). Вучу яго разумець па гадзінніку. Гадзіннікаў тры. На двух я растлумачыла яму, што да чаго, трэці трымаю ў руках, хачу павучыць пераводзіць час (гадзіннікі кардонныя, з рухаючыміся стрэлкамі, таму на іх можна ўстанавіць які хочаш час)».
Калі прааналізаваць гэты сон, стане зразумела, што магчымасць кіравання часам існуе: гадзіннікі кардонныя, стрэлкі на іх пераводзяцца ўручную, значыць, і наша жыццё, жыццёвая плынь, ход падзей, час іх ажыццяўлення – у нашых руках. Л. утворана ад слова «ліпнуць». Кагосьці, хто прыліпне (прыб'ецца, прылепіцца, прыклеіцца) да мяне (як варыянт, таго, каго я «склею»), я буду вучыць разумець па гадзінніку, вучыць пераводзіць час. Яшчэ адзін нюанс. Гадзіннікаў было тры. Адзін з іх, відаць, адпавядае прошламу часу, другі – цяперашняму і трэці – будучаму. Перавесці можна было толькі трэці гадзіннік. Значыць, мы не можам змяніць прошлае, ужо позна змяняць сучаснасць, але мы можам адрэгуляваць сваю будучыню, прааналізаваўшы прошлае і цяперашняе. Хаця, пачакайце, усе гадзіннікі былі кардонныя, усе можна было перавесці, ды толькі я вырашыла папрактыкавацца на апошнім, прадэманстраваць магчымасці рэгуліроўкі часу чалавекам на прыкладзе карэкціроўкі сваёй будучыні.
Змяніць прошлае. Я ўжо разважала раней аб магчымасці павярнуць час назад. Прывяду зараз гэтыя разважанні.
Дапусцім, вы асэнсавалі, што дзесьці год дзевяць таму назад зрабілі вялізную памылку, выйшаўшы замуж не за таго чалавека, і зараз хацелі б яе выправіць. Паверце, вам нішто не перашкаджае гэта здзяйсніць – трэба толькі вярнуцца ў думках у той час, які прынята называць прошлым. Якім чынам вяртанне можна ажыццявіць на практыцы? Вазьміце старэнькі фотаальбом, адшукайце свае фотакарткі дзевяцігадовай даўніны, пажадана таксама знайсці некалькі тагачасных шлягераў. Пасля чаго дастаткова сесьці на ўтульную канапу, уключыць тую самую музыку, і, прагледзеўшы напярэдадні фотаздымкі, заплюшчыць вочы і расслабіцца ў той ступені, якая дазволіць вам дэталёва ўзнавіць падзеі даўно мінулых дзён. Атрымалася? А зараз пракруціце тое ж самае кіно яшчэ раз, адначасна выконваючы работу над памылкамі. І калі вы раптам заўважылі, што, запісваючы на дошцы дату, замест 2011 года ненаўмысна напісалі 2002, значыць, у вас атрымалася адкруціць стрэлкі гадзінніка да той кропкі, з якой цяпер можна пачаць усё спачатку!
Магчымасць адкручвання часу з наступным паскарэннем яго працякання падрабязна апісана ў казцы «Дванаццаць месяцаў». Наколькі гэта і іншыя такога роду гісторыі з'яўляюцца казачнымі?..
Такім чынам, мы можам вярнуцца ў прошлае з мэтай адрэдагаваць яго належным чынам: прабачыць непрабачанае, перажыць недаперажытае, адчуць недаадчутае, зразумець раней незразумелае. Тым самым мы непазбежна паўплываем на сваю сучаснасць, а праз яе на будучыню, залежачаю ў тым ліку ад таго, які з прапанаваных нам сёння шляхоў мы абярэм.
МЫ МОЖАМ УМЕШВАЦЦА Ў ЧАС АДБЫЦЦЯ ПАДЗЕЙ.
Што ж такое час? У тлумачальным слоўніку С. І. Ожэгава знойдзем такія азначэнні часу:
«Час. 1. У філасофіі: адна з асноўных аб'ектыўных форм (разам з прасторай) існавання бясконца развіваючайся матэрыі. Па-за межамі часу і прасторы рух матэрыі немагчымы. 2. Працягласць чаго-небудзь, вымяраемая секундамі, хвілінамі, гадзінамі. 3. Прамежак той ці іншай працягласці, у які адбываецца што-небудзь. 5. Перыяд, эпоха. 6. Пара дня, года. 7. Падыходзячая, зручная пара, спрыяльны момант. 8. Тое ж, што вольны час. 9. У граматыцы: форма дзеяслова, адносячая дзеянне ці стан да прошлага, цяперашняга або будучага».
Вычарпальнае тлумачэнне. Дадаткова хочацца звярнуць увагу толькі на адноснасць успрымання часу: мы можам адлічваць час, дзякуючы (адносна) руху Зямлі вакол Сонца, руху стрэлак гадзінніка.
«Па-за межамі часу і прасторы рух матэрыі немагчымы». Іншымі словамі, няма руху, развіцця як разнавіднасці руху – няма часу.
Вось мы і падышлі да адказу на другое пытанне: чаму час з'явіўся толькі з цягам часу («с течением времени»)? Адказ вынікае з пытання: таму што раней час не меў магчымасці цячы, рухацца. Часу і прасторы не існавала па прычыне першапачатковай нерухомасці матэрыі, па прычыне яе небыцця. Што такое небыццё? Дык гэта ж Бог! Не пазналі? Бог таму цяжкапазнавальны, што ён ёсць адзінства, еднасць усіх супрацьлегласцяў, як напрыклад: дабра і зла, радасці і смутку, працалюбства і ляноты, жорсткасці і мяккасці, бясстрашнасці і страху… Любоў і нянавісць – гэта па сутнасці адно і тое ж, палярныя праяўленні аднаго і таго ж пачуцця, бяручага пачатак з аднаго вытоку. Будучы непадзельнымі (і меўшымі пры ўзнікненні аднолькавую назву; любоў і нянавісць павінны былі называцца першапачаткова адным словам, гэтак жа як пашана і агіда (гл. Фрэйд «Татэм і табу»), і ўсё іншае), яны з'яўляюцца божымі якасцямі, і толькі з іх раздзяленнем на любоў і нянавісць адзінае дагэтуль паняцце страчвае сваю боскасць. Супрацьпастаўляючы сябе адзін аднаму, мужчына і жанчына перастаюць быць Богам. У адзінстве сіла, а не ў процістаянні. Дуалізм патрэбен толькі ў якасці інструмента для пазнання, не могучага адбыцца без параўнання. Богу трэба было падзяліцца, каб пазнаць сябе. Рух (і час) пачаўся з расколу свету надвае.
ЧАС УЗНІК ЯК ПАБОЧНЫ ПРАДУКТ ПАЗНАННЯ.
Але ж час, як адна з праяў Бога, павінен існаваць поруч са сваім антыподам – «безвременьем» (тэрмін Юнга). Адзінае, калі час існуе ў праяўленым выглядзе, то адсутнасць часу павінна існаваць няяўна, але ў той жа самы час, што і час. Тое ж адбываецца і з іншымі якасцямі: чым больш я люблю, тым мацнейшы павінен быць кантроль над роўнавялікай па сіле, нябачнай, але дакладна існуючай як частка мяне, захоўваючайся ў патэнцыяле, нянавісці.
Бога таму складана пазнаць цалкам, што калі ты любіш, то не можаш адчуваць нянавісці, а калі ненавідзіш, не можаш любіць, у той час як Бог ёсць любоў і нянавісць разам узятыя, але разам з тым непраяўленыя. Пазнаць Бога можна, толькі паступова дасягнуўшы раю, папярэдне прашоўшы праз пекла і чысцец – іншага шляху няма.
Праяўленне прагнасці і шчодрасці як палярных якасцяў аднаго і таго ж пачуцця можна прасачыць пры назіранні за чалавекам, валодаючым дадзенай уласцівасцю: яму ўвесь час мала (есці і не можа наесціся удосыць; сіл усё меней і меней, а гародніны саджае ўсё болей і болей; камплектаў бялізны хопіць на два жыцці, а ён усё купляе і купляе новыя і г.д.), але тым не менш ён ахвотна дзеліцца лішкам. І наадварот, не варта чакаць шчадротаў ад чалавека, ведаючага меру. Часцяком яму проста няма чаго даць (размова ідзе аб матэрыяльных рэчах). Калі казаць пра духоўныя, то нешта даць іншым можа толькі багаты (прагна перажываючы кожнае імгненне як апошняе) на пачуцці чалавек, у эмацыянальна беднага асабліва не разжывешся – няма чым. Такім чынам, мы або валодаем пэўнай рысай характару, або не, але, калі валодаем, то нам будуць належаць абедзве яе праявы.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.