АлёнКа - Аб вечным. Запіскі эзатэрыка Страница 2

Тут можно читать бесплатно АлёнКа - Аб вечным. Запіскі эзатэрыка. Жанр: Проза / Русская современная проза, год неизвестен. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте «WorldBooks (МирКниг)» или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
АлёнКа - Аб вечным. Запіскі эзатэрыка

АлёнКа - Аб вечным. Запіскі эзатэрыка краткое содержание

Прочтите описание перед тем, как прочитать онлайн книгу «АлёнКа - Аб вечным. Запіскі эзатэрыка» бесплатно полную версию:
Кніга складаецца з дзвюх частак, першая з якіх дае адказы на пытанні: што ўяўляе сабою час? якую прыроду маюць дабро і зло? у чым розніца паміж мужчынам і жанчынай? чым на самай справе з'яўляюцца татэм і табу? што мы ведаем аб сімвалізме? У другой частцы чытач знойдзе практычныя рэкамендацыі, як разбагацець, не страціўшы здароўя, як справіцца з рэўнасцю, навучыцца карыстацца прыкметамі ў паўсядзённым жыцці і аналізаваць свае сны, пазнаёміцца са шляхамі атрымання ведаў.

АлёнКа - Аб вечным. Запіскі эзатэрыка читать онлайн бесплатно

АлёнКа - Аб вечным. Запіскі эзатэрыка - читать книгу онлайн бесплатно, автор АлёнКа

Чалавек істота палярная. Аб тых, хто больш за ўсё адкрыты свету, мы ведаем менш, чым аб кім бы то ні было іншым. Яны адкрываюць толькі тое, што самі хочуць. І наадварот, людзі, на першы погляд, скрытныя, найбольш прадказальныя (утоеныя комплексы абавязкова праявяць сябе – вылезуць бокам).

Мы разгледзілі, што такое час, а зараз вернемся да паняцця, яму супрацьлеглага – да «безвременья». Вастрэй за ўсё адсутнасць часу адчуваецца на «тым свеце». Гэта не меркаванне, а распавяданне аб рэальна перажытым мною ў 17 год вопыце клінічнай смерці.

«Вопыт адбыўся па завяршэнні святкавання апошняга званка. Упершыню паспрабаваўшы спіртное, я не разлічыла сілы і ў выніку на невялікі прамежак часу развіталася з жыццём. Памятаю, што мне было вельмі дрэнна, мяне завялі ў нейкі дом, паклалі на канапу, пасля чаго аднакласнікі выйшлі з пакоя. Раптам, без папярэджання, я адчула сябе над сваім целам, лётаючай пад столлю. Нічога не разумеючы, пачала азірацца па баках. І тут заўважыла чалавека, ляжачага на канапе. З лёгкім здзіўленнем пазнала ў дзяўчыне сябе. Падляцела крыху бліжэй да свайго цела і пачала з цікавасцю разглядаць. Адзначыла, што выглядаю кепска: бледная нібы смерць, рысы твару завастрыліся, у купе з доўгімі чорнымі зблытанымі валасамі, змяячыміся па падушцы, дзіўнае атрымлівалася відовішча. Яшчэ падумалася, што ў люстэрку я выглядаю інакш. Не таму, што зараз я адчувала сябе не лепшым чынам, а проста інакш. Нават будучы мёртвай (к гэтаму моманту я асэнсавала, што я ўжо на «тым свеце»), я мела выгляд куды больш жывы, чым у люстрэрку. Я зразумела, у чым справа! Адлюстраванне ў люстры заўсёды плоскае, як на карціне або фотаздымку, а тут я бачу сябе аб'ёмна! Значыць, іншыя людзі бачаць мяне не такой, якой я прывыкла сябе ўяўляць, яны бачаць мяне такой, якой я бачу сябе зараз. Нарэшце мне надакучыла сябе разглядаць, я пачала азірацца ў пошуках выхаду. Заўважыла адчыненую фортку і паляцела да яе – мне было цікава паглядзець, а што там, на вуліцы. Нейкая сіла нібы цягнула мяне паглядзець, што там. Магчыма, гэта сіла называецца дапытлівасцю?

Але маю ўвагу адцягнулі галасы з суседняга пакоя. Захацелася паслухаць, што яны кажуць. Я мысленна выказала пажаданне – адно імгненне – і яно споўнілася. Я раптоўна, адразу, у гэтую ж секунду, не перамяшчаючыся, апынулася за спінамі размаўляючых. Крыху паслухала, расчаравалася – усё, што яны казалі, падалося мне такім нецікавым, непатрэбным, лішнім. І не шкада ім марнаваць час, несучы такую бязглуздзіцу?.. Хацела паведаміць аб гэтым – і здзівілася, што мяне ніхто не чуе. Потым зразумела, што яшчэ і не бачыць. Задумалася – і зноў без якога-небудзь пераходу апынулася ў «сваім» пакоі – там, дзе памерла. Я разважала аб апошніх падзеях, лунаючы ў паветры. І тут у «мой» пакой зайшло некалькі чалавек. Мне гэта не спадабалася, хацелася пабыць адной, у цішыні, добра ўсведаміць усё, што са мной адбылося і вырашыць, што рабіць далей, яны ж прыйшлі парушыць мой спакой. Я насупіла бровы, так як заўсёды гэта рабіла, калі хмурылася. Тым самым зразумела, што, хоць мяне і не бачаць, але я ўсё роўна маю «цела». Яно больш лёгкае і празрыстае, чым тое, што ляжыць на канапе, але знешне дакладна такое ж. Мая знешнасць не змянілася «там».

Яны мяне пачалі трэсці, гэтыя людзі!

– Што вы робіце?! Не трэба! Пакіньце мяне ў спакоі!!!

Крычу, а мяне ніхто не чуе. Раззлавалася не на жарт. Выбух гневу – і я зноў у сваім целе, вярнулася ў сябе так жа раптоўна, як і выйшла (вылецела) з сябе.

Божа, як дрэнна. Што я нарабіла? Хачу назад, на волю, дзе не круціцца галава і не плыве ўсё перад вачыма, і нішто не скоўвае твой рух, дзе няма гэтага давячага пачуцця абмежаванасці рамкамі ўласнага цела».

Аналізуючы свае адчуванні, узнікшыя падчас знаходжання па той бок люстра, акрамя пералічанага, я адзначыла, што час «там» адчуваецца інакш: няма хвілін, гадзін, дней, месяцаў і гадоў, а ёсць толькі імгненне і вечнасць – імгненне адчуваецца, дзякуючы здольнасці ажыццяўляць свае жаданні ў адзін момант з іх узнікненнем (прычым гэта адбываецца міжвольна), а вечнасць успрымаецца як пачуццё не-трэба-нікуды-спяшацца (няма куды) і таксама як немагчымасць вымераць працягласць адбываючыхся падзей, час падаецца расцягнутым да бясконцасці.

Такім чынам, час і адсутнасць часу існуюць адначасова. Але, у выпадку, калі вы адчуваеце яго хуткабежнасць, вы не можаце аддаваць сабе справаздачу ў тым, што часу няма, а ёсць толькі меркаванні аб ім. Тады ж, калі вы разумееце, што ёсць толькі адзін аб'ектыўна існуючы час – час як адлюстраванне дынамікі вашага развіцця, то разам з тым непазбежна прыйдзе адчуванне, што ўсе іншыя яго разуменні прыдуманы намі і для нас.

МЫ МОЖАМ У АДЗІН МОМАНТ АДЧУВАЦЬ АБО ЧАС, АБО АДСУТНАСЦЬ ЧАСУ.

У першым выпадку час бяжыць, у другім спыняецца.

Як вызначыць: час надышоў ці не надышоў? Па знешніх абставінах. Вашу ўнутраную гатоўнасць імгненна падцвердзяць спрыяючыя здзяйсненню задумы падзеі, што адбываецца на знешнім узроўні. Пачне складвацца ўражанне, што вас падтрымлівае ўвесь свет, усё спрыяе ажыццяўленню жаданага. І наадварот, адчуванне палак-у-колах паказвае на існаванне ўнутранага бар'ера, надзейна перашкаджаючага здзяйсненню таго, чаго, здавалася б, так хочацца. Выявіце, чаго не хочацца ў тым, што хочацца, і лічыце – дзень адчыненых дзвярэй надышоў.

Наступленне пераломных момантаў у жыцці звязана з заканчэннем этапа навучання. Ёсць жаданне, каб цяперашні этап хутчэй завяршыўся і надышоў новы – будзьце старанным вучнем і паспрабуйце атрымаць урокі літаральна з усяго, што прапануе лёс. Таму што любая з доўгачаканых падзей адбудзецца не раней, чым вы будзеце да яе гатовы. Усе затрымкі (як і паўторы непрыемных сітуацый) абумоўлены тым, што ты дзесь недазасвоіў урок.

Аб узросце. Чалавек заўсёды выглядае так, як ён думае аб сабе. Іншыя бачаць нашу знешнасць такой, якой мы самі яе бачым, заўважаюць толькі тыя «недахопы», якія мы сабе сабе прыдумалі, звяртаюць увагу толькі на тыя добрыя якасці, якія, як мы лічым, у нас прысутнічаюць.

Гэтак жа і з узростам. Чалавеку заўсёды будзе столькі год, на колькі ён сябе адчувае. Няма ніякага біялагічнага гадзінніка, адлічваючага гадзіны вашага жыцця – ёсць толькі нашы ўяўленні аб ім. Час тоесны адчуванню часу. Сонца і Месяц адлічваюць гадзіны жыцця толькі тых людзей, якія самі лічаць, што вечна доўжачаяся змена гэтых свяціл аднаго другім нейкім чынам адлічвае асабісты час чалавека.

На самай справе мне столькі, колькі здолеў я спасцігнуць.

Аб прыродзе дабра і зла

…бог, паколькі ён добры, не можа быць прычынай усяго насуперак сцвярджэнню большасці. Ён прычына толькі нямногага для людзей, а ў многім ён не вінаваты: бо ў нас значна менш добрага, чым дрэннага. Прычынай дабра нельга лічыць нікога іншага, але для зла трэба шукаць якіясьці іншыя прычыны, толькі не бога.

Платон

Бог не мае дачынення да прычыны атаясамлення намі некаторых падзей і людзей з увасабленнем зла. Ён з'яўляецца яго вытокам. Роўна як і крыніцай дабра. Патлумачу.

Што такое дабро? «Дабро. 1. Усё станоўчае, добрае, карыснае. 2. Уласнасць, рэчы. 3. Аб чым-небудзь дрэнным, нягодным. Такога дабра нам не трэба». (С. І. Ожэгаў «Слоўнік рускай мовы». )

А што ёсць зло? «Зло. 1. Нешта дурное, шкоднае. 2. Бяда, няшчасце, непрыемнасць. 3. Прыкрасць, злосць». (Там жа.)

Што традыцыйна лічыцца дурным, шкодным для чалавека? Хваробы, нястачы, нешчаслівыя выпадкі, непрыемнасці – усё тое, што адчуваць (перажываць) нам не падабаецца. Але ці з'яўляецца злом гэта на самай справе?

Напрыклад, у мяне забалела горла. Што я павінна зрабіць? Адшукаць прычыну хваробы. Лёгкае пяршэнне ў горле перашкаджае мне размаўляць на павышаных танах і гаварыць гадасці, хвароба з'яўляецца знакам для мяне: калі я не спынюсь і не перастану лаяцца на ўвесь свет, непрыемныя адчуванні неўзабаве перарастуць спачатку ў звычайную ангіну, а потым і ў гнойную. Або боль у горле выкліканы невыплаканымі слязьмі (тады будзе адчуванне кома). Цяпер вернемся да адказу на пытанне: што рабіць? У першым выпадку варта, пераламаўшы сябе, пачаць з мірам, пакорліва, прымаць сітуацыі і людзей, трэба навучыцца спакойна, без гневу ў душы, рэагаваць на раздражняльнік, успрымаючы яго як урок, як стымул да самаўдасканалення. Бо ў іншых нас раздражняюць нашы ўласныя недахопы. «Вочы калоць» можа толькі праўда аб сабе, праяўляемая відавочней усяго праз акружаючых. У другім выпадку трэба выплакацца, гэта ачысціць арганізм ад хваробатворных мікробаў значна лепш, чым любыя лекі, ужыванне каторых здольнае прывесці толькі да хранічнага танзіліту, а не да вырашэння праблемы.

Вы ўсё яшчэ лічыце хваробы злом? Не належыць чалавеку прыпадабняцца да страўса. Пазбегнуць небяспекі можа толькі той, хто не баіцца зазірнуць ёй ў вочы.

Пяройдзем да нешчаслівых выпадкаў. Вы трапілі ў аварыю. Раз, другі… Трэцяга шанцу зразумець, што менавіта штурхае вас развітацца з жыццём, можа і не быць. Трэба знайсці страчаны сэнс жыцця (і хутка!).

Перейти на страницу:
Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Комментарии / Отзывы
    Ничего не найдено.