Астрид Линдгрен - Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке) Страница 23
- Категория: Детская литература / Прочая детская литература
- Автор: Астрид Линдгрен
- Год выпуска: неизвестен
- ISBN: нет данных
- Издательство: неизвестно
- Страниц: 27
- Добавлено: 2019-02-14 16:02:44
Астрид Линдгрен - Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке) краткое содержание
Прочтите описание перед тем, как прочитать онлайн книгу «Астрид Линдгрен - Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке)» бесплатно полную версию:Астрид Линдгрен - Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно
Гэта паездка павiнна вырашыць лёс Далiны Дзiкай Ружы, як казаў Джанатан. I я быў тым, ад каго залежала, як яна закончыцца. Закончыцца яна дрэнна. Я ўсё больш i больш пераконваўся ў гэтым. Кожны раз, азiрнуўшыся, я бачыў, што гэтыя чорныя шлемы ўсё блiжэй i блiжэй, зрэдку яны хавалiся за пагоркам, часам за дрэвамi, але, несумненна, яны даганялi нас.
Джанатан ведаў гэтак жа, як i я, што мы не можам выратавацца абодва, i было неабходна, каб Джанатан застаўся на канi адзiн: я не мог дазволiць, каб яго схапiлi з-за мяне. Я закрычаў на хаду:
- Джанатан, зараз зрабi так, як я скажу. Пакiнь мяне дзе-небудзь там, за паваротам, дзе мяне не змогуць убачыць, i даганяй Орвара!..
I я заўважыў, што спачатку ён здзiвiўся, але не так, як я чакаў.
- А ты зможаш? - запытаўся Джанатан у мяне.
- Не ведаю, але я б хацеў! - адказаў я.
- Мой смелы маленькi Сухарык, - гукнуў ён. - Я вярнуся па цябе! Як толькi Орвар будзе ў бяспецы ў Мацiяса, я вярнуся па цябе.
- Абяцаеш? - запытаў я.
- Ну, а як жа ты думаеш? - крыкнуў Джанатан.
Мы даехалi да вярбы, дзе мы купалiся.
- Я схаваюся ў гэтым дрэве, - кажу. - Ты знойдзеш потым мяне тут.
Часу не было, каб штосьцi сказаць яшчэ. Цяпер нас не бачылi з-за пагорка. Джанатан прытрымаў каня, каб я змог саскочыць. Потым ён зноў памчаўся галопам у лагчыну. А я прыцiх, слухаючы, як мiма праскакалi коннiкi. У нейкi момант я ўбачыў неразумны твар Парка. Ён ашчэрыўся, нiбыта гатовы быў укусiць, - i гэтаму чалавеку Джанатан выратаваў жыццё!
Джанатан ужо дагнаў Орвара, я бачыў, як яны знiклi разам, i я быў задаволены. А ты, стары Парк, скачы, калi думаеш, што табе гэта дапаможа. Больш табе не ўбачыць нi Джанатана, нi Орвара.
Я заставаўся ў лагчыне, пакуль Парк i яго людзi не знiклi з поля зроку, потым апусцiўся да ракi, да майго дрэва. Як было прыемна залезцi ў зялёную крону i ўладкавацца на шырокай галiне, бо я так стамiўся. Да берага, каля самага дрэва, прыбiла лодку, яна, пэўна, адарвалася недзе i зараз не была прывязана. "Як засмучаўся той, хто яе страцiў", - падумаў я i сеў у яе, азiраючыся па баках. Я глядзеў на бурлiвую ваду, на камень Парка i думаў, што гэта якраз тое месца, дзе ён павiнен быў быць. Потым я ўбачыў па той бок ракi гару Катлы i падзiвiўся, як можна трымаць у палоне людзей у яе жахлiвых пячорах. Я ўспомнiў пра Орвара i Джанатана, мне так хацелася, каб яны выратавалiся ў падземным праходзе, перш чым iх дагонiць Парк. Я думаў, вядома, i пра тое, што скажа Мацiяс, калi сустрэне Орвара ў сваiм сховiшчы. Як ён будзе рады! Я сядзеў i думаў пра ўсё гэта.
Пачало цямнець, i я зразумеў, што мне, пэўна, давядзецца правесцi тут усю ноч. У Джанатана не будзе часу вярнуцца да цемнаты. I калi сцямнела, мне зноў стала вусцiшна. Я адчуваў сябе вельмi адзiнока.
I раптам я ўбачыў жанчыну, якая ехала на канi ўздоўж берага ракi. Гэта была не хто iншая, як Сафiя. Я нiколi не быў так рады бачыць яе, як у гэты момант.
- Сафiя! - закрычаў я. - Сафiя, я тут.
Я выбраўся з гушчынi дрэва i замахаў рукамi, i спатрэбiлася шмат часу, пакуль яна пераканалася, што гэта быў я.
- Але, Карл, - сказала яна. - Як трапiў ты сюды? А дзе Джанатан? Пачакай, зараз мы да цябе спусцiмся, мы толькi напоiм коней.
Затым я ўбачыў за ёй двух мужчын, якiя таксама былi вярхом на конях. Я пазнаў першага - Губерт. Другога не было бачна, але, калi ён пад'ехаў, пазнаў i яго. Гэта быў Джосi.
Але гэта не мог быць Джосi - цi я з'ехаў з глузду i трызню? Сафiя не магла прыехаць сюды з Джосi, што ж здарылася? Можа, Сафiя таксама з'ехала з глузду цi мне пачулася, што Джосi здраднiк? Не, мне гэта не здалося, ён быў здраднiкам. Я не трызнiў - вось ён перада мной, дык што ж цяпер будзе?
Ён пад'ехаў да ракi, напалову асветлены, i закрычаў:
- Каго мы бачым, маленькi Карл Львiнае Сэрца! Вось мы i зноў сустрэлiся.
Усе трое спусцiлiся ўнiз. Я стаяў, чакаючы iх, i толькi адна думка была ў маёй галаве. Божа мой, што зараз будзе!
Яны саскочылi з коней, i Сафiя падбегла да мяне, абняла, вочы яе ззялi ад радасцi.
- Ты зноў палюеш на ваўкоў? - спытаў, смеючыся, Губерт. Але я стаяў, нiчога не кажучы, проста ўглядаючыся ў iх.
- Што вы робiце тут? - нарэшце я выцiснуў з сябе.
- Джосi збiраецца паказаць нам, дзе мы можам лаўчэй пераскочыць сцяну, сказала Сафiя. - Нам трэба гэта ведаць на той выпадак, калi пачнецца бiтва.
- Так, мы павiнны мець план, перш чым атакаваць, - сказаў Джосi.
Усярэдзiне ў мяне ўсё кiпела. "Няма нiякага сумнення, што твой план ужо гатовы", - падумаў я. Я ведаў, чаго ён тут. Ён збiраўся заманiць Сафiю i Губерта ў пастку, калi нiхто не спынiць яго. Затым я зразумеў - божа мой, я адзiны, хто павiнен гэта зрабiць, чакаць больш было нельга. Гэта павiнна было здарыцца цяпер. Як бы ўсё гэта мне не падабалася, гэта павiнна было адбыцца зараз. Але як жа пачаць?
- Як Б'янка, Сафiя? - запытаўся, нарэшце, я ў яе.
Сафiя стала сумнай.
- Б'янка не вярнулася з Далiны Дзiкай Ружы, - адказала яна. - А ты што-небудзь ведаеш пра Джанатана?
Яна не хацела гаварыць пра Б'янку, але я пачуў тое, што i хацеў даведацца: Б'янка была мёртвая. Вось чаму Сафiя прыйшла сюды разам з Джосi. Яна не атрымала нашага пiсьма.
Джосi таксама вельмi цiкавiла, цi ведаю я што-небудзь пра Джанатана.
- Яго, канечне ж, не злавiлi? - запытаў ён.
- Не, - адказаў я i паглядзеў у вочы Джосi. - Ён толькi што вызвалiў Орвара з пячоры Катлы.
Чырвоны твар Джосi пабялеў, i ён змоўк. Але Сафiя i Губерт былi так рады, так рады, што Сафiя зноў абняла мяне, а Губерт сказаў:
- Гэта - самая лепшая навiна, якую ты мог прынесцi нам.
Iм хацелася даведацца, як усё адбылося. Акрамя Джосi: ён раптам заспяшаўся.
- Мы зможам даведацца пра гэта пазней, - сказаў ён. - Мы павiнны дабрацца туды, куды накiроўваемся, да цемнаты.
"Так, таму што салдаты Тэнджыла, несумненна, дзесьцi чакаюць", - падумаў я.
- Паедзем, Карл, - прапанавала Сафiя. - Мы можам ехаць разам на маiм канi.
- Не, - сказаў я. - Вы нiкуды не павiнны ехаць з гэтым здраднiкам.
Я паказаў на Джосi i падумаў, што зараз ён мяне заб'е. Ён схапiў мяне за шыю сваiмi вялiзнымi рукамi i зароў:
- Што ты сказаў? Яшчэ адно слова, i я цябе прыкончу!
Сафiя прымусiла яго адпусцiць мяне, але яна была мной вельмi незадаволена.
- Карл, проста жахлiва назваць чалавека здраднiкам, калi гэта не так. Ты вельмi малады, каб адказваць за свае словы.
Губерт цiха засмяяўся.
- Я думаў, што здраднiк - гэта я. Хто надта многа ведае i каму падабаюцца белыя конi i штосьцi ў гэтым родзе, пра што ты пiсаў на кухоннай сцяне дома.
- Так, Карл, ты раскiдваеш свае абвiнавачваннi паўсюдна, - сказала строга Сафiя. - Ты павiнен падумаць пра гэта.
- Прабач, Губерт, - сказаў я.
- А як наконт Джосi? - запытала Сафiя.
- Я не гавару, што прашу прабачэння, назваўшы здраднiка здраднiкам.
Але я не мог прымусiць iх паверыць мне. Стала жахлiва, калi я зразумеў гэта. Яны збiралiся iсцi з Джосi, яны самi iшлi насустрач сваёй смерцi, як нi iмкнуўся я iх пераканаць.
- Ён вядзе вас у пастку, - гаварыў я. - Я ведаю гэта, ведаю... Спытайце яго пра Ведэра i Кадэра, якiх ён сустракаў у гарах, i спытайцеся ў яго, як ён здрадзiў Орвару.
Здавалася, Джосi зноў збiраецца кiнуцца на мяне, але ён неяк стрымаў сябе.
- Цi ж мы не можам пайсцi, як дамовiлiся? - настойваў ён. - Цi мы рызыкуем з-за выдумак гэтага хлапчука?
Ён паглядзеў на мяне з нянавiсцю.
- А я любiў цябе калiсьцi, - пакiваў ён галавой.
- Я таксама любiў вас, - адказаў я.
Я бачыў, якi ён быў разгублены, хаваючы гэта пад гневам. Ён сапраўды спяшаўся цяпер, таму што яму трэба было, каб Сафiю схапiлi, перш чым яна зразумее праўду, iнакш яго ўласнае жыццё апынецца ў небяспецы.
Якой палёгкай было для яго тое, што Сафiя не хацела ведаць праўду. Яна верыла Джосi, яна заўсёды верыла яму, а мне, якi спачатку абвiнавацiў аднаго чалавека, потым другога, - як яна магла мне паверыць?
- Паедзем, Карл, я высветлю ўсё пазней.
- Не будзе нiякага "пазней", калi паедзеш зараз з Джосi.
Я заплакаў. Наджыяла не перажыве страты Сафii. А я не мог выратаваць яе, таму што яна не хацела сама ратавацца.
- Паехалi, Карл, - паўтарыла яна ўпарта.
Але потым я нешта ўспомнiў.
- Джосi, - сказаў я. - Расшпiлi кашулю i пакажы, што ў цябе на грудзях.
Джосi смяротна пабялеў, так, што нават Сафiя i Губерт заўважылi гэта. Ён прытулiў руку да грудзей, нiбы прыкрываючы там штосьцi.
Настала кароткае маўчанне. Потым Губерт сказаў даволi настойлiва:
- Джосi, зрабi тое, што просiць хлопчык.
- Мы павiнны спяшацца, - адказаў ён, падсоўваючыся да свайго каня.
Сафiя насцярожылася.
- Не так ужо i спяшаемся, - сказала яна. - Я тут галоўная, Джосi. Пакажы мне свае грудзi.
Было жахлiва бачыць, як Джосi стаiць, задыхаючыся, напалоханы i паралiзаваны, не ведаючы, уцякаць цi заставацца. Сафiя падышла да яго, але ён адштурхнуў яе локцем, чаго не павiнен быў рабiць.
Яна схапiла яго i рэзка расшпiлiла кашулю.
А там, на грудзях, было кляймо Катлы: галава дракона, якая iскрылася, нiбы кроў.
Сафiя пабялела яшчэ горш, чым Джосi.
- Здраднiк, - сказала яна. - Пракляцце на тваю галаву за ўсё, што ты зрабiў для далiн Наджыялы.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.