Неизвестно - Федарэнка Дзікі луг Страница 8
- Категория: Разная литература / Прочее
- Автор: Неизвестно
- Год выпуска: неизвестен
- ISBN: нет данных
- Издательство: неизвестно
- Страниц: 9
- Добавлено: 2019-05-14 17:45:31
Неизвестно - Федарэнка Дзікі луг краткое содержание
Прочтите описание перед тем, как прочитать онлайн книгу «Неизвестно - Федарэнка Дзікі луг» бесплатно полную версию:Неизвестно - Федарэнка Дзікі луг читать онлайн бесплатно
— Мама, а дзядзька вучоны?
— Вучоны, сынок. І ты, як вырасцеш, станеш вучоны... Толькі гарэлкі беражыся, бачыш, што ад гарэлкі бывае...
— Ну і што, што вучоны? — сказаў Грыша без злосці, астыў на вуліцы і палагод- неў. — Калі ён вучоны, дык хай спярша піць навучыцца. Я яшчэ не такіх вучоных бачыў. Цэлую акадэмію прайшоў.
— Ох, прайшоў, Грышачка, прайшоў, не дай Бог нікому прайсці... Ты на іх не гля- дзі. Яны самі па сабе, а ты цішком сам па сабе. Ён сказаў па вучонасці, а ты сцярпі, змоўчы, адыдзі ўбок... Хіба ты чужому чалавеку свае мазгі ўставіш?.. У іх вучонасць, а ў цябе таксама і розум, і Сюзана, і работа... Сам дабіўся, ніхто не памагаў...
— А хто мне памагаў? Сам!
— Ох, сам, Грышачка, век сам, і не прапаў, у людзі выйшаў, і матку няшчасную глядзіш, не кінуў, і ўсё ў цябе ладненька-складненька...
Каб хто чужы паслухаў, дык можна было падумаць, што Грыша дзве аспіран- туры скончыў, а не дзве ходкі меў. Недзе далёка, на другім канцы вёскі, празвінела вядро ля студні, а пачулася як зусім побач. І такое блізкае было неба, што звон вядра даляцеў да яго, і зоркі таксама празвінелі ціхім рэхам у адказ.
— Так цёпленька сядзець дома, целевізар глядзець, а яму холадна, — забывался Махновачка і казала пра Пятра, як пра жывога. — Так ужо шкода яго, так шкода! Такі добры быў... А што бачыў за век? Нічога. Добрыя ўсе няшчасныя, а злыя — шчаслівыя.
Тут Грыгор не згадзіўся. Ён лічыў сябе і шчаслівым, і не злым.
— А чым ён няшчасны? Яму выкапалі, труну зрабілі, вянок купілі... Усё як у людзей. Ляжы сабе.
— Ён не ў зямлі ляжыць, а вісіць на небе, — сказаў раптам малы Васілёк, пад- ціскаючы ногі. — Бачыць нас і ўсё чуе.
І праўда — такое хараство было разліта вакол, што не дапускала яно думкі пра смерць; ды не бывае яе, не можа яе быць у гэтай зорнай бясконцасці, сярод вечнай гармоніі, дзе ўсяму сваё месца, дзе ніводная касмічная пылінка не з’яўляецца і не знікае сама па сабе, без чыёйсьці на тое волі!..
А зоркі ўсё пераміргваліся, усё тоненька звінелі, нібы на самай справе гэта былі незлічоныя душы даўно ад нас адляцелых, якія цяпер там, уверсе, працягваюць жыць, перамаўляюцца паміж сабою на сваёй мове, пазіраюць на нас і спачуваюць нам.
IX
Пятра пахавалі зімой, а ўлетку да Валі пасватаўся ўдавец з суседняй вёскі, таксама, як і нябожчык Пятро, за яе маладзейшы. Нармальны чалавек. Не піў, не курыў. Меў бензапілу і сына гадамі такога, як Любка. Валя пайшла за яго. Ён прадаў сваю хату, перабраўся да яе, і яны пачалі жыць, як так і трэба.
Чаму такіх мужчын наносіць на такіх, як Валя, што яны ў іх знаходзяць — вялі- кая загадка, і разгадкі ёй пакуль няма ў гэтым свеце. Справа густу? Каму падабаецца поп, а каму пападдзя? А можа тут звычайны цвярозы разлік: вазьму такую ведзь- му — удзячная будзе, больш любіць будзе, здраджваць не будзе, а я, наадварот, пад усю гэтую валынку разгарнуся, пад шумок пачну рабіць, што хачу... А дудкі. Ніколі так не атрымаецца. І хіба пад старасць, калі ўжо, уласна кажучы, позна, спахопіцца такі мудрэц — дык што ж гэта атрымалася? — не я яе, а яна мяне пад сябе падмяла, не я на ёй, а яна на мне ўсё жыццё праездзіла...
У канцы лагоднага ціхага жніўня, калі ляталі сярэбраныя ніці з чорнымі павуч- камі на іх, каліна гнулася ад цяжкіх гронак, а пад вокнамі ўздоўж сцяны кіпелі ў самай квецені вяргіні і мальвы, выкідвалі свае высокія стрэлкі гладыёлусы, — уве- чары Махновачка збірала сына ў першы клас. Васілёк быў рады, ён ужо ўмеў чытаць, пісаць і ведаў табліцу множання. Махновачка нават нагледзела і падвязала нітачкамі лепшыя кветкі, каб зрэзаць іх заўтра свежымі ў букет. На канапе ляжа- лі касцюмчык, кашулька, стаялі сандалі, усё новенькае. Кулініч спецыяльна вазіў сына ў горад на прымерку. На стале — падручнікі, сшытачкі і ранец. Махновачка сабралася сына мыць. Выпаліла ў печы, наставіла чыгуноў, балею, начоўкі... Думкі раіліся, скакалі весела і бязладна. Яна ўяўляла, як яны будуць з бацькам правяраць дзённік, памагаць яму рабіць урокі; а як вырасце і ажэніцца, будуць любавацца на іх, маладых, і толькі шкада, што нельга ў царкве, бо самі яны з Кулінічам распісаліся ў сельсавеце — так сабе, не вельмі каб было ўрачыста...
Яна наставіла чыгуноў, сын быў ужо голенькі, неяк аступіўся і сеў у кіпецень. Пасля Махновачка расказала, што ён не паспеў нават ускрыкнуць, але яна сама тады зараўла так нема, што ніводзін гук проста не быў бы пачуты. У сына задок, і ўсё, што можна, было зварана ўкрутую, да сіняй чарнаты. Ён сканаў, не даехаў- шы да бальніцы. Кулініч сам зрабіў маленькую труну, вычасаў невысокі дубовы крыж. Пастаяў з сякераю ў руцэ, паблукаў позіркам па двары. Потым пайшоў і пад корань пачаў секчы каліну. Падалі на плот, разбіваліся, лопаліся чырвоныя буйныя ягады. Куст супраціўляўся смерці. Сякера саспружыніла на нечакана цвёрдым ствале, рука дрыгнула, і ўдар прыйшоўся па назе. Кулініч аберуч заціснуў рану і прамовіў:
— Баліц!..
Вось так яно спрацавала, гэтае подлае, бязлітаснае, жорсткае да агіды праві- ла — не забывайся, хто ты ў гэтым свеце, не любі моцна, не прывязвайся да каго б ні было, не прывыкай, будзь заўсёды напагатове, каб не заспела знянацку, умей абараняцца, трымай пра запас усе варыянты — аж да самага горшага... А забудзеш расслабішся, захочаш пазіраць на гэты свет шырока раскрытымі васільковымі вачы- ма — дык мы напомнім!..
Пераносілі гора Кулінічы мужна. Прынамсі, знешне. Толькі некаторыя новыя рысы ў іх паводзінах, характарах, звычках з’явіліся, і гэтае новае дзівіла.
Напрыклад, Махновачцы ўвесь час трэба было, каб у яе былі занятыя рукі. Даходзіла да таго, што — усё адно не спала — палола ўночы агарод, у цемры навоб- мацак аддзяляючы бульбоўнік ад зелля.
— Чаго ты зноў ноччу на градах? — злаваліся на яе.
— То я коціка шукала... Коцік у разору забег, мяўкае, — хлусіла яна, апраўдва- ючыся.
— Грэх так моцна перажываць! Яшчэ бяду на вёску наклічаш!..
Смерць сына выявіла не горшыя якасці Кулінічаў, а лепшыя. Іх пачало цягнуць да людзей, гэтым яны думалі выратавацца. Махновачка куды б ні шла, як убачыць каго на агародзе ці ў двары — бяжыць, спатыкаецца:
— Хоць трохі што памагу...
— Ідзі! — гналі яе. — Не трэба тваёй работы!
У Валі каля варот рос малады дуб. Прымак, каб паказаць сваю гаспадарскасць, пачаў з таго, што бензапілой яго зваліў, каб зрабіць новае шула. Абчасаў. Шнур нацёр вугалем, цвічком прыбіў, нацягнуў на струну, прыпадняў — шпок! — адбілася роўная чорная адмеціна, па якой можна дзяўбаць пазы. Кулініч здалёк угледзеў, ідзе, спяшаецца, нагой заграбае — усё ж такі пашкодзіў сякерай. У руцэ пешня, цягнецца па зямлі, як шчупакоў хвост.
— Куды ты йдзеш, куды? — сярдзіта крычыць прымак. — Чаго ты йдзеш, чаго?
— Памагац!
Яшчэ Махновачка палюбіла хадзіць у госці. Кожны вечар брала гасцінец і ішла да каго-небудзь. Дык бачылі праз акно, што яна ідзе, і ўцякалі, або зачыняліся, затой- валіся, нібыта няма дома. Пайшла чутка, што яна ходзіць красці. І неяк так атрыма- лася, што пачалі зваць яе ўжо не Махновачка, а Махноўка, і разам з гэтым ласкавым суфіксам сапраўды як бы выпала, знікла абаяльнасць, а засталося толькі нешта ад нелюдзімага бацькі Махно.
Махноўка зразумела, што яе проста цураюцца, не хочуць, не любяць, калі прый- шла неяк да Валі, прынесла жоўтых гарбузовых семак дзеўкам.
— Знаеш што, — сказала Валя, — Пятра больш няма, не хадзіце сюды. Ні ты, ні Кулініч. Я цябе слухаць не хачу. А за тую ласяціну аддам як-небудзь... У мяне чалавек памёр, дык мяне ніхто не шкадаваў, майго гора ніхто не бачыў, а ў цябе ўжо такое гора, што толькі на руках насіць.
Аднойчы раніцай Махноўка сабралася і пайшла пехам за дзесяць кіламетраў у горад у царкву. Што там было, што яна ў каго прасіла, невядома, але вярнулася яна змененая, як бы аддаленая ад людзей.
Да яе душы цяпер дабрацца стала немагчыма. Ёй скажаш, дождж ідзе, яна ў адказ:
— Хай ідзе! — а вочы застылыя, нерухомыя.
— Селядцы ў магазін прывезлі...
— Хай вязуць.
— Сюзана Грышава дзевачку нарадзіла...
— Хай нараджае.
«Ды што ж гэта за мукі такія... Ты ж яшчэ не старая, схадзі ў паліклініцу, пра- верся, цяпер жа і ў пяцьдзясят нараджаюць, не тое што ў сорак...»
— Хай нараджаюць.
«Ці калі ўжо так несцярпіма, дык усынавіце! Схадзі ў органы апёкі», — раілі ёй.
— Хай усынаўляюць!
— Схадзі ты, я яшчэ цябе навучу, у малітоўны дом. Папы не памаглі, дык мо баптысты памогуць...
— Хай памагаюць, — зварочвала яна на бітую дарогу; голас сам па сабе, а думкі ў іншым месцы.
Гэтымі паводзінамі, як ні дзіўна, пачала яна нагадваць Грыгора. Адна ведаю нешта такое, чыталася на ёй, чаго вы не ведаеце. Толькі ў Грыгора было гэта з выклі- кам, з гаганькамі, а ў яе — з нейкім нядобрым самазаглыбленнем.А Грыша, новаспечаны бацька, якому пачала ўжо надакучаць яго спаважнасць і ўсё часцей цягнула яго на халасцяцкія гулі, — расказваў нам, падлеткам, што абля- пілі яго лаўку, слухалі яго, набіраючыся блатной мудрасці, — як уночы прыбягала да іх Махноўка, памешаная, сівая, страшная, пакацілася ў ногі: «Грышачко, сыночак, аддайце мне дзевачку, вы сабе яшчэ народзіце!»
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.