АлёнКа - Аб вечным. Запіскі эзатэрыка Страница 4

Тут можно читать бесплатно АлёнКа - Аб вечным. Запіскі эзатэрыка. Жанр: Проза / Русская современная проза, год неизвестен. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте «WorldBooks (МирКниг)» или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
АлёнКа - Аб вечным. Запіскі эзатэрыка

АлёнКа - Аб вечным. Запіскі эзатэрыка краткое содержание

Прочтите описание перед тем, как прочитать онлайн книгу «АлёнКа - Аб вечным. Запіскі эзатэрыка» бесплатно полную версию:
Кніга складаецца з дзвюх частак, першая з якіх дае адказы на пытанні: што ўяўляе сабою час? якую прыроду маюць дабро і зло? у чым розніца паміж мужчынам і жанчынай? чым на самай справе з'яўляюцца татэм і табу? што мы ведаем аб сімвалізме? У другой частцы чытач знойдзе практычныя рэкамендацыі, як разбагацець, не страціўшы здароўя, як справіцца з рэўнасцю, навучыцца карыстацца прыкметамі ў паўсядзённым жыцці і аналізаваць свае сны, пазнаёміцца са шляхамі атрымання ведаў.

АлёнКа - Аб вечным. Запіскі эзатэрыка читать онлайн бесплатно

АлёнКа - Аб вечным. Запіскі эзатэрыка - читать книгу онлайн бесплатно, автор АлёнКа

Вецер і мужчына: няўлоўны, ветрагон, у яго вецер у галаве, шукай ветру ў полі, кідае словы на вецер, трымае нос па ветры. Сустракалі такіх? Іх няма ў чым дакарыць, з прыродай не паспрачаешся. І цяпер зразумела, якім «ветрам» часам бывае жанчыне дзіцё «надзьме» – красамоўным.

Мужчынам, намагаючымся стаць андрагінамі (самадастатковымі), мае сэнс ператварыцца ў фізічнае паняцце «вадкае паветра» – трэба набыць недастаючыя жаночыя якасці: апусціцца з нябёсаў на зямлю, замяніць легкадумнасць глыбакадумнасцю, імкнуцца да рэалізацыі сваіх паветраных збудаванняў.

Жанчыне, каб не стаць на яго шляху непатрэбным баластам, неабходна прасякнуцца ідэямі свайго мужчыны, каторы, у сваю чаргу, павінен памятаць, што цёпла, сытна, камфортна, утульна ў доме не само па сабе, а дзякуючы камусьці, каму і варта аддзячыць. Узаемапаразуменне пачынаецца з удзячнасці, лепш выражанай не на словах, а пры дапамозе падарункаў – памятаем пра матэрыяльную жаночую прыроду.

У выпадку двух андрагінаў (самастойных, незалежных, самадастаковых асоб) будзе мець месца узаемапранікненне поглядаў.

Як для мужчын важныя нейкія духоўныя пошукі (духоўны ад слова дух – «воздух», паветра), так для жанчыны мае значэнне, каб пошукі яе мужчыны добра аплачвалісь (вада, і тым больш зямля – рэчы канкрэтныя, якія ўспрымаюцца дотыкам, матэрыяльныя). Гэта таксама нармальная, здаровая, адвечная мужчынска-жаночая пазіцыя, абумоўленая, зноў жа, асаблівасцямі адпаведных стыхій. Стаць андрагінам у гэтым кантэксце, значыць здолець злучыць неспалучальнае, паяднасць у асобе аднаго чалавека (будзь-то мужчына або жанчына) абедзве процілеглыя пазіцыі, што дазволіць адухатварыць матэрыяльныя праявы нашага свету, дасць магчымасць дасягнуць раю на зямлі, зямного раю – таго, аб якім гаворка як раз і ідзе ў Бібліі. Трэба палюбіць грошы ўсёй душой, а калі грошы адкажуць табе ўзаемнасцю, ты палюбіш жыццё. Імкненне ж да жыцця супадае з накірункам руху да раю. Вось па такіх правілах мае сэнс усталёўваць адносіны паміж жанчынай і мужчынам (а не паміж жанчынай і мужчынай, як гэта часта бывае сёння).

Зразумела, што любоў-дзеянне і любоў-адносіны варта распаўсюдзіць на ўсё, чаго жадае душа, што дазволіць задаволіць яе патрэбы.

Тое, што сучасных мужчын больш цікавяць цялесныя ўцехі, а жанчыны жадаюць духоўнага зліцця – добрая прыкмета набліжэння часу «Царства Божага», бо, па логіцы рэчаў, усё павінна быць наадварот. Пры гэтым, спакусы ў вобразе жанчыны не варта пазбягаць, дастаткова палюбіць яе ўсім сэрцам, узжадаць ад душы, што дазволіць паяднаць матэрыю (цела) з духам.

Вось так, прытрымліваючыся сярэдзіннага шляху, не ўпадаючы ў крайнасці, зямля-вада-жанчына-маці і неба-вецер-мужчына-бацька, пераплятаючыся, садзейнічаюць паступоваму пераходу ад дуальнага ўспрыняцця свету да перажывання пачуцця абсалютнага адзінства, набліжаючыся тым самым да Адзінага, да Творцы, Ісціны, Абсалюта.

Крытыкам аб крытыцы

«Не судзі, ды не судзімы будзеш» – словы з Бібліі, скіраваныя тым, хто не ўяўляе свайго жыцця без крытыкі.

«Крытыка карысна, яна служыць навучанню, без маіх суджэнняў наконт іншых людзей немагчыма іх удасканаленне» – скажуць крытыкі, рацыяналізуючы тым самым сваё імкненне судзіць усё і ўсіх.

Ці так гэта? Адкажам на пастаўленае пытанне пазней. Спачатку неабходна вызначыць, адкуль бярэ свае вытокі жаданне большасці людзей асуджаць.

Калі я толькі яшчэ пачынала рабіць свае першыя прафесійныя крокі ў якасці настаўніцы, бывала, паклічуць мяне на адкрыты ўрок, а я сяджу і пільна сачу за настаўнікам, каб не дай Бог не прапусціць якія-небудзь дапушчаныя ім агрэхі. Цяпер надышоў час задумацца, навошта я так рабіла? Каб падштурхнуць таго настаўніка да прафесійнага росту? Шчыра кажучы, не. Калі я каго-небудзь раней крытыкавала, то толькі з адной мэтай – падняць сваю ўласную самаацэнку: паколькі ён (яна) робіць гэта горш за мяне, то я лепшая ў сваёй справе.

Я не выпадкова выкарыстала ў сваёй споведзі слова раней. Зараз я так не раблю, а калі хаджу да каго-небудзь на ўрокі, то толькі з адной мэтай – навучыцца чамусьці новаму, адзначыць для сябе найбольш цікавыя моманты і эфектыўныя метады і прыёмы работы, якія потым выкарыстаю ў сваёй навучальнай практыцы, і, безумоўна, дзеля таго, каб сказаць настаўніку, не пашкадаваўшаму часу і нерваў на падрыхтоўку да адкрытага ўрока, вялікі дзякуй. Думак аб крытыцы больш нават не ўзнікае. Чаму? Таму што самаацэнка падрасла да ўзроўню адэкватнай, і разам з тым знікла патрэба камусьці штосьці даказваць. Існуюць толькі два крытэрыі паспяховасці прайшоўшага ўрока – пачуццё ўнутранай задаволенасці і ззяючыя радасцю вочы дзяцей. Іншых паказальнікаў няма.

«Не судзі, ды не судзімы будзеш». Чаму не варта крытыкаваць тым, каму рабіць гэта так хочацца? Таму што, па-першае, «як гукнеш, так і адгукнецца», а па-другое, «не плюй у калодзеж, спатрэбіцца вады напіцца». Звесці дзеянне прыказак да мінімуму можна толькі ў тым выпадку, калі крытыка прадыктавана не жаданнем вынайсці недахопы, а яго адсутнасцю. Інакш кажучы, крытыка толькі тады можа быць прадуктыўнай, калі яна не суправаджаецца пачуццём патаемнай асалоды ад прыніжэння табой іншага чалавека (і адпаведна ўзвышэння сябе). Такім чынам, крытыкуючы без удзелу эмоцый, дакладней, з добрых пабуджэнняў (не тых, якімі выбрукавана дарога ў пекла), мы пажнем пасеянае лягчэй, але пажнем абавязкова: асуджаючы суседа зверху, вы самі рызыкуеце стаць аб'ектам плётак суседкі знізу.

Вернемся да пытання: наколькі карысна крытыка?

Неаднаразова чула ад маладых настаўніц:

– Сёння на ўрок прыходзіла намеснік дырэктара. Гэта ўжо не першы раз. Яна бывала ў мяне, так што я добра ведала, што яна хоча ўбачыць. Я паказала ёй тое, што ад мяне чакалася, і ўрок прайшоў паспяхова.

– Табе пашанцавала. А вось да мяне дырэктар прыходзіла. У яе вышэйшыя запатрабаванні, трэба больш паказваць і іншае.

Далей, мяркую, можна не працягваць дыялог. Які з яго напрошваецца вынік? Чаму навучыліся, чакаючы крытыкі і намагаючыся паменшыць яе колькасць, дзяўчаты? Падладжвацца пад меркаванне крытыка, прытрымлівацца моды, падпарадкоўвацца поглядам натоўпу. Як вы думаеце, такога роду «гнуткасць» будзе спрыяць творчай самарэалізацыі асобы? Адкажыце на гэта пытанне, і праблема мэтазгоднасці выкарыстання крытыкі больш не будзе перад вамі стяць. Шчыра адкажыце!

Між тым, парады і рэкамендацыі даваць можна, але лепш у выпадку, калі вас аб гэтым просяць або калі вашым меркаваннем цікавяцца. Адказваць жа на пытанні, якія не прагучалі, мае сэнс моўчкі.

Аб веры

Вера – гэта ўпэўненасць у кімсьці-чымсьці. Такое азначэнне веры мы знойдзем у слоўніку. А што такое ўпэўненасць? Гэта цвёрдая вера ў каго-што-небудзь. Атрымліваем замкнёны ланцужок даваемых адно праз адно азначэнняў: вера ёсць упэўненасць, упэўненасць ёсць вера. Таўталогія! Лепш сказаць па-іншаму: упэўнены (у-вере-нный) у сабе чалавек – той, які мае ўнутры сябе веру. Тады зноў жа ўсплывае на паверхню пытанне: што такое вера?

Разбяром слова па складах: ве-ра, дзе «ве» паходзіць ад слова веды, ведаць, а «ра» ад Ра.

Ра – бог сонца, ра – старажытны корань слова радасць. Такім чынам, вера – гэта, па-першае, веданне сонца, бога-сонца, а па-другое, веданне радасці. Або: каб стаць шчаслівым – зведаць радасць (тую, якую Ра дасць), трэба пазнаць Бога.

«Пазнай сябе, і ты пазнаеш Бога». Што менавіта я павінна ведаць пра сябе? Неабходна спасцігнуць цэнтр асобы, ядро, сярэдзіну, адбітак Бога на целе чалавека – сонечнае спляценне. Сонечнае спляценне знаходзіцца акурат пасярэдзіне цела (на ўзроўні дыяфрагмы) і складаецца з цесна пераплеценых паміж сабою нервовых канчаткаў, яно з'яўляецца ёмішчам энергіі жыцця. Разумнае карыстанне сваім энергетычным патэнцыялам павінна садзейнічаць вашаму добраму самаадчуванню, заклікана прывесці вас да веры.

Такім чынам, ніжэй размова пойдзе аб выпрацоўцы, назапашванні, захаванні, размеркаванні і аддачы сваёй энергіі – энергіі сонца. Усе толькі што пералічаныя назоўнікі залежаць ад дзеясловаў, якім на сёння вы аддаеце перавагу. Рака жыцця цячэ поўнаводней тады, калі вы займаецеся любімай справай. У гэтым заключаны парадокс: здавалася б, раз я працую – я павінна расходаваць дар Ра. Ды не, сілы пакідаюць мяне тады, калі займаюся нялюбай справай, калі ж рабіць з душой, сілы, наадварот, прыбываюць. Так, працуючы над кнігай, я станаўлюсь мацней, а выкладаючы ў школе, за рэдкім выключэннем, слабну. Чаму так? Усё проста. Тут дзейнічае закон захавання энергіі: сколькі ты яе страціш, столькі і прыбудзе. Аддаючы сябе без астатку пісьменніцкай справе, я адчуваю як мяне літаральна захлёствае цяпло і святло сонечных промняў знутры. Зберагаючы ж сілы для работы пасля работы і таму не выкладваючыся на поўную катушку ў школе, я мала і атрымліваю наўзамен. А калі б так не рабіла? Калі б аддавала ўсе сілы, не шкадуючы сябе ні на гран, выплёсквала ўсю сваю душу да апошняй кроплі не толькі падчас заняткаў тым, да чаго душа ляжыць, а і на рабоце, і дома, у адносінах да сваёй сям'і? Што б тады? Па законах фізікі я б стала яшчэ энергічней, жывей! Значыць, цяпер я так буду рабіць далей. Тым больш, пры перавыдатку заўсёды можна ўключыць паслухаць прыемную музыку, прагуляцца па лесе і падыхаць чыстым паветрам, пазагараць на пляжы, проста прылегчы адпачыць – усё гэта будзе садзейнічаць аднаўленню фізічных і душэўных сіл.

Перейти на страницу:
Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Комментарии / Отзывы
    Ничего не найдено.