АлёнКа - Аб вечным. Запіскі эзатэрыка Страница 5

Тут можно читать бесплатно АлёнКа - Аб вечным. Запіскі эзатэрыка. Жанр: Проза / Русская современная проза, год неизвестен. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте «WorldBooks (МирКниг)» или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
АлёнКа - Аб вечным. Запіскі эзатэрыка

АлёнКа - Аб вечным. Запіскі эзатэрыка краткое содержание

Прочтите описание перед тем, как прочитать онлайн книгу «АлёнКа - Аб вечным. Запіскі эзатэрыка» бесплатно полную версию:
Кніга складаецца з дзвюх частак, першая з якіх дае адказы на пытанні: што ўяўляе сабою час? якую прыроду маюць дабро і зло? у чым розніца паміж мужчынам і жанчынай? чым на самай справе з'яўляюцца татэм і табу? што мы ведаем аб сімвалізме? У другой частцы чытач знойдзе практычныя рэкамендацыі, як разбагацець, не страціўшы здароўя, як справіцца з рэўнасцю, навучыцца карыстацца прыкметамі ў паўсядзённым жыцці і аналізаваць свае сны, пазнаёміцца са шляхамі атрымання ведаў.

АлёнКа - Аб вечным. Запіскі эзатэрыка читать онлайн бесплатно

АлёнКа - Аб вечным. Запіскі эзатэрыка - читать книгу онлайн бесплатно, автор АлёнКа

Захоўваць частку сваёй моцы трэба на выпадак непрадбачаных расходаў. Гэта практычна так жа, як лепш мець, чым не мець толіку грошай на сваім банкаўскім рахунку. Займацца назапашваннем можна двума спосабамі: пакідаючы нерастрачанымі да канца свае сілы ўнутры арганізма або звонку. Звонку – значыць скідваючы рэшту накопленага за дзень або ноч на месца, якое можна ўмоўна акрэсліць устойлівым злучэннем «чырвоны кут». Сэнс прамоўленых слоў усім добра вядомы, я ўдакладню толькі, што «чырвоны кут» можа складацца не абавязкова з абразоў, а з любых твораў мастацтва, іншых рэчаў, нават з усяго дома або кватэры, з краіны, дзе нарадзіўся і вырас, з планеты Зямля або нават з Сусвету цалкам. Асэнсавана ахвяраваўшы частку душы таму, чаму лічыце патрэбным, вы потым, калі ўзнікне патрэба, зможаце забраць падоранае назад, забярэце аўтаматычна, варта толькі прысесці на любімае крэсла, удыхнуць водар любімай кветкі або ўзяць у рукі любімую кнігу. Палюбіўшы некалі гэту рэч, вы цяпер можаце цешыцца ўзаемнасцю.

Навучыцца размяркоўваць сілы трэба, каб быць здаровым: калі вы захварэлі, дастаткова канцэнтрацыяй думкі перацягнуць энергію з рэзервуара (сонечнага спляцення) да хворага месца і загадаць ёй там заставацца да поўнага аднаўлення непакоячай вас часткі цела шляхам замены хворых клетак на здаровыя. Тое ж пры ажыццяўленні сваіх намераў: узнікненне жадання – асэнсаванне – канцэнтрацыя энергіі вакол вобраза таго, што хочаш атрымаць – выбух вонкі – вось і ўсё, што трэба для рэалізацыі мараў.

Пра дзяленне энергіяй з акружаючымі я ўжо пісала: чым больш аддаеш, тым больш атрымліваеш. Дадам толькі: што аддаеш, тое і атрымліваеш. Паберажыце сябе – выпраменьвайце ў наваколле любоў. Бо вера – гэта і ёсць веданне радасці ад умення любіць.

Хто мае продкі? Аб татэмізме

Татэмізм. Хвалюе мяне гэтае слова. Не ведаю чаму.

Татэмізм азначае пакланенне свайму татэму – жывёле-ахоўніку (або расліне), ад якога племя нібыта ўзяло свой пачатак. Адкуль у чалавека маглі ўзнікнуць думкі аб тым, што ён пайшоў ад жывёлы? Не ў сучаснага, каторы можа верыць або не верыць у існаванне першапродка, але не ведае свой татэм, а таго першапасяленца нашай Беларусі, які дакладна ведаў адказы на пытанні хто? як? і чаму?

ХТО? Аднаго разу ў мяне ўзнікла моцнае жаданне зазірнуць у мінуўшчыну, далёкую, таямнічую. Так я шукала сябе.

Легчы, цалкам расслабіцца. Дзесяць, дзевяць, восем, сем, шэсць, пяць, чатыры, тры, два, адзін, нуль. Глыбокі транс. «Шлях, іду па шляху, не звяртаючы ўвагі на прыцемкі, уперад, у невядомасць. Сцяна – бар'ер памяці роду – масіўная, з белага, ладнага адшліфаванага каменя, такую будзь якой галавою не праб'еш. Спрабую абысці, не адпускаючы правай рукі з цёплага, нагрэтага за дзень сонцам муру. (Правай рукі – значыць, рухаюся па ходу гадзінніка, адзначыла пра сябе). Сцяна пачала закругляцца; прайшоўшы больш за палову адлегласці, зразумела, што маё прошлае надзейна пахавана дзесьці там, у цэнтры акружнасці. Як-жа туды пранікнуць? З кожнай хвілінай растае надзея: мне згадвалася, што сцяна будзе ўяўляць сабою прамавугольнік n х k, абкружыў каторы і – на табе, глядзі не хачу найцікавейшы з гістарычных фільмаў, які толькі можа быць даступны ўвазе чалавека – кіно пра сябе. А тут акружнасць. Вось яно! Уваход!!! Невялічкая на гэты раз сапраўды прамавугольная адтуліна х b. Я знайшла яго… ледзь не апрытомнела. Крок уперад, адзін, другі. І раптам з'явілась адчуванне, што мяне засмоктвае кудысь. Некуды ўнутр гэтага белага кольца. Потым, пасля руху па спіралі, вельмі хуткага, нечакана адчула, што я – гэта не я, а нехта, нейкая жывёла. Я была ўнутры гэтай жывёлы, я была ім – гэтым зверам. Бачыла навакольны свет яго вачыма. Вакол вачэй калыхалісь ад золкага восеньскага ветру шарсцінкі. Цела я бачыць не магла – люстэрка ў лесе не было, але адчувала, што трывала стаю чатырма лапамі на сухой апалай лістоце на ўзлессі. Я была насцярожана, да чагосьці прыслухоўвалася, ледзь прыкметна прынюхвалася да пахаў, даносячыхся з вёскі, і прэласці. Я – драпежнік. Воўк. Не, ваўчыца. Я пачувала сябе менавіта адзінокай, шмат чаго пабачыўшай і перажыўшай на сваім не надта доўгім вяку, рана пасівелай ваўчыцай».

Іншы выпадак. Аб нечым задумалася: ляжу, гляджу ў прастору, позірк у мяне ў такія выпадкі бывае, што называецца, цяжкі, пранізлівы. Ведаю аб гэтым, таму стараюся не глядзець так на людзей – перш чым узвесці на каго-небудзь вочы, заўсёды на хвіліну закрываю іх, разбаўляю канцэнтрацыю позірку дабрынёй альбо любоўю і тады ўжо гляджу іншаму чалавеку ў твар. Так раблю, каб неўзнарок не «сурочыць». Тады дачка нечакана мяне паклікала і я не паспела змяніць выраз вачэй. Мая дзяўчынка! Яна нават здрыганулася, сустрэўшы нечакана востры, рэжучы позірк.

Зраблю невялічкае адступленне ад тэмы, каб патлумачыць сэнс слова і механізм утварэння так званых сурокаў. Су-рок-і, дзе «су» утворана ад «сумесна», а «рок» азначае тое ж, што і «лёс». Урок-і – сінонім слова сурокі – дадатковага тлумачэння не патрабуе, урок ён і ёсць урок. Такім чынам, галоўная мэта сурокаў-урокаў – навучанне, якое сурочаны праходзіць разам, сумесна з сурочыўшым. Калі мэта сурокаў зразумелая, давайце вызначым прычыну. Што адбываеца падчас пільнага ўглядання ў «ахвяру»? Забор энергіі. Навошта мне псаваць сваю аўру чужароднай у адносінах да мяне энергіяй, калі заўсёды можна падсілкавацца з паветра чыстай касмічнай? Мне без патрэбы, бо выпраменьваючы ў наваколле любоў, тое ж я і атрымліваю наўзамен. А вось што адбываецца з тымі, хто не ўмее любіць? Гэтым самым яны перакрываюць сабе свабодны доступ кіслароду ў арганізм, а жыць жа трэба, вось і атрымліваецца: раз Бог сіл не даў (выключна таму, што ты іх у яго не ўзяў), то вазьмут-ка сабе рэшту энергіі ў слабейшага за мяне чалавека. Але вы, паважаныя спадары вампіры, забылі адну простую рэч: узяць да сябе можна толькі тое, што сам выпраменьваеш – зло здатнае прыцягнуць толькі адмоўную, негатыўную, хворую энергетыку. Падсілкоўваючыся такім чынам (ад іншых людзей, а не ад Бога і з космасу), вы міжволі падзяляеце на дваіх з сурочаным яго лёс, найгоршую з яго праяў. Так, на некаторы час вы адчуваеце сябе мацней, чаму садзейнічае прыліў сіл, чужых сіл да вашага арганізма, але падумайце, што вы забіраеце? Хваробы, няўдачы, смутак, нястачы.

Лічу, што дастаткова сказала, каб прымусіць задумацца жывячыхся за не свой рахунак. Надышоў час звярнуцца да іх «ахвяраў» – людзей, крыўдуючых на тое, што іх урочаць. Даражэнькія, паколькі вас урочаць, значыць вы маеце патрэбу ва ўроку. Як ужо адзначалася, адзін чалавек можа сілком адабраць частку моцы ў іншага толькі ў тым выпадку, калі, згодна прынцыпу падабенства, іх энергіі аднанакіраваныя. Рознанакіраваныя, як то добрая і злая, адштурхнуцца; дакладней, дабро адлюструе зло, а зло не зможа прыняць дабро, папярэдне на яго не ператварыўшыся. Гэта колькі ж негатыву трэба было назапасіць у душы, каб пасля вымушанай энергастраты адчуваць сябе зусім без сіл?!

Да ахоўвання сябе шляхам складзеных накрыж рук, ног або вярчэння дулі. Развівацца можа любая адкрытая сістэма, закрытая здатная толькі варыцца ва ўласным соку да таго часу, пакуль не выварыцца. Што вы намагаецеся даць людзям, наглуха закрыўшысь ад сваіх жа чытачоў дзіцячымі сродкамі асцярогі? Тое ж і атрымаеце ў адказ. Больш за тое, у такім разе абавязкова знойдзецца будзь які «хакер», каторы «замок» ускрые, таму толькі, што жаданне «адкрываць таямніцы» гарыць у крыві і патрабуе выхаду. Нішто не ахоўвае надзейней, чым безабароннасць. Менш за ўсё хочацца пляваць у адкрытую душу.

Які ўрок я хацела даць сваёй дачцэ, пранізліва, няхай сабе і міжволі, паглядзеўшы на яе? Верагодна, я такім чынам выказала пажаданне, каб яна пераадолела некаторыя свае фобіі, бо нельга развітацца са страхам, не зазірнуўшы папярэдне яму ў вочы.

Працягнем дыялог.

Дачка, спалохана:

– Мама, ты падобная на ваўка! Не глядзі на мяне больш так, воўчымі вачыма, не глядзі!

Я заплюшчыла вочы:

– Больш не буду.

Адкуль гэта: «Цесна мне ў кватэры. Пачуваю сябе нібы ваўчыца ў клетцы. Не тое, што ў доме»? Чаму ваўчыца? Чаму не птушка? «За сваіх дзяцей [дачку і вучняў] я каму хочаш горла перагрызу». А амаль сабачая адчувальнасць да пахаў? А нечалавечая назіральнасць? Звярынае чуццё: ён яшчэ рота не раскрыў, незнаёмы мне чалавек, а я наперад ведаю, што і як? Вось толькі адзіноту сваю люблю не ў прыклад зграйным жывёлам.

Адкуль усё?.. ТАТЭМІЗМ. НЕ МІФ.

Зноў і зноў углядаюся ў вялікую, на ўвесь экран фотакартку некалі любімага мною чалавека – наўмысна прыжмурваю вочы так, каб выява «паплыла»… хто? каго я бачу?.. тыя ж «воўчыя» вочы і такі ж выскал, тут адыгрываючы ролю ўсмешкі. Таго і глядзі ператворыцца на ваўка і выпрыгне з экрана, клацаючы зубамі.

Перейти на страницу:
Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Комментарии / Отзывы
    Ничего не найдено.