АлёнКа - Аб вечным. Запіскі эзатэрыка Страница 6
- Категория: Проза / Русская современная проза
- Автор: АлёнКа
- Год выпуска: неизвестен
- ISBN: нет данных
- Издательство: -
- Страниц: 7
- Добавлено: 2019-07-03 18:56:00
АлёнКа - Аб вечным. Запіскі эзатэрыка краткое содержание
Прочтите описание перед тем, как прочитать онлайн книгу «АлёнКа - Аб вечным. Запіскі эзатэрыка» бесплатно полную версию:Кніга складаецца з дзвюх частак, першая з якіх дае адказы на пытанні: што ўяўляе сабою час? якую прыроду маюць дабро і зло? у чым розніца паміж мужчынам і жанчынай? чым на самай справе з'яўляюцца татэм і табу? што мы ведаем аб сімвалізме? У другой частцы чытач знойдзе практычныя рэкамендацыі, як разбагацець, не страціўшы здароўя, як справіцца з рэўнасцю, навучыцца карыстацца прыкметамі ў паўсядзённым жыцці і аналізаваць свае сны, пазнаёміцца са шляхамі атрымання ведаў.
АлёнКа - Аб вечным. Запіскі эзатэрыка читать онлайн бесплатно
Працягнем дыялог.
Дачка, спалохана:
– Мама, ты падобная на ваўка! Не глядзі на мяне больш так, воўчымі вачыма, не глядзі!
Я заплюшчыла вочы:
– Больш не буду.
Адкуль гэта: «Цесна мне ў кватэры. Пачуваю сябе нібы ваўчыца ў клетцы. Не тое, што ў доме»? Чаму ваўчыца? Чаму не птушка? «За сваіх дзяцей [дачку і вучняў] я каму хочаш горла перагрызу». А амаль сабачая адчувальнасць да пахаў? А нечалавечая назіральнасць? Звярынае чуццё: ён яшчэ рота не раскрыў, незнаёмы мне чалавек, а я наперад ведаю, што і як? Вось толькі адзіноту сваю люблю не ў прыклад зграйным жывёлам.
Адкуль усё?.. ТАТЭМІЗМ. НЕ МІФ.
Зноў і зноў углядаюся ў вялікую, на ўвесь экран фотакартку некалі любімага мною чалавека – наўмысна прыжмурваю вочы так, каб выява «паплыла»… хто? каго я бачу?.. тыя ж «воўчыя» вочы і такі ж выскал, тут адыгрываючы ролю ўсмешкі. Таго і глядзі ператворыцца на ваўка і выпрыгне з экрана, клацаючы зубамі.
Японскія гейшы такім вось няхітрым спосабам пазнаюць мужчын: з якой жывёлай асацыюецца, такі будзе і характар, схільнасці, звычкі.
Калі ў жніўні 2010 года я ўваходзіла ў транс, каб павізуалізаваць без якой-небудзь пэўнай мэты, мне прыбачыўся той самы мужчына-воўк, але нейк дзіўна. Спачатку ён выглядаў такім, які ёсць, потым на маіх вачах стаў ператварацца на ваўка, часткова захоўваючы рысы твару чалавека (г. зн. свае), часткова абрастаючы поўсцю. Відовішча было, праўду кажучы, – жудасць! Я яшчэ тады падумала, што так, напэўна, і выглядалі пярэваратні. Але я сказала сабе, што нічога не баюся і… скончыла сеанс.
Ёсць над чым падумаць.
А вось калі я пільна ўзіраюсь у твар другога не чужога мне мужчыны, мне бачыцца вобраз султана, каторы меў тысячу жонак, вобраз гэткага юрліўца. І таксама ёсць адчуванне, што гэта мае дачыненне да аднаго з маіх прошлых жыццяў, як і выпадак з ваўком і ваўчыцай. Нездарма пры першай жа сустрэчы з кожным з іх мела месца не звычайнае знаёмства, а спазнаванне знаёмага-не моцна-забытага. Ды й сустрэчы з іншымі, мяркую, не выпадковасць, але гэтыя, якіх уведала, відаць, кранулі мяне тады даўно, стагоддзі таму назад, кожны па-свойму.
Спытаюся: вы ніколі не заўважалі, як іншыя людзі сваёй мітуслівасцю, хаатычнай, пазбаўленай накірунку дзейнасцю, пастаянным саваннем носа ў якія толькі ёсць шчыліны моцна нагадваюць пацукоў або мышэй? Што гэта: звычкі, гены, гараскоп ці ўсё ж нешта значна больш старажытнае – татэмізм.
Цікава, ад каго паходзяць тыя, у адносінах да каторых справядлівыя словы: працуюць як коні, дзеля таго толькі, каб потым есці як свінні? Ці ў якую з дзвюх жывёл яны маюць усе шанцы перанарадзіцца? Думаю, у свінню, перайманне звычак і знешняга выгляду каторай складае, бадай што, галоўны сэнс жыцця прагных людзей.
Не раю тым, хто пазнаў у гэтых радках сябе, адразу ж кідацца з крайнасці на дыету, каб атрымаць шанц ізноў нарадзіцца чалавекам. Дастаткова знайсці сабе іншую, акрамя смачна паесці, радасць у жыцці. Нішто не выводзіць дзындры з арганізма лепей, чым любімая справа.
Вы зразумелі, што некалькі абзацаў вышэй даведаліся аб спосабе высветліць сваё паходжанне, а некаторыя і магчымы варыянт «будучыні» (вызначаецца метадам саманазіранняў)?
ЯК атрымалася, што жывёлы (іх душы) пераўвасобіліся ў людзей? Прагрэсіруючы! Адказ вычарпальны.
ЧАМУ лепш ведаць, чым не ведаць свой радавод ад пачатку? Таму што ведаць заўсёды лепш, чым не ведаць. А як інакш зразумець (і прыняць!) усю праўду пра сябе?
Адказ на гэта чаму не дае адказу на іншае: як узнікла патрэба ў экзагаміі, пры якой «члены аднаго і таго ж татэма не павінны ўступаць адзін з адным у палавыя адносіны, і такім чынам, не могуць таксама ўступаць паміж сабою ў шлюб» (З. Фрэйд «Татэм і табу»). Боязь інцэсту, у тым ліку, групавога – гэта толькі павярхоўная прычына экзагаміі. Каб знайсці яе карані, варта капнуць глыбей.
Чаму першабытныя народы і існуючыя зараз дзікія плямёны так моцна баяцца кровазмяшальных сувязяў? Што павінна было здарыцца з таго часу, калі, згодна легенды, двум палоўкам цэлага не трэба было шукаць адзін аднаго па ўсім свеце, бо яны нараджаліся разам – двайнятамі і, як вынік, стаўшы дарослымі і абудзіўшыся для кахання, непазбежна ўступалі ў тыя інцэстуозныя адносіны, якія сёння для ўсяго свету табу? Што паслужыла прычынай забароны? Мяркую, грэхападзенне чалавека, прывёўшае да ўзнікнення хвароб, аднолькавых хвароб для ўсіх членаў роду, а шырэй – татэма. Справа тут не толькі ў генетыцы, праблема куды глыбейшая. На знешнім (генным) узроўні праяўляецца безліч унутраных праблем.
Прывяду некалькі прыкладаў. Хто вядзе сваю гаспадарку, той добра ведае, што каб кураняты выводзіліся крапчэйшымі, пеўня варта ўзяць у суседзяў, а яшчэ лепш прывезці з іншай вёскі. Каб свіння апарасілася здаровымі парсючкамі, мае сэнс злучыць яе з чужым кнырам, з іншага падвор'я. Чаму? Таму што інцэстуозныя адносіны паміж жывёламі прыводзяць да іх выраджэння. Чаму?
Возьмем для аналізу два роды. Хачу наглядна праілюстраваць сваю тэорыю ў дзеянні на прыкладзе адной сям'і. Пачну з жаночай лініі. Бабуля, палюбіўшы аднаго чалавека, вымушана была выйсці замуж за другога. Як вынік накаплення горычы ад пражывання з нялюбым мужам, у яе жоўчным утварыліся камяні, каторыя ляжалі там нерухома, ніяк не праяўляючы сябе, мёртвым грузам. Абедзвюм дочкам бабулі да замужжа моцна падабаліся кожнай свой малады чалавек. Я нават адважуся выказаць меркаванне, што яны былі закаханыя ў сваіх кавалераў. Аднак, ні адна, ні другая не выйшла замуж за каханага. Залётнік старэйшай дачкі надта доўга цягнуў з прапановай, у выніку чаго яна не дачакалася і прыняла прапанову іншага. Малодшая паслухалася парады бацькоў і абрала сабе ў спадарожнікі жыцця больш перспектыўнага жаніха. У хуткім часе пасля замужжа абедзвюм жанчынам выдалілі жоўчны (разам з накопленымі там камянямі, зразумела, і таму што гэтыя камяні, у адрозненне ад бабульчыных, іх непакоілі). Што такое боль ад рухаючыхся ў распаленым органе камянёў давялося зведаць і бабульчынай унучцы (дачцэ малодшай сястры, назавем яе Алесяй): упершыню яшчэ падчас свайго няўдалага замужжа, і ва ўсю моц крыху больш чым праз паўгода пасля разводу (калі яна цалкам асэнсавала незваротнасць дарэмна змарнаваных год). Жанчына адмовілася ад аперацыі, бо к гэтаму часу ўжо добра разумела, што за ўсе тыя памылкі, за якія не разлічыцца сама, па рахунку заплаціць яе дачка. Дзеля яе шчасця (і здароўя) Алеся была гатовая вытрымаць гэты пякельны боль столькі разоў, колькі будзе патрэбна. Больш не спатрэбілася. Жоўчны перастаў яе непакоіць з таго часу, як прабачыла сабе і былому мужу гады, пражытыя ў небыцці.
Дарэчы, да выраджэння. Усе не вырашаныя праблемы маюць тэндэнцыю назапашвацца ад пакалення да пакалення. Вынікам паспяхова праведзенай аперацыі па выдаленні жоўчнага стала тое, што старэйшая сястра нарадзіла мёртвую дзяўчынку, і зараз у яе няма дачок, толькі сыны.
Для чаго я прывяла гэты прыклад? Бацькі, зразумейце, усе тыя праблемы, якія не вырашыце самі, і ўсе хваробы, не вылечаныя вамі (без дапамогі скальпеля хірурга – гэта не выхад!), вы аўтаматычна скідваеце на сваіх дзяцей. Вазьміцеся за розум – тыя, каму яшчэ не позна.
Хірургічнае ўмяшанне не з'яўляецца выйсцем таму, што не вырашае праблемы. Зрабіўшы ў дваццаць год, па маладосці і па дурасці, лазерную карэкцыю зроку, Алеся ў якасці пабочнага эфекту дасягнула гэтым толькі таго, што яе дачка ў дзесяць год пачала страчваць свой. Маці жанчыны, дарэчы, таксама носіць акуляры. Падставы для нежадання ясна бачыць тое, што адбываецца ў наваколлі ў іх у трох розныя, але на выніку гэта ніяк не адбіваецца.
Ад жаночых хвароб – доля ўсіх моцных жанчын – Алесю пазбавіў развод. Яе маці стаць слабай цяпер ужо не дазволіць прывыкшы за столькі год быць за ёй нібы за каменнай сцяной бацька, разводзіцца ў іх узросце смешна, таму…
Агаворачка. Калі ты маеш пэўныя жаночыя праблемы і пры гэтым працуеш з дзецьмі (настаўніца, выхавацельніца, нянечка), твая задача – навучыцца іх любіць. Прафесія, наследуемая з пакалення ў пакаленне – зусім не добрая рэч, а вынік дасюль не аддадзенага кармічнага доўгу. Маці-настаўніца не выканала наканаванае, дачка не да канца справілася з пастаўленай Госпадам мэтай, што ж, адпрацуе ўнучка.
Управіць пазваночнік, сапсаваны прымусовай неабходнасцю альбо мець на ўтрыманні сям’ю, альбо вырашаць нейкія бытавыя пытанні, у нашым выпадку гэты лёс выпаў жанчыне (гэтыя жаданні: мець, набыць, адрамантаваць, абсталяваць, выглядаць – калі-небудзь скончацца?!), так, каб потым не падпраўляць, здатны толькі Бог, вера ў Яго і згода, што «для кожнага дня хапае свайго клопату».
Конец ознакомительного фрагмента.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.